Частка амерыканскіх дыпламатаў пакiне Мiнск
Частка амерыканскіх дыпламатаў пакiне Мiнск
30 красавiка ў МЗС, як паведамiла прэс-служба Мiнiстэрства замежных спраў, быў запрошаны часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусi Джонатан Мур. Яго праiнфармавалi аб тым, што на дзень гэтай сустрэчы штат супрацоўнiкаў беларускага пасольства ў Вашынгтоне (аб гэтым было загадзя паведамлена амерыканскаму боку) скарочаны да 6 чалавек. Дж. Муру таксама была ўручана нота МЗС i перададзены спiс амерыканскiх дыпламатаў, якiя былi аб’яўлены персонамi nоn grаtа i павiнны пакiнуць тэрыторыю Беларусi. 1 мая ў МЗС адбылася чарговая сустрэча з Дж. Мурам. Нагодай стала адмова амерыканскага боку прытрымлiвацца рэкамендацыi МЗС аб аналагiчным скарачэннi колькасцi супрацоўнiкаў пасольства ЗША ў Мiнску. Дж. Мур пацвердзiў, што асобы, якiя аб’яўлены персонамi nоn grаtа, пакiнуць нашу краiну ва ўстаноўленыя тэрмiны. Гэтым рабочым момантам дыпламатычных адносiнаў асобныя СМІ надалi сенсацыйна-скандальную афарбоўку. Напрыклад, 1 мая адзiн расiйскi тэлеканал са спасылкай на нейкую крынiцу паведамiў, што закрываецца амерыканскае пасольства ў Мiнску, а ў Вашынгтоне — беларускае, а ў Нью-Йорку закрыецца консульства Беларусi. У прэс-службе МЗС учора днём нам паведамiлi, што пакуль анiякiх дакументаў з дзярждэпартамента на гэты конт не паступала. Хутчэй за ўсё, асобныя журналiсты паспяшалiся з "навiной" i выдалi ў свет неправераныя чыесьцi здагадкi i меркаваннi. Леанiд ТУГАРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 красавiка ў МЗС, як паведамiла прэс-служба Мiнiстэрства замежных спраў, быў запрошаны часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусi Джонатан Мур. Яго пр |
|