Вершнiцы
Вершнiцы
Шаўковы шлях Каго здзiвiш цяпер хуткай яздой, цi, напрыклад, аўто, якiм кiруе жанчына? Але адна справа — Еўропа i Новы свет i зусiм iншая — правiнцыйная частка Сiньцзяна. Здзiўляе не сам факт пранiкнення сюды новай цывiлiзацыi, а ненавязлiвае сумяшчэнне новага i старажытнага ўкладу, своеасаблiвая эклектыка цывiлiзацый. Не колькасць, а разнастайнасць сродкаў транспарту, якiмi здольна кiраваць уйгурская жанчына. На горных i далiнных дарогах Цянь-Шаня, на вулiцах старажытных i сучасных гарадоў вадзiцель у спаднiцы цяпер раўнапраўны ўдзельнiк вулiчнага руху. У гарадах Куча, Курля, Аксу, Турфан, дзе ў час пiк на скрыжаваннях невядома як раз’язджаюцца адначасова ўсе вiды транспарту, жанчына трымаецца смела i выглядае сапраўды дастойна. Цi яна паганяе ослiка, цi цмокае на каня, манеўрыруе на матацыкле цi аўтобусе. Забаўна выглядае жыццё ў такiх праявах, экзатычна. Але "разынка" i асаблiвасць гэтай экзотыкi несумненна — сама жанчына. Яе аблiчча, яе вопратка. Паколькi большасць насельнiцтва гарадоў i вёсак абапал Шаўковага шляху народ качэўны, асядлаць любога каня, у тым лiку i жалезнага — гэта ў крывi. I ў цудоўнай паловы — таксама.Калi нашу групу фатографаў прывезлi ў вёску каля горада Тумшука паказаць нацыянальную гульню на конях "пагоня за авечкай", многiя скiравалi свае камеры не ў бок лiхой гонкi, а на васьмiдзесяцiгадовую вершнiцу, якая адным рухам прымушала станавiцца каня на дыбы. А потым з гор да ўдзельнiкаў шоў спусцiлася дама ў чырвоным на высокiм статным канi. Мы знямелi, убачыўшы гэты малюнак. Перасякаючы пустыню Такла-Макан, мы марылi пра сустрэчу з наезнiцамi вярблюдаў. Але на нашым шляху цудоўная палова Сiньцзяна раз’язджала толькi на скутарах i легкавушках японскай i еўрапейскай вытворчасцяў. Магчыма, мы не аказвалiся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Затое дзесьцi ў мiжгор’i Мiчуэна давялося ўпершыню бачыць юрты качэўнiкаў (праз горы знаходзiцца Манголiя), дзе асноўнымi пагоншчыцамi табуноў былi дзяўчынкi. Я i цяпер уяўляю тыя загарэлыя вузкавокiя тварыкi, растрапаныя ветрам валасы i доўгi ланцужок гор у блакiтнай дымцы. Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каго здзiвiш цяпер хуткай яздой, цi, напрыклад, аўто, якiм кiруе жанчына? Але адна справа — Еўропа i Новы свет i зусiм iншая — правiнцыйная частка Сiн |
|