Смаргонскі раён i горад Гродна занесены на Рэспублiканскую дошку Гонару
Смаргонскі раён i горад Гродна занесены на Рэспублiканскую дошку Гонару
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 239 "Аб занясеннi на Рэспублiканскую дошку Гонару пераможцаў спаборнiцтва 2007 года". У адпаведнасцi з дакументам пераможцы ў спаборнiцтве за дасягненне найлепшых вынiкаў у выкананнi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь занесены на Рэспублiканскую дошку Гонару, адкрыццё якой адбылося 30 красавiка, напярэдаднi Свята працы. Па вынiках спаборнiцтва першыя месцы занялi: сярод раёнаў — Смаргонскi раён, сярод гарадоў i раёнаў у гарадах — Гродна; сярод прамысловых арганiзацый i арганiзацый палiўна-энергетычнага комплексу — ААТ "Мiнскi камбiнат сiлiкатных вырабаў", ААТ "Шклоўскi масларобны завод", прыватнае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства "Пастаўскi мэблевы цэнтр". Пераможцамi прызнаны: сярод будаўнiчых арганiзацый — дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне "Мiнскбуд", сярод арганiзацый сувязi — Магiлёўскi фiлiял рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства электрасувязi "Белтэлекам", сярод арганiзацый транспарту — ААТ "Бабруйскi грузавы аўтамабiльны парк № 1", сярод арганiзацый сферы паслуг — камунальнае гандлёва-вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства "Унiвермаг "Слуцк" i камунальнае гандлёвае ўнiтарнае прадпрыемства "Гандальсэрвiс" (Рэчыцкi раён). Сярод арганiзацый аграпрамысловага комплексу пераможцамi сталi ААТ "Агракамбiнат "Дзяржынскi" (Дзяржынскi раён) i сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Кастрычнiк-Гродна" (Гродзенскi раён); сярод арганiзацый навукi i навуковага абслугоўвання — установа Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта "Навукова-даследчы iнстытут фiзiка-хiмiчных праблем". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 239 "Аб занясеннi на Рэспублiканскую дошку Гонару пераможцаў спаборнiцтва 2007 |
|