РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii асаблiвую ўвагу ўдзелiць стану здароўя лiквiдатараў аварыi на ЧАЭ
РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii асаблiвую ўвагу ўдзелiць стану здароўя лiквiдатараў аварыi на ЧАЭС
Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр гематалогii i трансфузiялогii мае намер удзялiць асаблiвую ўвагу даследаванню стану здароўя лiквiдатараў аварыi на ЧАЭС. Аб гэтым паведамiў БЕЛТА дырэктар гэтай установы аховы здароўя Мiхаiл Патапнеў падчас мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "Чарнобыльскiя чытаннi". Мiхаiл Патапнеў падкрэслiў, што гэта не азначае, "што медыкi стануць удзяляць менш увагi насельнiцтву, якое пражывае на пацярпелых тэрыторыях, проста на лiквiдатараў будзе ўдзелена больш увагi". У Беларусi за постчарнобыльскi перыяд сярод гэтай катэгорыi грамадзян зарэгiстравана 384 выпадкi анкагематалагiчных захворванняў. Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Чарнобыльскiя чытаннi" праходзiла ў Гомелi на базе Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека 24—25 красавiка. На штогадовай канферэнцыi, прысвечанай чарнобыльскай аварыi, абмяркоўвалiся важнейшыя медыцынскiя аспекты наступстваў катастрофы. Спецыялiсты абменьвалiся вынiкамi даследаванняў i вопытам прымянення найноўшых методык, апошнiх практычных распрацовак у вобласцi радыяцыйнай медыцыны. Праграма форуму ўключала пленарнае пасяджэнне, а таксама работу секцый па праблемах медыцынскiх наступстваў катастрофы на ЧАЭС i дозавага манiторынгу насельнiцтва, сацыяльна-эканамiчнага развiцця пацярпелых раёнаў, радыеэкалагiчных i радыебiялагiчных наступстваў катастрофы i iх прагназавання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii асаблiвую ўвагу ўдзелiць стану здароўя лiквiдатараў аварыi на ЧАЭ Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр гематалогii i трансфузiялогii мае намер удзялiць асаблiвую ўвагу даследаванню стану здароўя лiквiдатараў авары |
|