Вянок ад Прэзідэнта Беларусi ўскладзены ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата
Вянок ад Прэзідэнта Беларусi ўскладзены ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата
Вянок ад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi ўскладзены 6 мая ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны. Цырымонiя, прысвечаная 63-й гадавiне Перамогi над нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. У ёй прынялi ўдзел Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Беларусi ў Расii Васiль Далгалёў, дзяжсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн, ветэраны вайны, военачальнiкi, беларускiя дыпламаты, супрацоўнiкi Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы i Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, прадстаўнiкi беларускай дыяспары. Удзельнiкi цырымонii ўсклалi таксама кветкi да памятных знакаў "Горад-герой Мiнск" i "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на Алеi гарадоў-герояў у Аляксандраўскiм садзе. Пасля ўрачыстай цырымонii Васiль Далгалёў у гутарцы з журналiстамi назваў радасным той факт, што сярод яе ўдзельнiкаў было нямала расiйскiх ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. "Расiя — гэта не толькi наш партнёр, але сябар i брат", — падкрэслiў дыпламат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вянок ад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi ўскладзены 6 мая ў Маскве да Магiлы Невядомага салдата каля Крамлёўскай сцяны.
|
|