Ці давядзецца адмаўляцца ад вучобы ў гiмназii?
Ці давядзецца адмаўляцца ад вучобы ў гiмназii?
Праверка чутак Ходзяць чуткi, што пасля нарады па рэфармаваннi беларускай школы, пад пытаннем аказалiся не толькi 12-гадовы тэрмiн навучання i профiльнае навучанне на старшай ступенi школы, але таксама i iснаванне гiмназiй i гiмназiчных класаў. У сувязi з гэтым бацькi сталiчных школьнiкаў хвалююцца, цi будзе ажыццяўляцца ў гэтым годзе набор у 5-я класы мiнскiх гiмназiй. I цi захаваюцца абвешчаныя раней тэрмiны правядзення гэтых экзаменаў? У Камiтэце па адукацыi Мiнгарвыканкама папрасiлi заспакоiць бацькоў, паведамiўшы, што зачыняць гiмназii цi вяртаць iм статус агульнаадукацыйных школ у горадзе не плануецца. Хоць бы па той прычыне, што iснаванне навучальных устаноў новага тыпу занатавана ў Законе Рэспублiкi Беларусь "Аб агульнай сярэдняй адукацыi". Пэўныя змяненнi закрануць толькi вучэбныя планы гэтых навучальных устаноў, тым больш што Мiнiстэрствам адукацыi была пастаўлена канкрэтная задача — перавесцi ў наступным навучальным годзе ўсiх гiмназiстаў i лiцэiстаў на пяцiдзённы вучэбны тыдзень. Як i ў папярэднiя гады, адбор навучэнцаў у гiмназii i гiмназiчныя класы будзе на конкурснай аснове: школьнiкi будуць здаваць пiсьмова беларускую, рускую мову i матэматыку. Уступныя iспыты запланаваныя на 27, 29 i 31 мая. Больш за тое, у жнiўнi плануецца правесцi дадатковы набор у старшыя класы сталiчных гiмназiй, на месцы, якiя вызваляцца ў вынiку паступлення гiмназiстаў у сярэднiя спецыяльныя цi прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы. Праўда, як падкрэслiлi ў Камiтэце па адукацыi, дадатковы набор будзе ажыццяўляцца толькi пры ўмове захавання ў навучальнай установе ўсiх санiтарна-гiгiенiчных нормаў, у тым лiку i па напаўняльнасцi гiмназiчных класаў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ходзяць чуткi, што пасля нарады па рэфармаваннi беларускай школы, пад пытаннем аказалiся не толькi 12-гадовы тэрмiн навучання i профiльнае навучанне н |
|