Свядомы вадзіцель
Свядомы вадзіцель
Жыхар сталiцы Андрэй Цыбулька дапамог "даiшнiкам" выявiць i затрымаць нецвярозага вадзiцеля. Як паведамiў старшы iнспектар упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны Фёдар Гулiцкi, гэтая, без перабольшвання, падзея на вулiцах беларускай сталiцы адбылася вечарам 19 красавiка. У дзяжурную часць ДАІ Мiнска патэлефанаваў вадзiцель Андрэй Цыбулька i паведамiў, што перад iм рухаецца аўтамабiль, якiм, мяркуючы па "дзiўнай траекторыi", кiруе п’яны чалавек. Потым свядомы вадзiцель падтрымлiваў пастаянную сувязь з "даiшнiкамi". Апасенні Андрэя пацвердзіліся. За рулём сапраўды знаходзiўся п’яны чалавек. Пазней было ўстаноўлена, што ён выпiў каля паўлiтра гарэлкi i ў яго крывi ўтрымлiвалася 2,35 прамiле алкаголю. Андрэй Цыбулька ўчора атрымаў з рук намеснiка начальнiка ўпраўлення ДАI МУС Iгара Ванiцкага ганаровую грамату, падпiсаную мiнiстрам унутраных спраў Уладзiмiрам Навумавым. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар сталiцы Андрэй Цыбулька дапамог "даiшнiкам" выявiць i затрымаць нецвярозага вадзiцеля. |
|