«Расцi, узмацоўвайся, дрэва!»Каля сотнi незвычайных дрэў сiлкуе зямля ў самым цэнтры старажытнага Вiцебска. Якраз на мяжы другога i трэцяга тысячагоддзяў у гонар 50-годдзя Вялiкай Перамогi тут была закладзена унiкальная Алея Памяцi. Як i дзецi, кволыя дрэўцы з кожнай вясной набiраюць моцы як уверх, так i ўшыркi. Што ж гэта за незвычайная такая алея? Своеасаблiвым гiдам у падарожжы па ёй выказаў жаданне стаць ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, былы начальнiк штаба партызанскага атрада iмя Пархоменкi, член прэзiдыума Вiцебскага абласнога савета ветэранаў Iван МАНДРЫК. Святая лiчба Паўвекавы юбiлей перамогi ўсiм хацелася адзначыць нейкай лёсавызначальнай акцыяй. Думалi-думалi ветэраны i вырашылi ўласнымi рукамi стварыць жывы помнiк. А паколькi стаяла яшчэ ранняя вясна, то з кожнага раёна Вiцебшчыны з зайздроснай мабiльнасцю былi дастаўлены па тры дрэўцы. Чаму менавiта столькi? Найперш таму, што ў цэнтры Вiцебска ўзвышаецца гiганцкi мемарыяльны комплекс з трыма стэламi-штыкамi. Кожны штык сiмвалiзуе адпаведна франта-вiкоў, партызан i падпольшчыкаў. Як тры галоўныя сiлы ў разгроме фашысцкiх акупантаў. Задумана – зроблена. Неўзабаве на высокiм беразе Заходняй Дзвiны на плошчы Перамогi ў чатыры рады выцягнулiся маладзенькiя саджанцы. Пад сем дзесяткаў жывых ваяроў мiрнай дружыны з любоўю высаджаны ветэранамi вайны. Залатой знiчкай — у вечнасць Калi параўнаць пачатак нара-джэння Алеi Памяцi з пчалiным вулеем, то «данiна» ў яго самая адмысловая. Аднымi з першых адгукнулiся ветэраны Талачынскага раёна. Магчыма, таму, што тут своеасаблiвая штаб-кватэра крылатай гвардыi. На талачынскай зямлi пахаваны праслаўлены лётчык двойчы Герой Савецкага Саюза Сцяпан Супрун. I не менш славутыя сокалы з авiяэскадрыллi «Нармандыя—Нёман». У вёсцы Славенi апошнi прытулак французскага лётчыка Жака Гастона. Чужая зямля, у небе над якой ён знiшчыў сем самалётаў з пачварнымi крыжамi, стала для яго роднай. Але i сам Жак Гастон залатой знiчкай абрынуўся ў вечнасць. Як прывiтанне ад крылатых сокалаў у першым радзе Алеi Памяцi стаяць на вечнай варце тры прыгажунi-бярозкi з талачынскай зямлi. А ў франтавiкоў з Оршы свая данiна ў «вулей» неўмiручасцi. Iх дрэўцы выкапаны з месца першых залпаў па гiтлераўскiх захопнiках з рэактыўных мiнамётаў «кацюша». З «партызанскай рэспублiкi», дзе нiколi не ступала нага ворагаў, а гаспадарылi лясныя салдаты 1-й Беларускай партызанскай брыгады Героя Савецкага Саюза Мiная Шмырова, пад Суражам таксама ганаровы «ўлётак» для жывога помнiка. Усiм хапае месца i прытулку пад мiрным сонцам. У прыгранiччы свет зялёны… Вольны сцэнарый падарожжа дазваляе нам з гарадскога асфальта на пэўны час завiтаць ажно на самую паўночную ўскраiну зямлi пад белымi крыламi. Дакладней, на мяжу Беларусi, Расii i Латвii. Туды, дзе ў часы адзiнства ўсiх народаў быў насыпаны рукатворны Курган дружбы. Ды i цяпер, насуперак усiм мытням i заслонам, на кургане штогод праходзяць сустрэчы былых франтавiкоў, партызан i падпольшчыкаў з усяго антыфашысцкага супольнiцтва. А нам ёсць нагода зазiрнуць да Кургана дружбы якраз па тэме асноўнага расказу. Справа ў тым, што ад кургана ў тры бакi разыхо-дзяцца алеi. У бок Пскоўскай вобласцi Расii – кляновая, да Беларусi – бярозавы строй, а ў накiрунку Латвii – лiпавая калона. Дык вось, для Алеi Памяцi ў цэнтры Вiцебска з кожнай алеi Кургана дружбы таксама дастаўлена i пасаджана па дрэўцу-вартавому. З дазволу, калi