Хрэсны ход уздоўж Дзяржмяжы
Хрэсны ход уздоўж Дзяржмяжы
Беларускiя памежнiкi атрымаюць магчымасць не пакiдаючы месца службы ўбачыць знакамiты абраз Жыровiцкай Божай Мацi. Паводле звестак прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, хрэсны ход пачнецца сёння ў Гродне. Потым абраз здзейснiць урачыстае падарожжа амаль па ўсiм перыметры нашай мяжы з Польшчай, Лiтвой, Латвiяй, Украiнай i 14 мая вернецца дамоў, у Жыровiцкi манастыр. У прэс-цэнтры ДПК падкрэслiлi, што хрэсны ход прымеркаваны да 90-годдзя ўтварэння пагранiчнай варты Беларусi. Гэты юбiлей нашы памежнiкi будуць адзначаць 28 мая. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя памежнiкi атрымаюць магчымасць не пакiдаючы месца службы ўбачыць знакамiты абраз Жыровiцкай Божай Мацi. |
|