Дзмітрый Мядзведзеў афіцыйна ўступiў на пасаду прэзiдэнта Расii
Дзмітрый Мядзведзеў афіцыйна ўступiў на пасаду прэзiдэнта Расii
У Расii завяршыўся працэс перадачы ўлады новаму прэзiдэнту краiны: выбраны 2 сакавiка Дзмiтрый Мядзведзеў афiцыйна заняў вышэйшую дзяржаўную пасаду. Першы ўзяў слова Уладзiмiр Пуцiн. "Цяпер вельмi важна прадоўжыць выбраны курс краiны ў iнтарэсах большасцi грамадзян", — сказаў ён, дадаўшы, што для такой вялiкай i шматнацыянальнай краiны, як Расiя, жыццёва важна берагчы яе адзiнства. Уладзiмiр Пуцiн падзякаваў расiянам за веру, разуменне i падтрымку i пажадаў Дзмiтрыю Мядзведзеву поспехаў на пасадзе прэзiдэнта Расii. У сваiм першым выступленнi на пасадзе прэзiдэнта Дзмiтрый Мядзведзеў запэўнiў, што мае намер працаваць з поўнай аддачай сiлаў. Ён падкрэслiў, што згодна з Канстытуцыяй Расii правы i свабоды чалавека прызнаны вышэйшай каштоўнасцю. "У сувязi з гэтым лiчу найважнейшай задачай далейшае развiццё грамадзянскiх i эканамiчных свабод", — заявiў новы кiраўнiк расiйскай дзяржавы. Сярод iншых не менш важных мэтаў ён назваў iмкненне да таго, каб дзяржава стала сапраўды справядлiвай i клапатлiвай у адносiнах да сваiх грамадзян, а таксама пераадоленне прававога нiгiлiзму, якi перашкаджае развiццю краiны i пераадоленню карупцыi. Уладзiмiр Пуцiн ужо даўно прыняў прапанову ўзначалiць урад пасля складання прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў. Старшыня Дзярждумы Барыс Грызлоў паабяцаў, што кандыдатура Уладзiмiра Пуцiна на пасаду прэм’ер-мiнiстра будзе зацверджана 8 мая. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расii завяршыўся працэс перадачы ўлады новаму прэзiдэнту краiны: выбраны 2 сакавiка Дзмiтрый Мядзведзеў афiцыйна заняў вышэйшую дзяржаўную пасаду. |
|