Цяжкая прамысловасць Беларусі + iзраiльскi хай-тэк
Цяжкая прамысловасць Беларусі + iзраiльскi хай-тэк
Такое "iдэальнае спалучэнне" прапанаваў пасол Ізраiля ў Беларусi Напярэдаднi 60-годдзя незалежнасцi Iзраiля пасол гэтай краiны Зееў Бен-Ар’е сустрэўся з журналiстамi. Даўнiя i трывалыя сувязi жыхароў дзвюх краiн — сяброўскiя i сваяцкiя. А летась назiралася прыкметнае ажыўленне турысцкай зацiкаўленасцi iзраiльцян у Беларусi, ды i нашы грамадзяне сталi ахвотней наведваць Iзраiль. На думку пасла, для беларусаў Iзраiль ужо не такi дарагi, як раней. Да таго ж, там няма моўнага бар’еру ды i ў плане бяспекi людзi зразумелi, што не такi страшны чорт, як яго малююць. Не без гонару прыводзiм вам словы спадара Бен-Ар’е пра прыроду нашага краю: "Я вельмi люблю беларускiя рэкi, азёры, палi i лясы i хачу, каб больш iзраiльскiх турыстаў прыязджала сюды. Аднак не ўсе iзраiльскiя турысты такiя непераборлiвыя, як я, — iм патрэбна добрая iнфраструктура, i каб нядорага было". Што ж, турызм у нас развiваецца iмклiва, таму ўсё наперадзе! — Тавараабмен памiж Беларуссю i Iзраiлем расце, — адзначыў пасол. — Летась ён склаў каля 20 мiльёнаў долараў. Павелiчэнне тут за год больш як на 20 працэнтаў. Пры гэтым беларускiя пастаўкi ў Iзраiль значна пераўзыходзяць экспарт з Iзраiля — недзе ў восем разоў, — адзначыў пасол. — Аб’ёмы тавараабмену па-ранейшаму недастатковыя, аднак тэндэнцыя да павелiчэння вiдавочная, мы пастараемся зрабiць усё, каб гэта тэндэнцыя ўмацоўвалася i надалей. Нашы дзяржавы маглi б практычна iдэальна дапаўняць адна адну. Калi Беларусь, скажам, — база для цяжкай прамысловасцi, то ў Iзраiлi яе вельмi мала. Цяжкая прамысловасць мае патрэбу ў, як я кажу, яўрэйскiх камп’ютарных "штучках". А ў Iзраiлi, наадварот, "штучкi" ёсць, аднак не заўсёды знойдзецца, куды iх ставiць. Таму злучэнне цяжкай прамысловасцi Беларусi з iзраiльскiм хай-тэкам уяўляецца iдэальным. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое "iдэальнае спалучэнне" прапанаваў пасол Ізраiля ў Беларусi
|
|