21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уступны экзамен, тэсцiраванне: што мы атрымлiваем i што губляем

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уступны экзамен, тэсцiраванне: што мы атрымлiваем i што губляем

Дыскусiя

 

Выкладчыкi ВНУ, настаўнiкi, бацькi, вучнi неадназначна паставiлiся да таго, што асноўным сродкам адбору абiтурыентаў пры паступленнi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь стала тэсцiраванне, маюць аб iм розныя думкi. Аўтары гэтага артыкула — выкладчыкi механiка-матэматычнага факультэта БДУ, якiя неаднаразова працавалi ў прыёмных камiсiях, сустракалiся ў аўдыторыях са студэнтамi, прынятымi па старых i новых правiлах i лiчаць, што ўжо можна падвесцi некаторыя вынiкi i зрабiць высновы, заснаваныя на пяцiгадовым вопыце тэсцiравання.

Аўтары прызнаюць неабходнасць i карыснасць тэсцiравання ў якасцi апарату прамежкавага кантролю ведаў. Магчыма выкарыстанне тэсцiравання для адбору студэнтаў на масавыя, нятворчыя спецыяльнасцi, напрыклад, бухгалтараў, або на спецыяльнасцi, дзе з дапамогай матэматыкi правяраецца агульнае развiццё, напрыклад, на юрыдычныя. Але на спецыяльнасцi, пры паступленнi на якiя трэба правяраць здольнасцi чалавека да творчасцi, тэсцiраванне процiпаказана.

Прыхiльнiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання называюць дзве асноўныя яго перавагi.

Па-першае, знiкае магчымасць для карупцыi, паступлення ў ВНУ па блаце. Аднак калi ўступная работа абiтурыента знаходзiцца ў асабовай справе да заканчэння iм ВНУ, то вынiкi тэсцiравання знiшчаюцца праз некалькi месяцаў пасля экзамену, i магчымую падмену бланкаў вызначыць праз гэты час нельга.

Акрамя таго, з увядзеннем на ўступных экзаменах сярэдняга бала школьнага атэстата гаварыць аб выкараненнi карупцыi проста смешна. Беларусь другi раз наступае на тыя ж граблi. Сярэднi бал ужо ўлiчваўся пры паступленнi ў ВНУ ў савецкiя часы i быў адменены, бо не прывёў да чаканых вынiкаў. Тады сярэднi бал вырас, як на дражджах. Гэта адбываецца i цяпер. Але калi правядзенне экзаменаў яшчэ можна неяк пракантраляваць, то праверыць адзнаку па кожным прадмеце ў кожнай школе немагчыма. Карупцыя пяройдзе ў iншае месца, бо пры адносна невысокiх балах на тэсцiраваннi рэзка ўзрастае ўдзельная вага сярэдняга бала.

Разам з тым сярэднi бал з’яўляецца i сродкам цiску настаўнiкаў на не ўпадабаных iмi вучняў. У краiне стаў шырока вядомы выпадак, калi вучань, якi атрымаў два гады таму некалькi двоек па асноўных прадметах, паспяхова здаў тэсцiраванне па гэтых прадметах i стаў студэнтам прэстыжнага медыцынскага ўнiверсiтэта. (Два гады таму сярэднi бал яшчэ не ўлiчваўся). Мiнiстэрства адукацыi цэлы год тайна правярала законнасць яго паступлення, але не знайшло нiякага крымiналу (ды яго i немагчыма было знайсцi). Акрамя таго, студэнт аказаўся выдатнiкам у сваiм iнстытуце.

Увядзенне сярэдняга бала атэстата прывяло да знiжэння ахвотнiкаў працягваць вучобу ў старэйшых класах у лiцэях i гiмназiях, бо патрабаваннi ў гэтых навучальных установах вышэйшыя, а вучыцца цяжэй i, як вынiк, сярэднi бал нiжэйшы.

Другой перавагай тэсцiравання яго прыхiльнiкi называюць роўныя ўмовы. Гэта далёка не так. Псiхолагi сцвярджаюць, што ёсць людзi-тугадумы, якiя па сваiх псiхалагiчных паказчыках не могуць хутка рэагаваць на вялiкую колькасць задач. Значыць, абiтурыенты будуць заставацца ў няроўных умовах у залежнасцi ад iх псiхалагiчных асаблiвасцяў. А стрэс на экзаменах замяняецца стрэсам пры тэсцiраваннi.

