Абзац
Абзац
* Цэны на пасажырскiя бiлеты на цягнiкi накiрункам у Расiйскую Федэрацыю 9 i 10 мая будуць знiжаныя да 50 працэнтаў. Так, кошт паездкi па маршруце Мiнск—Масква будзе складаць ад Br40 тыс. у плацкартным вагоне i ад Br70 тыс. у купэйным. Цэны на пасажырскiя бiлеты зменшаныя ў сувязi з Днём Перамогi. Цэны на пасажырскiя бiлеты на цягнiкi накiрункам у Расiйскую Федэрацыю 9 i 10 мая будуць знiжаныя да 50 працэнтаў. Так, кошт паездкi па маршруце Мiнск—Масква будзе складаць ад Br40 тыс. у плацкартным вагоне i ад Br70 тыс. у купэйным. Цэны на пасажырскiя бiлеты зменшаныя ў сувязi з Днём Перамогi.* Цэлыя суткі правёў у падвале прыватнага дома злачынцы 60-гадовы пенсiянер, жыхар Вiцебскага раёна. У яго беспрацоўны — гаспадар дома — патрабаваў 35 мiльёнаў рублёў, якія той атрымаў ад продажу кватэры. 47-гадовы беспрацоўны звязаў сваю ахвяру скотчам, закрыў у падвале, бiў i катаваў. На месцы ўчынення злачынства яго затрымалi мiлiцыянеры, а пенсiянера шпiталiзавалi ў Вiцебскую абласную клiнiчную бальнiцу. На яго целе разам з пабоямi медыкi знайшлi i тэрмiчныя апёкi. * У пасёлку Лясны Мiнскага раёна невядомы зламыснiк абрабаваў бальнiцу. Паводле звестак УУС Мiнаблвыканкама, злодзей вынес з прыёмнага пакоя электракардыёграф коштам 4 мiльёны 254 тысячы рублёў. Цiкава, што будзе рабiць злачынца з гэтай прыладай? У пасёлку Лясны Мiнскага раёна невядомы зламыснiк абрабаваў бальнiцу. Паводле звестак УУС Мiнаблвыканкама, злодзей вынес з прыёмнага пакоя электракардыёграф коштам 4 мiльёны 254 тысячы рублёў. Цiкава, што будзе рабiць злачынца з гэтай прыладай?* Два выпадкi атручэння, як мяркуецца, смарчкамi, зафiксаваныя ў Вiцебскiм раёне. Аб дакладнай прычыне атручэння пацыентаў, якiя знаходзяцца ў таксiкалагiчным аддзяленнi бальнiцы, урачы змогуць сказаць толькi праз два тыднi. Папярэднi дыягназ — атручэнне першымi вясновымi грыбамi. Спецыялiсты заклiкаюць быць вельмi асцярожнымi з дарункамi прыроды — нi адзiн далiкатэс не варты таго, каб рызыкаваць здароўем, падкрэслiваюць яны. * Паркоўка аўтамабiляў у межах першага гарадскога транспартнага кальца Мiнска ў блiжэйшыя тры гады будзе платнай, паведамiў на прэс-канферэнцыi галоўны iнжынер УП "Гаражы, аўтастаянкi i паркоўкi" Пётр Пруднiкаў. Сёння ў межах першага кальца можна размясцiць толькi 3,3 тыс. транспартных сродкаў пры патрэбнасцi 15—17 тыс., адзначыў ён. У перспектыве колькасць машынамесцаў у цэнтры мяркуецца павялiчыць да 10 тыс. * Улады Егiпта ўчора закрылi тры турыстычныя фiрмы ў сувязi з гiбеллю турыстаў у ДТЗ. Ранiцай 1 мая на трасе Шарм-эль-Шэйх — Каiр перавярнуўся i загарэўся аўтобус, у якiм знаходзiлiся 40 турыстаў з розных краiн. У вынiку загiнулi шасцёра расiян, украiнец, румын, а таксама вадзiцель аўтобуса. Яшчэ 29 турыстаў, палiцэйскi i гiд атрымалi раненнi. * Вучань сярэдняй школы ў амерыканскай школе, у штаце Нябраска, атрымаў раненне ў рот выпадковай куляй, калi гуляў у футбол пасля заняткаў. Хлопчык быў тэрмiнова шпiталiзаваны. Адразу пасля стрэлу ўсе вучнi школы былi сабраныя ў будынку, пускалi туды толькi палiцэйскiх. Апошнiя зрабiлi заключэнне: характар пашкоджанняў (прабiтыя вусны) сведчаць, што стрэл быў здзейснены здалёку i куля проста падала, увалiўшыся ў рот хлопчыку. Поўны абзац * Кiраўнiк мунiцыпалiтэта, якi размешчаны непадалёк ад сталiцы Чылi Сант’яга, прапанаваў бясплатна забяспечваць мужчын старэй за 60 гадоў сродкамi для паляпшэння патэнцыi. Паводле яго меркавання, свабодны доступ да вiягры дазволiць палепшыць якасць жыцця пажылых людзей. У мiнулым мэр быў урачом, i людзi часта скардзiлiся яму на беднае сэксуальнае жыццё. З дазволу падаткаплацельшчыкаў, мэр мяркуе раздаваць вiягру ўсiм, хто мае ў гэтым патрэбу, чатыры разы ў месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на пасажырскiя бiлеты на цягнiкi накiрункам у Расiйскую Федэрацыю 9 i 10 мая будуць знiжаныя да 50 працэнтаў. Так, кошт паездкi па маршруце Мiнск
|
|