21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Чэрнiкаў, начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр Чэрнiкаў, начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы

22 гады таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi. Бяда ўварвалася ў жыццi мiльёнаў беларускiх сем’яў, яна прынесла боль i слёзы, няшчасце i страх. Бяда змянiла ўсiх нас. 

Як справядлiва заўважае шэраг кампетэнтных спецыялiстаў, аварыя на ЧАЭС — самая буйная ў гiсторыi чалавецтва. У вынiку яе вялiкая частка тэрыторыi нашай дзяржавы ператварылася ў зону экалагiчнага бедства: радыенуклiдамi была забруджаная чвэрць тэрыторыi, у значнай ступенi пацярпела пятая частка насельнiцтва. З такiм комплексам праблем, звязаных з наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, нiхто яшчэ не сутыкаўся. Зразумела, iх пераадоленне зацягнецца на многiя дзесяцiгоддзi.

Тым не менш, ужо цяпер можна разглядаць канкрэтныя вынiкi лiквiдацыi наступстваў найбуйнейшай сусветнай тэхнагеннай аварыi — на працягу дваццацi з лiшкам гадоў было шмат чаго зроблена. Аднак шэраг надзённых пытанняў дасюль застаюцца канчаткова не вырашанымi. Чым адметнае сацыяльна-эканамiчнае развiццё пацярпелых тэрыторый, якую стратэгiю мяркуецца ўвасабляць у блiжэйшай перспектыве, што прынясе яе рэалiзацыя мясцоваму насельнiцтву? На пытаннi карэспандэнта "Звязды" адказвае начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Уладзiмiр Чэрнiкаў.

"На аднаўленне спатрэбiцца значны час"

— У склад Чарнобыльскай АЭС уваходзiлi чатыры рэактары РБМК, — узгадвае Уладзiмiр Аляксандравiч. — Дарэчы, на пяцi атамных электрастанцыях выкарыстоўвалася 17 рэактараў такога тыпу, менавiта на iх базiравалася значная частка ядзернай энергетыкi Савецкага Саюза. Пасля двух з лiшкам гадоў нармальнай эксплуатацыi чацвёрты блок меў патрэбу ў прыпыненнi на планавы рамонт. Падчас прыпынення рэактара праводзiлiся эксперыментальныя выпрабаваннi аднаго з турбагенератараў. Мэтай гэтых работ з’яўлялася праверка магчымасцi выкарыстання механiчнай энергii ротара для ўнутраных патрэб энергаблока ва ўмовах абясточвання. Менавiта падчас гэтага эксперыменту 26 красавiка ў 1 гадзiну 23 хвiлiны 40 секунд па маскоўскiм часе (гэта вядома дакладна) пачалося катастрафiчна хуткае павелiчэнне магутнасцi рэактара. Два цеплавыя выбухi, якiя адбылiся пасля, прывялi да разбурэння рэактара, рэактарнага блока i машыннай залы, узнiклi шматлiкiя ачагi пажару. Выбухi сталi прычынай выкiду (расцягнуты ў часе працэс, што складаўся з некалькiх стадый) радыеактыўных прадуктаў у атмасферу. Яго iнтэнсiўнасць значна зменшылася толькi праз 10 дзён, калi скончылася гарэнне абломкаў графiтавай муроўкi рэактара. Найбольш iнтэнсiўныя выкiды адбылiся каля АЭС — на тэрыторыi Беларусi, Украiны, Расii. У еўрапейскiх дзяржавах узроўнi забруджвання адчувальна меншыя. Аднак у малой колькасцi радыенуклiды былi знойдзены нават у Японii i ЗША. Усё гэта яскрава сведчыць аб глабальным маштабе i характары чарнобыльскай катастрофы.

— Якiя рэальныя наступствы аварыi для нашай дзяржавы?

— Першыя тыднi пасля катастрофы высокiя ўзроўнi радыяцыi адзначалiся на ўсёй тэрыторыi Беларусi. У асобных населеных пунктах магутнасць дозы выпраменьвання дасягала 0,5 мЗв/гадзiну (у некалькi тысяч разоў вышэйшая за натуральны радыеактыўны фон!). Забруджванне ёдам-131 абумовiла вялiкiя дозы апраменьвання шчытападобнай залозы практычна ва ўсiх жыхароў Беларусi, што прывяло да значнага павелiчэння яе паталогii (у першую чаргу ў дзяцей).