так можна выразiцца, самога цара дрэў – каржакаватага дуба-волата на самай вяршынi Кургана дружбы. Каб добраму роду не было пераводу! Жывы помнiк Ва ўсiх адносiнах Алея Памяцi абяцае стаць адмысловым аб’ектам айчыннага турызму i экскурсiй. Сам праект яе не мае аналагаў як у нашай краiне, так i ў замежжы. А гэта ўжо, згадзiцеся, вызывае агульны iнтарэс. Пройдземся па першым радзе жывога помнiка. Уражваюць «чырвоныя дубкi» ў гонар тых, каму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за вызваленне Вiцебшчыны. I не так важна, што самiх дрэўцаў менш, чым носьбiтаў гэтага звання. Толькi ў Бешанковiцкiм раёне iх пахавана 28, а таму любы з дубкоў як бы ззяе снапком залатых праменяў. I з Дубровенскага раёна сталi на жывую варту дубочкi зялёненькiя. Як вядома, пры выгнаннi чужынцаў з нашага краю тут грымелi асаблiва жорсткiя баi i знаходзiўся эпiцэнтр аперацыi «Баграцiён». А вось у гонар любiмага сына ўсяго беларускага народа Пятра Машэрава побач з «чырвонымi дубкамi» высаджаны высакародны каштан. Ён прывезены з вёскi Шыркi – малой радзiмы Машэрава ў Сенненскiм раёне. Адно дрэўца для двойчы Героя – Савецкага Саюза i Сацыялiстычнай Працы. Iтальянскi партызанскi збiралi тут атрад Калi прыслухацца да перасяленцаў з Глыбоцкага раёна, то дрэўцы нашэпчуць вам надзвычай сумную i нават трагiчную гiсторыю. Яна аб тым, як восенню 1943 года ў беларускiм горадзе Глыбокае з’явiўся ваенны iтальянскi батальён. Не па сваёй, зразумела, волi – прымусова. Як саюзнiк фашысцкай Германii — для барацьбы з партызанамi i падпольшчыкамi на часова акупiраванай тэрыторыi. На той час у Глыбокiм размяшчаўся так званы штаб асобай акупацыйнай акругi. Фашысты разлiчвалi выкарыстаць iтальянцаў у якасцi карнiкаў для падаўлення партызанскага супрацiўлення. Але «саюзнiкi» з краiны Альпiйскiх гор аказалiся не надта, мякка кажучы, паслухмянымi. Паступова iтальянскiя падраздзяленнi пераходзiлi на бок сапраўдных гаспадароў гэтага краю. Толькi ў брыгаду Жалезняка ў поўным саставе прыбыў цэлы ўзвод. Яго так i ўключылi ў брыгаду пад назвай першы iтальянскi партызанскi ўзвод. Гiтлераўцы прыйшлi ў шаленства. Усiх астатнiх iтальянцаў яны расстралялi ў Глыбокiм за «здраду рэйху». Пасля перамогi над Германiяй мясцовыя жыхары перахавалi мяцежных iншаземцаў на асобных могiлках. За iмi наладжаны пастаянны догляд, як i за iншымi пахаваннямi. Землякi i родныя расстраляных iтальянцаў таксама прыязджаюць сюды ў любы час i сезон. Магчыма, што славутая аповесць народнага пiсьменнiка Беларусi Васiля Быкава «Аль-пiйская балада» знойдзе працяг у новым творы аб трагедыi ў далёкiм i блiзкiм для iтальянцаў горадзе Глыбокае. Любое дрэва з Алеi Памяцi ў цэнтры Вiцебска здольна нашаптаць лiстотай сваю легенду-быль. Вартавыя з сястры Хатынi – докшыцкай вёскi Шунёўкi раскажуць, як фашысты спалiлi яе разам з усiмi жыхарамi. Вiцебская Алея Памяцi робiцца сапраўды iнтэрна-цыянальным жывым помнiкам. Што б там нi казалi пра сучасную моладзь, а як прыемна, што юнакi i дзяўчаты з Мiнска, Кiева, Санкт-Пецярбурга, Масквы, iншых гарадоў i паселiшчаў былога СССР таксама ставяць свае «аўтографы» ў алеi неўмiручага подзвiгу. А гэта ўжо яскравая повязь усiх часоў i пакаленняў. Як золата вышэйшай пробы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля сотнi незвычайных дрэў сiлкуе зямля ў самым цэнтры старажытнага Вiцебска. Якраз на мяжы другога i трэцяга тысячагоддзяў у гонар 50-годдзя Вялiкай
|
|