Лідэр U‑2 пабудаваў у Капылі сямейны дзіцячы дом
У Капылі адчынілі сямейны дзіцячы дом, пабудаваны на грошы лідэра U‑2. Гэта ўжо 34‑ты сямейны дзіцячы дом, пабудаваны Беларускім дзіцячым фондам у рамках праекту "Цёплы дом".
Па ўмовах гэтай праграмы сям’і выдзяляецца катэдж з мэбляй і бытавой тэхнікай. Мясцовы выканкам забясьпечвае прыёмных бацькоў і грашыма на дзяцей, аплочвае ўсе камунальныя паслугі, паведамляюць naviny.by са спасылкай на газэту Рэспубліка. Галоўны партнёр БДФ спонсар праграмы "Цёплы дом" апошнія тры гады — міжнародная арганізацыя зь Ірляндыі ‑‑ "Chernobyl children’s project" ("Праект дапамогі дзецям Чарнобыля"). Менавіта яна выдзеліла грошы на будаўніцтва сямейнага дзіцячага дому ў Капылі. Выканаўчы дырэктар гэтай арганізацыі Эдзі Роўч — першая з замежных грамадзян, узнагароджаная ордэнам Францішка Скарыны. Апроч таго, яна суаўтар дакумэнтальнага фільму "Чарнобыльскае сэрца", які ў 2004 г. атрымаў "Оскар". У Ірляндыі грошы на дабрачынную арганізацыю ахвяруюць і простыя ірляндцы і багатыя спонсары. Адзін зь іх — лідэр рок‑гурту "U2" Бона (Пол Дэвід Х'юсан), вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасьцю. На мінулым тыдні ягоная жонка наведала Беларусь і пабывала ў Чарнобыльскай зоне. На мінулым тыдні ў Ірляндыі прайшла дабрачынная акцыя "Чарнобыльскі тыдзень". Прадстаўнікі арганізацыі езьдзілі па краіне, распавядалі пра катастрофу на АЭС, зьбіралі ахвяраваньні. "Chernobyl children’s project" працуе ў Беларусі ў 1991 г. Гэта арганізацыя ўжо аказала дапамогу нашай краіне ў памеры 73 мільёны эўра. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Капылі адчынілі сямейны дзіцячы дом, пабудаваны на грошы лідэра U‑2. |
|