21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пажар на базе нафтапрадуктаў

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пажар на базе нафтапрадуктаў

У мінулую суботу буйны пажар адбыўся ў Брэсце. А семнаццатай гадзiне ў вынiку прамога ўдару маланкi загарэўся стальны рэзервуар з бензiнам на базе захоўвання нафтапрадуктаў РУП "Беларуснафта Брэстаблнафтапрадукт". У бункеры ёмiстасцю адну тысячу кубаметраў знаходзiлася 374 тоны бензiну маркi А-92. Згарэла каля 180 тон палiва.

Пажар тушылi 58 адзiнак тэхнiкi падраздзяленняў МНС i тры пажарныя цягнiкi БЧ. Палаючая ёмiстасць знаходзiлася ў групе з шасцю напоўненымi рэзервуарамi, таму захоўвалася пагроза распаўсюджвання агню далей. Зыходзячы з гэтага пажарныя разлiкi адначасова тушылi агонь, што бушаваў, i ахалоджвалi астатнiя рэзервуары. Пажару была прысвоена трэцяя — вышэйшая катэгорыя складанасцi. Хронiка лiквiдацыi вогненнага бедства выглядае так: сiгнал на пульт дзяжурнага МНС паступiў ў 16.11, у 18.25 пажар удалося лакалiзаваць. Але ў 20.15 адбылося паўторнае ўзгаранне, якое лiквiдавалi канчаткова ў 21.10. За гэты час праваахоўныя органы пачалi эвакуацыю жыхароў найблiжэйшых ад нафтабазы жылых дамоў. Трэба заўважыць, што аб’ект знаходзiцца практычна ў цэнтры горада, недалёка ад Брэсцкай крэпасцi. Але гораду пашанцавала хоць бы ў тым, што вецер адносiў клубы дыму за гарадскую мяжу.

Брэсцкiя пажарныя спрацавалi прафесiйна. Каля 200 чалавек рабiлi сваю справу ў абстаноўцы, блiзкай да баявых дзеянняў. Старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар, якi наведаў аб’ект падчас надзвычайнага здарэння, сказаў, што адзначыць трэба ўсiх байцоў пажарных разлiкаў. Усе яны праявiлi мужнасць i высокi прафесiяналiзм. На маю просьбу назваць тых, хто асаблiва вызначыўся, начальнiк абласнога ўпраўлення МНС Канстанцiн Шаршуновiч, якi кiраваў аперацыяй, адказаў, што рабiць гэтага няварта, бо сто чалавек у газеце не пералiчыш, а назваць адзiнкi будзе несправядлiва.

Усе выхадныя днi працавала мiжгалiновая камiсiя па расследаваннi прычын i акалiчнасцяў надзвычайнага здарэння з лiку спецыялiстаў МНС, УУС, пракуратуры, канцэрна "Белнафтахiм", Дзяржпраматамнагляду. Неафiцыйна ж усе прызнаюць, што загарэлася ад удару маланкi, адна з камер вiдэанагляду базы зафiксавала момант разраду маланкi i шквал агню ў наступнае iмгненне. Цяпер спецыялiстаў ды i грамадскасць хвалюе пытанне, чаму не спрацаваў маланкаадвод i цi быў ён каля сумнавядомага рэзервуара. На ўсе пытаннi павiнна адказаць камiсiя ў сваiм заключэннi.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу буйны пажар адбыўся ў Брэсце. А семнаццатай гадзiне ў вынiку прамога ўдару маланкi загарэўся стальны рэзервуар з бензiнам на базе зах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика