Паядынак на пераездзе
Паядынак на пераездзе
У таксі сеў мужчына i папрасiў адвезцi яго з Баранавiч у Івацэвiчы. Вадзiцель прапанаваў аплацiць праезд наперад, бо ехаць далёка. Пасажыр у адказ дастаў абрэз i прыставiў яго да спiны вадзiцеля. Давялося ехаць. Але на выездзе з горада закрылi чыгуначны пераезд, i машына затармазiла перад шлагбаўмам. Вадзiцель выкарыстаў момант — схапiўся за абрэз. Завязалася барацьба. За таксi стаяла аўтамашына, у ёй знаходзiлiся двое — Ю. Длугаш i М. Гарбаты, якiя тут жа кiнулiся на падмогу таксiсту. Агульнымi намаганнямi бандыта ўдалося выцягнуць з аўтамабiля i прывязаць да агароджы пераезда. Нападаючым аказаўся жыхар г. Кiраўска Магiлёўскай вобласцi, якi ўжо пабываў у турме. М. Гарбатага i Ю. Длугаша за дапамогу ў затрыманнi злачынцы ўзнагародзiлi ганаровымi граматамi i прэмiямi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У таксі сеў мужчына i папрасiў адвезцi яго з Баранавiч у Івацэвiчы. Вадзiцель прапанаваў аплацiць праезд наперад, бо ехаць далёка. Пасажыр у адказ дас |
|