Сённяшняя сiтуацыя i радыеэкалагiчная абстаноўка на блiжэйшую перспектыву вызначаецца дзеяннем доўгажывучых iзатопаў, сярод якiх цэзiй-137, стронцый-90 i трансуранавыя элементы плутонiй 238,239,240,241 i амерыцый-241. Паводле даных спецыялiстаў, аналiз радыеактыўнага забруджвання Еўропы цэзiем-137 сведчыць аб тым, што каля 35 працэнтаў выпадзенняў гэтага радыенуклiду знаходзiцца менавiта на тэрыторыi нашай краiны. На амаль 23 працэнтах плошчы Беларусi адзначаецца шчыльнасць забруджвання, вышэйшая за 37 кБк/кв.м (для параўнання: аналагiчны паказчык для Ўкраiны складае 5 працэнтаў, а для Расii — 0,6). На тэрыторыi нашай краiны радыенуклiды прысутнiчаюць практычна ва ўсiх кампа- нентах экасiстэм, што вядзе да павелiчэння шляхоў знешняга i ўнутранага апраменьвання насельнiцтва, стварае дадатковую рызыку для здароўя, перашкаджае нармальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў. Радыеактыўнае забруджванне паветраных мас застаецца актуальным для зоны адчужэння ЧАЭС i прылеглых да яе тэрыторый. Сезоннае павелiчэнне ўзроўню радыяцыi адбываецца ў перыяд правядзення сельскагаспадарчых работ, а таксама падчас пажараў. На аднаўленне экалагiчнай абстаноўкi пасля найбуйнейшай тэхнагеннай аварыi спатрэбiцца вялiкi час — не адно дзесяцiгоддзе, таму значныя змяненнi ў блiжэйшыя гады наўрад цi давядзецца канстатаваць.

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС — сапраўдная нацыянальная трагедыя для Беларусi, што ўсе павiнны дакладна разумець i ў адпаведнасцi з гэтым развiваць дзейнасць па лiквiдацыi наступстваў. Пасля Чарнобыля цэзiем-137 найбольш моцна было забруджана 18 тысяч квадратных кiламетраў сельскагаспадарчых палеткаў — пятая частка iх агульнай плошчы. Гэта былi найбольш урадлiвыя глебы. З абароту выведзена 6,4 тысячы кв. кiламетраў сельгаспалеткаў, лiквiдавана больш чым паўсотнi калгасаў i саўгасаў, 9 прадпрыемстваў, што адносiлiся да перапрацоўчай галiны аграпрамысловага комплексу. Рэзка скарацiлiся пасяўныя плошчы i валавы збор сельскагаспадарчых культур, iстотна зменшылася пагалоўе жывёлы.

Значна скарацiлася i сыравiнная база — да прыкладу, з карыстання былi выведзены 132 радовiшчы мiнеральных рэсурсаў. А з планаў правядзення геолагаразведачных работ выключана тэрыторыя Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласцi, сумарныя рэсурсы якой спецыялiстамi ацэньвалiся ў 52,2 мiльёна тон нафты. Забруджана радыяцыяй каля чвэрцi ляснога фонду Беларусi — амаль 20 тысяч квадратных кiламетраў. У вынiку штогадовыя страты драўнiнных рэсурсаў цяпер перавышаюць два мiльёны кубаметраў, а да 2010 года (як сведчаць адпаведныя прагнозы) гэты паказчык узрасце амаль удвая. У зоне забруджвання знаходзяцца каля 340 прамысловых прадпрыемстваў. Дзейнасць пэўнай колькасцi з iх па аб’ектыўных прычынах (перш за ўсё — з-за адсялення жыхароў з найбольш пацярпелых тэрыторый была спынена). Постчарнобыльскiя рэгiёны характарызуюцца скажонай дэмаграфiчнай структурай. У найбольш пацярпелых раёнах доля пенсiянераў доўгi час складала каля 70 працэнтаў — паказчык значна вышэйшы, чым у сярэднiм па Беларусi.

"Дзяржаўныя выдаткi — больш чым $17 млрд"

— Канчатковая ацэнка ўрону дасюль не зроблена?

