Пасхальнае пасланне
Пасхальнае пасланне
Дарагiя суайчыннiкi! Вiншуем вас з цудоўным святам Уваскрэсення нашага Госпада Ісуса Хрыста. ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС! Уваскрэсенне Iсуса Хрыста з’яўляецца самай вялiкай падзеяй у гiсторыi свету i ўнiкальнай весткай хрысцiянства. Яно таксама сведчыць аб непераўзыдзенай сiле нашага Бога, якой Ён уваскрэсiў Хрыста з памерлых. Памятаеце, як яшчэ ўчора вучнi неслi на сваiх руках скатаванае i змярцвелае Цела Збавiцеля. Але цяпер яны схiляюцца перад велiчным i праслаўленым Госпадам. Яшчэ ўчора пячатка на дзвярах склепа, дзе ляжала цела, быццам абвяшчала пра перамогу ворагаў Хрыста i заканчэнне гiсторыi хрысцiянства, якая толькi пачалася. Але цяпер камень адвалены, ворагi пасаромлены, а склеп дагэтуль пусты. Вялiкая сiла нашага Бога! I дзвюхтысячагадовая гiсторыя хрысцiянства з’яўляецца гэтаму пацвярджэннем! Аднак Пiсанне абвяшчае нам яшчэ адну iсцiну пра сiлу ўваскрэсення. Тая ж сiла, якой Бог "дзейнiчаў у Хрысце, уваскрэсiўшы Яго з памерлых", знаходзiцца i сярод Яго народа, у нас, "якiя вераць паводле дзеяння валадарнай сiлы Яго". Памятаеце, як яшчэ ўчора смутак, страх i безнадзейнасць, здавалася, навечна пасялiлiся ў сэрцах спалоханых паслядоўнiкаў Хрыста. Але зараз, пасля ўваскрэсення Госпада, у iхнiх сэрцах запанавала радасць, трываласць i надзея. Пiсанне сведчыць, што тыя, хто ўчора хаваўся ад ворагаў з-за страху, сягоння "...з вялiкаю сiлаю сведчылi аб уваскрэсеннi Госпада Iсуса Хрыста" (Дз. 4:33). Сiлу Хрыстовага ўваскрэсення можа адчуць кожны. Учора мы былi грэшнiкамi, але зараз мы спазналi сiлу Божага прабачэння, дараванага нам па веры ў жывога Хрыста. Учора мы жылi паводле стыхiй гэтага свету, а зараз кiруемся Духам Святым для жыцця ў Хрысце Iсусе. Учора мы былi сляпыя i не ведалi iсцiны Божай, але сягоння мы, прасветленыя, абвяшчаем Добрую вестку тым, хто яшчэ знаходзiцца ў цемры. I верым, што сiлаю ўваскрэслага Хрыста мы дасягнем яшчэ многiх людзей весткай Евангелля да веры i абноўленага жыцця ў Iсусе Хрысце. У гэты дзень свята Пасхi, разам з вiншаваннем, заклiкаем усiх хрысцiян i ўсiх суграмадзян да веры i абноўленага жыцця ў Iсусе Хрысце. "Дык вось, калi вы ўваскрэслi з Хрыстом, то шукайце ўзвышняга, дзе Хрыстос сядзiць праваруч Бога; пра ўзвышняе думайце, а не пра зямное. Бо вы памерлi, i жыццё ваша схаванае з Хрыстом у Богу. Калi ж з’явiцца Хрыстос, жыццё ваша, тады i вы з’явiцеся з Iм у славе" (Кл. 3:1-4). ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС! Епiскап цэркваў Саюза евангельскiх хрысцiян баптыстаў у Рэспублiцы Беларусь Мiкалай Сiнкавец.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Вiншуем вас з цудоўным святам Уваскрэсення нашага Госпада Ісуса Хрыста. |
|