Таму, адзначаныя "перавагi" з’яўляюцца ўяўнымi.

Але галоўнае нават не ў адсутнасцi пераваг. Арыентацыя школы, настаўнiкаў i вучняў на тэсцiраванне прыводзiць зусiм да iншага падыходу ў навучаннi матэматыцы.

Пры тэсцiраваннi трэба не рашыць задачу, не абгрунтаваць адказ, а ўгадаць яго. Таму настаўнiкi часта сталi, на жаль, не вучыць матэматыцы, а рыхтаваць да тэсцiравання (або нашпiгоўваць на тэсцiраванне). З вучэбнага працэсу знiкаюць доказы.

У вынiку нават на механiка-матэматычны факультэт прыходзяць людзi, якiя не разумеюць, што матэматычныя сцвярджэннi трэба даказваць. Становiшча ўскладняецца, калi адбiраюцца студэнты педагагiчных спецыяльнасцяў. Тут абiтурыент павiнен умець не толькi даказаць сцвярджэнне свайму выкладчыку, але расказаць доказ так, каб яго зразумеў не самы лепшы вучань. А сёння з дапамогай тэстаў на педагагiчныя спецыяльнасцi можа паступiць чалавек, якi не ўмее выказаць словамi нават найпрасцейшую думку. Вопыт работы з першакурснiкамi педагагiчнага аддзялення паказвае, што ўсе яны не ўмеюць гаварыць так, як трэба настаўнiку.

Калi быць справядлiвым, то трэба адзначыць, што барацьба з доказамi пачалася яшчэ да ўвядзення тэсцiравання. У школьнай алгебры доказаў мала, i яны амаль усе знаходзяцца ў школьнай геаметрыi. Менавiта доказ геаметрычных тэарэм прывiваў матэматычную культуру школьнiку, больш за тое, культуру разважанняў i доказаў. З адменай экзамену па геаметрыi са школьнай матэматыкi амаль знiкаюць доказы, г. зн. вучня перастаюць вучыць думаць. Настаўнiкi часта перастаюць даваць доказы, бо гэта ўжо не патрэбна для экзамену. Неабходна вярнуць у школу экзамен па геаметрыi.

Тэсцiраванне дае магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю, увогуле не маючы нават мiнiмальных ведаў. На кожным з iспытаў вялiкая колькасць абiтурыентаў здаюць свае работы на працягу першых дзесяцi — пятнаццацi хвiлiн. Iх дзеяннi вельмi простыя: у раздзеле А яны даюць адзiн i той жа адказ на ўсе задачы (напрыклад, адказ пад нумарам 2), спрабуюць угадаць што-небудзь з раздзела В. У вынiку такога "тэсцiравання" абiтурыенты набiраюць балаў 20—30, што эквiвалентна мiнiмальнай станоўчай адзнацы. Пры iснаваннi ў нашай краiне вялiкай колькасцi камерцыйных ВНУ (за апошнiя пяць гадоў лiк тых, хто паступiў у iнстытуты, вырас удвая!), дзе вышэйшая адукацыя, як правiла, не атрымлiваецца за кошт працы, а як бы купляецца ў растэрмiноўку, абiтурыент за грошы паступае на прымальную спецыяльнасць i праз 5 гадоў атрымлiвае дыплом спецыялiста. Такiм чынам, непiсьменны вучань, дзякуючы тэсцiраванню, можа паступiць у ВНУ без усякай карупцыi.