— Нельга так ставiць пытанне. Паводле ацэнак экспертаў, урон, якi быў нанесены нашай дзяржаве Чарнобыльскай катастрофай, ацэньваецца ў 235 мiльярдаў долараў. Гэтая сума эквiвалентная 32 сярэднегадавым бюджэтам рэспублiкi 1985 года. Сюды ўключаны як прамыя страты, так i сродкi, якiя трэба выдаткаваць на рэалiзацыю комплексу мэтавых мерапрыемстваў па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i стварэннi бяспечных умоў жыцця людзей на забруджаных тэрыторыях. Трэба заўважыць, на думку вучоных, ацэнка ўрону не з’яўляецца канчатковай, паколькi няма досыць поўных даных пра медыка-бiялагiчныя, сацыяльныя i экалагiчныя наступствы аварыi на ЧАЭС.

Пераадоленне вынiкаў катастрофы — адзiн з найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Работа ажыццяўляецца комплексна i накiравана на дасягненне канкрэтных мэтаў. У 2005 годзе завершана рэалiзацыя трэцяй па лiку Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на яе рэалiзацыю з рэспублiканскага бюджэту было выдаткавана больш чым 1,9 трыльёна рублёў. Рэалiзацыя чарговай, чацвёртай па лiку, дзяржпраграмы разлiчана на 2006—2010 гады. На адпаведныя мерапрыемствы за пяцiгодку плануецца выдаткаваць больш чым 3 трыльёны рублёў з рэспублiканскага i каля 160 мiльярдаў рублёў — з мясцовых бюджэтаў. А ўсяго на пераадоленне ўрону ад аварыi на ЧАЭС на працягу 22 гадоў дзяржавай было выдаткавана звыш 17 мiльярдаў долараў.

— Што ўдалося зрабiць у межах мерапрыемстваў па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС?

— Удалося многага дасягнуць. У асноўным завершана перасяленне жыхароў з найбольш забруджаных тэрыторый. Для 138 тысяч перасяленцаў узведзена 239 пасёлкаў з неабходнай iнфраструктурай i разгалiнаванай сеткай прадпрыемстваў сэрвiсу, пабудавана больш чым 66 тысяч кватэр i дамоў. Пачалi працаваць школы на 46 тысяч вучнёўскiх месцаў, дзiцячыя садкi i яслi — на 19 тысяч месцаў, палiклiнiкi i амбулаторыi — на 22 тысячы наведванняў у змену, бальнiцы — на 5 тысяч ложкаў. З мэтай забеспячэння жыхароў рэгiёнаў, якiя забруджаны радыенуклiдамi, чыстым палiвам i якаснай пiтной вадой пракладзена звыш 2 тысяч кiламетраў газаправодаў i 2 тысяч кiламетраў — водаправодаў. Пабудавана 22 тысячы кiламетраў аўтамабiльных дарог з цвёрдым пакрыццём, праведзена добраўпарадкаванне населеных пунктаў, жывёлагадоўчых фермаў, механiзаваных двароў i шэрагу iншых аб’ектаў.

— У мiнулым годзе рэалiзацыя праграмных мерапрыемстваў аказалася ўдалай?

— Летась на рэалiзацыю комплексу мерапрыемстваў у межах дзяржпраграмы выдаткавана 633,1 мiльярда рублёў, з якiх значная частка (больш чым 406 млрд руб.) накiравана на сацыяльную абарону грамадзян, што пацярпелi ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Актывiзавалася капiтальнае будаўнiцтва, на аб’ектах было асвоена 78,3 мiльярда рублёў, што перавышае ўзровень 2006 года. Здадзена ў эксплуатацыю 196 кватэр, да газавых сетак падключана больш чым тысяча дамоў. У населеных пунктах, якiя размешчаны на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, уведзена 43,4 кiламетра водаправодных i 66,7 кiламетра газавых сетак. Усё гэта дазваляе ствараць мясцовым жыхарам камфортныя ўмовы жыцця.

Шмат зроблена i ў межах прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Чарнобыля": узведзена прыбудова блока пачатковых класаў у Брагiне, а таксама прыбудова на 90 вучнёўскiх месцаў да школы ў вёсцы Сялецкае Касцюковiцкага раёна. У пасёлку Трылесiна Дрыбiнскага раёна пачалi працаваць спартыўны комплекс i басейн. У дзiцячым рэабiлiтацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ветразь", што на Пастаўшчыне, уведзены ў эксплуатацыю медыцынскi, вучэбны, бытавы i вiдовiшчны карпусы. На рэканструкцыю аб’ектаў дзiцячага цэнтра "Ждановiчы" выдаткавана 3,6 мiльярда рублёў. Набыта лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне, праведзена тэхнiчнае перааснашчэнне шэрагу медыцынскiх устаноў у пацярпелых рэгiёнах, рэалiзаваны мерапрыемствы па паляпшэннi камунальнага абслугоўвання насельнiцтва. Адбываецца комплексная рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый, прычым неабходна пераходзiць ад рэабiлiтацыi да рэалiзацыi праграм устойлiвага сацыяльна-эканамiчнага развiцця пацярпелых рэгiёнаў.

