Скутэр з "сямейства матацыклаў"
Скутэр з "сямейства матацыклаў"
Аўтаадказчык Купiў з рук скутэр "Suzuki UС 125". Цi можна мне на iм ездзiць без вадзiцельскага пасведчання i цi трэба рэгiстраваць? Ранейшы гаспадар сказаў, што нi нумарны знак, нi правы кiроўцы для гэтага скутэра не патрэбныя. Адрэй Мiхайлоўскi, г. Мiнск Мяркуючы па мадэлi скутэра, вам усё ж давядзецца зарэгiстраваць свой транспартны сродак i здаць на правы катэгорыi "А". Паводле звестак сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi, скутэр памянёнай мадэлi мае аб’ём больш за 50 куб.см i можа развiць хуткасць больш за 50 кмг. А гэта значыць, што гэты транспартны сродак трапляе "ў сямейства матацыклаў". Дарэчы, кiраваць iм трэба абавязкова ў моташлеме. I яшчэ. Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя збiраецца ў блiжэйшы час звярнуць звышпiльную ўвагу на вадзiцеляў скутэраў. Таму раю ўладальнiкам гэтых транспартных сродкаў, якiя, магчыма, не ведаюць, што iх скутэр трапляе пад катэгорыю матацыклаў, звярнуцца па кансультацыю ў ДАI. Аўталагатып Шляхта на колах Аўтамабiлi, як людзi, таксама маюць свой "радавод". Прычым, лiтаральна кожная марка машын з’яўляецца своеасаблiвай шляхтай на колах. У тым сэнсе, што ўсе аўто маюць свой "герб", а дакладней эмблему. Сёння мы пачнём "расшыфроўку" найбольш вядомых аўтамабiльных марак. Кожны "герб" будзем разглядаць у алфавiтным парадку, каб не пакрыўдзiць "аўташляхту". "Аlfа Rоmео". На яго эмблеме — чырвоны крыж i змей у кароне, якi паглынае чалавечую фiгурку. Гэтыя сiмвалы запазычаны ў герба горада Мiлана, паблiзу якога ў 1910 годзе i з’явiўся завод па выпуску памянёнай маркi. "Аstоn Mаrtin". Арлiныя крылы на яго эмблеме сiмвалiзуюць хуткасць. Кампанiя, якую ў 1913 годзе заснавалi Лаёнэл Марцiн i Роберт Бамфорд, спецыялiзавалася выключна на выпуску спартыўных аўтамабiляў. Першапачаткова яны мелi назву "Singеr". Аднак пасля першай перамогi ў гонках на трасе "Аstоn" машыну "перахрысцiлi". Першую частку новага iмя ўзялi з назвы памянёнай трасы, а другую — з прозвiшча аднаго з заснавальнiкаў кампанii. "Аudi". Кожнае з чатырох кольцаў на яе эмблеме прадстаўляе кампанiю кансорцыума Аutо-Uniоn, створанага ў 1932 годзе фiрмамi Аudi, DKW, Hоrсh, Wаndеrеr. Праўда, сам "герб" i назва "Аudi" з’явiлiся толькi ў 1965 годзе. Да гэтага прадукцыя кансорцыума выпускалася пад брэндам "Hоrсh". Аўтаiнфарм "Паркакраты" У Маскве плануюць вырашыць праблему паркоўкi з дапамогай спецыяльных газонных кратаў. Адметнасць гэтых прыладаў у тым, што яны будуць засцерагаць траву ад пашкоджання падчас паркоўкi на газоне транспартных сродкаў. Аўтабрэнд "Соrоllа" па-за канкурэнцыяй Створаны рэйтынг самых паспяховых аўтамабiльных брэндаў. Першае месца ў iм заняла "Tоуоtа Соrоllа". За апошнiя 40 гадоў было прададзена 37 мiльёнаў машын памянёнай мадэлi. "Срэбра" дасталося легендарнаму аўто "Fоrd F" — 26,7 мiльёна прададзеных машын. "Бронза" — у "Vоlkswаgеn Gоlf" — рэалiзавана 25,5 мiльёна аўто. Мiж iншым, у "дзесятку" самых паспяховых трапiлi i "Жыгулi". Сваiх пакупнiкоў знайшлi 15,5 мiльёна аўтамабiляў гэтай мадэлi. Аўтадаследаванне Затратныя заторы Аўтобус, якi стаiць у дарожным заторы ўсяго 1 гадзiну, абыходзiцца расiйскаму дзяржбюджэту ў 16 тысяч рублёў. Да такой высновы прыйшлi спецыялiсты асацыяцыi дарожных навукова-даследчых арганiзацый "РОДОС". Эксперты таксама падлiчылi, што 1 легкавушка за 1 гадзiну знаходжання ў заторы "крадзе" ў дзяржавы 500 расiйскiх рублёў. Увогуле, паводле падлiкаў памянёнай асацыяцыi, дарожныя заторы ў Расii "з’ядаюць" 4 працэнты валавога ўнутранага прадукту. Аўтарэкорд Ашчадны "Реugеоt" Аўстралiйскiя сужэнцы Джон i Хелен Тэйлары трапiлi ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса дзякуючы свайму аўтамабiлю. Падчас 25-дзённага падарожжа па Аўстралii на машыне "Реugеоt 308 HDI" яны праехалi 14 580 км, трацячы ў сярэднiм 3,13 л саляркi на 100 км. Эксперты падлiчылi, што аднаго стандартнага бака дызпалiва (60 л) аўтападарожнiкам было дастаткова, каб праехаць 1919 км. Гэта абсалютны рэкорд не толькi для дызельных аўтамабiляў, але i для ўсiх транспартных сродкаў, якiя працуюць на вадкiм палiве. Аўтаэксперымент Штрафныя SMS Краснаярскiя "даiшнiкi" распачалi нетыповы эксперымент па барацьбе з парушальнiкамi Правiлаў дарожнага руху (ПДР). У прыватнасцi, непрышпiленым рамянямi бяспекi кiроўцам мiлiцыянеры прапаноўваюць пакаранне на выбар: заплацiць 500 рублёў штрафу, альбо накiраваць сваiм знаёмым цi сваякам SMS-паведамленне з заклiкам строга выконваць ПДР. Большасць парушальнiкаў выбiраюць менавiта штрафныя SMS. Адметна, што iдэю правядзення такога эксперыменту мiлiцыянерам падказалi мясцовыя школьнiкi. Аўтажарт — Парайце, што мне купiць жонцы на дзень нараджэння, — звяртаецца мужчына да прадаўца ў аўтасалоне. — А цi не прасцей вам было б спытацца ў яе самой? — Ну, не... Такiх грошай у мяне няма. Рубрыку вядзе Мікола Дзябёла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Купiў з рук скутэр "Suzuki UС 125". Цi можна мне на iм ездзiць без вадзiцельскага пасведчання i цi трэба рэгiстраваць? Ранейшы гаспадар сказ |
|