Ветэраны атрымаюць матэрыяльную дапамогу
Ветэраны атрымаюць матэрыяльную дапамогу
Напярэдадні Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне аб прадастаўленнi матэрыяльнай дапамогi ветэранам вайны, якiя атрымлiваюць пенсiю па лiнii органаў сацыяльнай абароны. Такая сацыяльная акцыя напярэдаднi 9 Мая праводзiцца ў сталiцы ўпершыню, паведамiў старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Анатоль Ражанец на прэс-канферэнцыi ў мэрыi. Матэрыяльную падтрымку атрымаюць больш як 12 тыс. чалавек (ветэраны вайны, былыя вязнi канцлагераў i непаўналетнiя вязнi) на агульную суму Br1,2 млрд. Такiм чынам, памер дапамогi на кожнага з iх складзе амаль Br100 тыс. Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца як праз упраўленнi сацыяльнай абароны органамi дастаўкi, так i праз ашчадкасы, дадаў Анатоль Ражанец. Фестываль ветэранскiх калектываў завершыцца гала-канцэртам Вялiкiм гала-канцэртам 9 мая ў Мiнску завершыцца 9-ы Рэспублiканскi фестываль народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны", прысвечаны 63-й гадавiне Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведамiў журналiстам у Мiнску намеснiк мiнiстра культуры Беларусi Вiктар Кураш. Паводле яго слоў, у гала-канцэрце прымуць удзел больш як 400 артыстаў з усiх куткоў Беларусi, а таксама з Расii i Украiны. Лепшыя ветэранскiя аматарскiя калектывы i iндывiдуальныя выканаўцы пакажуць сваё майстэрства ў вакальна-харавым, харэаграфiчным, музычна-iнструментальным жанрах, а таксама мастацкiм слове.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне аб прадастаўленнi матэрыяльнай дапамогi ветэранам вайны, якiя атрымлiваюць пенсiю па лiнii органаў сацыяльнай абароны. |
|