— Пры гэтым аб’ёмы дзяржаўнай падтрымкi не плануецца згортваць?

— Нi ў якiм разе — сёлета на рэалiзацыю комплексу мерапрыемстваў у межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленнi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006—2010 гады будзе выдаткавана 661,4 мiльярда рублёў. Больш чым палова гэтых сродкаў традыцыйна будзе накiравана на тое, каб забяспечыць жыццёва важныя iнтарэсы насельнiцтва. Эфектыўна дзейнiчае сiстэма сацыяльнай абароны ўсiх катэгорый пацярпелых. Асаблiвая ўвага — людзям, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС. У лiку найбольш значных сацыяльных iльгот — прадастаўленне жылля, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне, iльготнае падаткаабкладанне i шэраг iншых.

 

 

"Жыхары патрабуюць павышанай абароненасцi"

 

— Але ж у сiстэме сацыяльнай абароны "чарнобыльцаў" адбылiся пэўныя змяненнi...

— Сапраўды, апошнiм часам сiстэма сацыяльнай абароны пацярпелага насельнiцтва iстотна змянiлася. Гэта адбылося пасля таго, як уступiў у дзеянне Закон "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Адпаведна ўзнiкла неабходнасць перапрацоўкi нарматыўнай базы, у першую чаргу гэта датычыцца Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Праект яго новай рэдакцыi разглядаюць парламентарыi. Адначасова ўнесены прапановы па ўдакладненнях яшчэ дзевяцi законаў. Змяненнi ў сiстэме сацыяльнай абароны патрабуюць правядзення пастаяннай тлумачальнай работы з насельнiцтвам. Разам з традыцыйнымi формамi (прыём грамадзян, работа з пiсьмовымi зваротамi) усё большую актуальнасць набываюць, напрыклад, такiя, як дыялог з выкарыстаннем сiстэм электроннай сувязi. Пасля прыняцця новай рэдакцыi ўзгаданага закона дэпартамент абавязкова выдасць зборнiк нарматыўных актаў па пытаннях сацыяльнай абароны.

У адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае зараз, атрымаць службовае жыллё можа кожны спецыялiст з вышэйшай альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якi прыбыў па размеркаваннi на работу ў зону, дзе адзначаецца звыш 5 Кюры на кв. кiламетр. Таксама такiм правам валодаюць навуковыя супрацоўнiкi, якiя накiроўваюцца ў адпаведныя ўстановы Гомеля, работнiкi Палескага запаведнiка. Дарэчы, кадравае пытанне даволi вострае — у большасцi пацярпелых раёнаў дасюль не хапае урачоў, настаўнiкаў, iншых спецыялiстаў. Летась не задаволена патрэба ў 742 урачах.

— Цi забяспечваецца належнае аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне?

— Летась забяспечаны самы высокi за апошнiя гады ўзровень санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення дзяцей, што пацярпелi ад наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Напрыканцы мiнулага года Мiнiстэрства аховы здароўя прыняло рашэнне аб пашырэннi медыцынскiх паказанняў для накiравання дзяцей на санаторнае лячэнне. Цяпер яны могуць выязджаць у беларускiя санаторыi, якiя размешчаны за мяжой, за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Распрацавана канцэпцыя аздараўлення пацярпелых дзяцей, парадак iх праезду на абследаванне i лячэнне.

Пацярпелыя жыхары патрабуюць павышанай сацыяльнай i медыцынскай абароненасцi. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС садзейнiчала фармаванню ў пэўнай часткi насельнiцтва забруджаных рэгiёнаў пачуцця неадэкватнай радыяцыйнай рызыкi, што ў вынiку прывяло да ўстойлiвага псiхалагiчнага дыскамфорту. Усё гэта пытаннi, належнаму вырашэнню якiх варта надаваць самую пiльную ўвагу.

"Паляпшаецца якасць прадукцыi"

— Наколькi паспяхова вырашаецца пытанне захавання чысцiнi прадуктаў харчавання?

— Вытворчасць нарматыўна чыстых прадуктаў харчавання — пад асаблiвым кантролем. Для таго, каб дасягнуць патрэбнага вынiку, у аграпрамысловым комплексе праводзiцца комплекс адпаведных мерапрыемстваў — вапнаванне кiслай глебы, унясенне павышаных дозаў фосфарных i калiйных угнаенняў на ўсёй забруджанай плошчы сельгасугоддзяў, паляпшэнне пашаў i сенажацяў для жывёлы прыватнага i грамадскага сектара. У вынiку прымянення такiх тэхналогiй практычна ўся сыравiна i прадукты харчавання, якiя вырабляюцца на 1,1 мiльёна гектараў "праблемных" палеткаў (якiя знаходзяцца "пад радыяцыяй") адпавядаюць нарматыўным паказчыкам па ўтрыманнi радыенуклiдаў.

Гэта надзвычай важны момант, паколькi даводзiцца канстатаваць: сельскагаспадарчая вытворчасць па-ранейшаму застаецца адной з асноўных крынiц даходаў для жыхароў забруджаных рэгiёнаў. Менавiта таму такая вялiкая ўвага надаецца выкананню ахоўных мераў у аграпрамысловым комплексе. Летась на рэалiзацыю адпаведных мерапрыемстваў выдаткавана 104,4 мiльярда рублёў. Было пастаўлена 27,1 тысячы тон фосфарных i 88,3 тысячы тон калiйных угнаенняў, выкананы работы па вапнаваннi кiслай глебы на тэрыторыi амаль 30 тысяч гектараў. Таксама пад поўную патрэбу гаспадаркi атрымалi гербецыды для апрацоўкi пасеваў цукровых буракоў.

— Як рэалiзоўваюцца праграмы па пераспецыялiзацыi?

— Працягваецца пераспецыялiзацыя 39 сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай i Магiлёўскай абласцей, якiя ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС апынулiся ў найбольш складаных умовах. Летась 28 адпаведных праграм былi паспяхова завершаны. На iх рэалiзацыю за апошнiя два гады выдаткавана каля 50 мiльярдаў рублёў. Гаспадаркi атрымалi 750 адзiнак новай тэхнiкi, набыта жывёла, у тым лiку спецыяльных мясных парод, сюды пастаўлялася элiтнае насенне. Такiя выдаткi прыносяць рэальную аддачу — дагэтуль праблемныя сельгаспрадпрыемствы спрацавалi з прыбыткам: паводле iнфармацыi Гомельскага i Магiлёўскага аблвыканкамаў рэнтабельнасць склала адпаведна 20 i 37,7 працэнта. У вынiку праведзеных ахоўных мераў у грамадскiм сектары аграпрамысловага комплексу не адзначана выпадкаў вытворчасцi мяса са звышнарматыўным утрыманнем радыенуклiдаў.

— А на прыватных падворках таксама без праблем?

— Дадзеныя радыяцыйнага кантролю сведчаць аб павышэннi якасцi харчовай прадукцыi. Мяркуйце самi: летась на 18 працэнтаў (з 88 да 72) скарацiлася колькасць населеных пунктаў, дзе малако не адпавядала нарматыўным патрабаванням па ўтрыманнi цэзiю-137. Прыватнiкам было пастаўлена 657,4 тоны камбiкорму са спецыяльным сарбентам, таксама створана каля 3 тысяч гектараў культурных кармавых палеткаў. Дарэчы, апошняя ўмова — адна з найбольш важных, невыкананне рэкамендацый па размяшчэннi пашаў для свойскай жывёлы можа прывесцi да забруджвання прадукцыi. Менавiта з-за гэтага малако з перавышэннем дапушчальнага ўзроўню па стронцыю-90 летась адзначалася ў 41 населеным пункце Хойнiцкага, Брагiнскага i Нараўлянскага раёнаў. Iнстытуту радыялогii даручана распрацаваць праект размяшчэння культурных сенажацяў i пашаў для такiх "праблемных" вёсак.

"Бяспека — галоўная ўмова"

— Чым адметнае мiжнароднае супрацоўнiцтва?