Недахопы цэнтралiзаванага тэсцiравання як сродку адбору студэнтаў узмацняюцца Правiламi прыёму. Больш за 20 гадоў на механiка-матэматычным факультэце БДУ праводзiлася Алiмпiяда па матэматыцы, у якой кожны год удзельнiчала каля 500 старшакласнiкаў нашай краiны. Па вынiках алiмпiяды вызначалiся 10—15 пераможцаў, якiя мелi права быць залiчанымi на факультэт без уступных экзаменаў. "Замахi" на алiмпiяду з боку Мiнiстэрства адукацыi пачалiся даўно. Для факультэта важкiм аргументам у яе абарону было тое, што сярод студэнтаў першага i другога курсаў, залiчаных па вынiках алiмпiяды, сярэднi бал на экзаменах на першым i другiм курсах быў намнога вышэйшы, чым сярод астатнiх студэнтаў. Сярод 50 лепшых студэнтаў мехмата (па вынiках мiнулага года) 50 працэнтаў з iх паступiлi на факультэт, удзельнiчаючы ў Алiмпiядзе мехмата. Калi ўлiчыць, што па вынiках алiмпiяды прымалi толькi 10 працэнтаў студэнтаў, то ўдзельнiкi алiмпiяды вучацца ў 10 разоў лепш, чым астатнiя студэнты. Тым не менш, пад знакам барацьбы з карупцыяй у мiнулым годзе залiчэнне па вынiках алiмпiяды адмянiлi. Пераможцы алiмпiяды цяпер не маюць нiякiх пераваг пры залiчэннi на факультэт.

Два гады таму экзамены ў вядучыя ВНУ краiны праходзiлi раней за экзамены ў астатнiя ВНУ. Абiтурыент меў дзве спробы для паступлення. Сёння другая спроба адсутнiчае: ва ўсе ВНУ iспыты праводзяцца адначасова. Гэта прывяло да таго, што многiя абiтурыенты, жадаючы мець сiнiцу ў руках, падаюць дакументы ў менш прэстыжныя ВНУ.

Новыя правiлы даюць перавагi правiнцыйным ВНУ, але ў Мiнiстэрстве адукацыi не разумеюць, што ўзровень адукацыi ў краiне вызначаецца не iмi, а ВНУ-флагманамi. Узровень тых, хто паступае на механiка-матэматычны факультэт БДУ, няўхiльна падае, змяншаецца сярэднi экзаменацыйны бал студэнтаў-першакурснiкаў, нягледзячы на знiжэнне патрабаванняў выкладчыкаў. Калi правiлы застануцца ранейшымi, то праз 5—8 гадоў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт па ўзроўнi студэнтаў параўняецца з сярэднiмi абласнымi ВНУ.

Яшчэ адно наступства тэсцiравання: у Мiнску стала цяжка выдаць кнiгу па школьнай матэматыцы. Апошнiя кнiгi аднаго з аўтараў выдаюцца ў Маскве, хоць у яго было жаданне выдаць iх у Мiнску для беларускiх настаўнiкаў i школьнiкаў. Але беларускiя выдавецтвы, да якiх мы звярталiся, адмовiлiся гэта зрабiць. Прычына вельмi простая: выдавецтвам выгадна выдаваць лiтаратуру для тэсцiравання. Колькi кнiг па тэсцiраваннi не надрукуй, усе разыдуцца. Так, сярод iх сустракаюцца i добрыя кнiгi, але большасць кнiг рамеснага ўзроўню. Але для падрыхтоўкi вучняў патрэбны кнiгi не толькi з наборамi тэстаў.

Мы думаем, што падобныя праблемы ў сувязi з увядзеннем тэсцiравання могуць выказаць не толькi матэматыкi, але i выкладчыкi iншых дысцыплiн.

У гэтым артыкуле аўтары выказалi сваю думку аб мэтазгоднасцi (хутчэй, немэтазгоднасцi) цэнтралiзаванага тэсцiравання па матэматыцы. Цэнтралiзаванае тэсцiраванне — гэта бомба запаволенага дзеяння пад школьную матэматычную адукацыю, негатыўныя наступствы якой мы ўбачым ужо праз 5—8 гадоў.

Я. РАДЫНО, член-карэспандэнт НАН Рэспублiкi Беларусь, прафесар механiка-матэматычнага факультэта, доктар фiзiка-матэматычных навук, загадчык кафедры функцыянальнага аналiзу, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь,

А. МЕЛЬНIКАЎ, прафесар механiка-матэматычнага факультэта БДУ, доктар педагагiчных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкладчыкi ВНУ, настаўнiкi, бацькi, вучнi неадназначна паставiлiся да таго, што асноўным сродкам адбору абiтурыентаў пры паступленнi ў вышэйшыя навуча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика