Незабыўныя сустрэчы
Незабыўныя сустрэчы
Рэзананс Дваццаць адзін год таму, у лiпенi 1987-га, на палетках каля горада Брагiна iшло жнiво. Я быў у камандзiроўцы. Сярод многiх камбайнерскiх экiпажаў мне найбольш спадабаўся экiпаж Аляксандра Зелянюка i яго дачкi Таццяны. Тады дзяўчынцы было толькi пятнаццаць гадоў, васьмiкласнiца, але лепшага памочнiка на жнiве ў бацькi не было. Мяне здзiўляў не столькi ўзрост памочнiцы, колькi яе смеласць i працоўны ўздым на чарнобыльскiх палетках. Але што было рабiць, калi многiя спецыялiсты выехалi ў чыстыя раёны, а хлеб трэба было ўбiраць... Здымак сямейнага экiпажа быў надрукаваны на першай паласе газеты.I вось зноў сустрэча. Аляксандр Мiкалаевiч ужо на пенсii, на заслужаным адпачынку. А Таццяна, атрымаўшы ў Гомелi прафесiю швачкi, вярнулася ў Брагiн, бо любiць цiхае i спакойнае жыццё, сад i агарод. У яе два сыны, а працуе яна ў Брагiнскiм раддоме. I зноў фота на памяць. Нават не верыцца, што столькi мiнула часу. Незабыўная сустрэча i з былым пажарным, якi ў лiку першых тушыў агонь на даху ўзарванага 4-га блока Чарнобыльскай АЭС Iванам Шаўрэем. Пасля выздараўлення Iван вярнуўся на радзiму i яшчэ доўга працаваў у МНЗ горада Нароўлi. Цяпер па стане здароўя ён на пенсii, якую яму дапамагла павялiчыць "Звязда". Калi выпадае магчымасць, наведвае бацькоўскую хату ў выселенай вёсцы Белая Сарока, якая знаходзiцца ўсяго за восем кiламетраў ад атамнай станцыi. Сярод мноства адселеных населеных пунктаў беларускага Чарнобыля, асаблiва ўразiла сваiм выглядам вёска Вяжышча Нараўлянскага раёна. Нiбы гета ў вайну, яна абнесеная калючым дротам — адсюль, ад вясковых ганкаў, пачынаецца забароненая для жыцця i знаходжання зямля не толькi Нараўляншчыны — усёй Беларусi. Гэты жудасны вясковы краявiд наводзiць на сумныя i глыбокiя разважаннi нават праз два дзесяцiгоддзi пасля атамнай навалы. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць адзін год таму, у лiпенi 1987-га, на палетках каля горада Брагiна iшло жнiво. Я быў у камандзiроўцы. Сярод многiх камбайнерскiх экiпажаў мне |
|