— Апошнiм часам мiжнароднае чарнобыльскае супрацоўнiцтва атрымала новы iмпульс для далейшага прадукцыйнага развiцця. Кропкай адлiку тут можна лiчыць падрыхтоўку мiсiяй ААН у 2002 годзе даклада "Гуманiтарныя наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС: стратэгiя рэабiлiтацыi". У гэтым дакуменце ўпершыню дадзены рэкамендацыi аб змяненнi прыярытэтаў — пераходу ад аказання надзвычайнай гуманiтарнай дапамогi да доўгачасовага працэсу садзейнiчання комплекснай рэабiлiтацыi пацярпелых рэгiёнаў. Прадастаўленне Сусветным банкам мэтавай пазыкi ў памеры 50 мiльёнаў долараў адкрывае новы этап супрацоўнiцтва. Адбываецца пераход ад бязвыплатнай дапамогi да праектаў крэдытавання.

Шэраг неардынарных праграм быў рэалiзаваны ў мiнулым годзе. Летась паспяхова завершаны праект тэхнiчнага супрацоўнiцтва МАГАТЭ "Рэабiлiтацыя тэрыторый, якiя былi забруджаны ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС". У яго межах атрымана абсталявання на 1,2 мiльёна долараў, 38 спецыялiстаў прайшлi навучанне ў вядучых замежных цэнтрах. З мiнулага года рэалiзуецца некалькi новых iнiцыятыў — напрыклад, Нацыянальны праект тэхнiчнай дапамогi МАГАТЭ з заяўленым бюджэтам 345 тысяч долараў, а таксама праект "Здаровая сям’я", якi фiнансуецца Агенцтвам ЗША па мiжнародным развiццi i ПРААН. Вядзецца работа па праекце з удзелам украiнскага i нарвежскага бакоў. Працягваецца рэалiзацыя праграмы сумесных дзеянняў у межах Саюзнай дзяржавы. За мiнулы год на ўвасабленне адпаведных мерапрыемстваў было выдзелена 14,8 мiльярда рублёў. Сярод мерапрыемстваў праграмы — 22 праекты медыцынскай тэматыкi, з мiнулага года пачалося выкананне 10 пiлотных праектаў адраснай рэабiлiтацыi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прысядзiбных гаспадарак.

— Не сакрэт, што i цяпер узнiкаюць пытаннi наконт бяспекi рэактара ЧАЭС. Як яны вырашаюцца?

— Дзейнiчае Закон Украiны "Аб агульных палажэннях далейшай эксплуатацыi i зняцця з эксплуатацыi Чарнобыльскай АЭС i пераўтварэннi разбуранага чацвёртага энергаблока гэтай АЭС у экалагiчна бяспечную сiстэму". У адпаведнасцi з гэтым дакументам трэба распрацаваць i ўзвесцi новы бяспечны канфайнмент (НБК). Такая мера дазволiць забяспечыць ахову персаналу, насельнiцтва i навакольнага асяроддзя ад уздзеяння крынiц ядзернай i радыяцыйнай небяспекi, якiя звязаны з iснаваннем аб’екта "Укрыцце". Правядзенне вызначаных работ дасць магчымасць пераўтварыць гэты аб’ект у экалагiчна бяспечную сiстэму (напрыклад, дастаць рэшткi ядзернага палiва i матэрыялаў, якiя яго ўтрымлiваюць). Мiжнародным кансорцыумам "Чарнобыль" у складзе шэрагу мiжнародных i ўкраiнскiх арганiзацый прапанаваны шляхi вырашэння праблемы. Распрацаваны праект НБК, ужо прынята рашэнне аб яго будаўнiцтве i нават вызначаны крынiцы фiнансавання. Як бачым, у вырашэннi актуальнага пытання адбываюцца пазiтыўныя зрухi.

— У нашай краiне таксама плануецца будаваць АЭС. Якiя, на ваш погляд, асноўныя моманты тут неабходна ўлiчваць?

— Перш за ўсё неабходна засяродзiць увагу на тым, каб праект атамнай электрастанцыi адпавядаў усiм неабходным патрабаванням ядзернай i радыяцыйнай бяспекi, што прапiсаны ў нарматыўных дакументах. Вельмi важна, каб у адпаведнасцi з гэтым былi вытрыманы асноўныя сiстэмы, якiя да ўвядзення ў эксплуатацыю павiнны прайсцi поўны цыкл выпрабаванняў. I яшчэ — ужо цяпер трэба адпрацаваць усю неабходную заканадаўчую базу, дзе варта ўлiчыць ўсе моманты, звязаныя з дзейнасцю станцыi.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 гады таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi. Бяда ўварвалася ў жыццi мiльёнаў беларускiх сем’яў, яна прынесла боль i слёз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика