21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нейтральная паласа, або погляд старонняга назiральнiка на школьную рэформу

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нейтральная паласа, або погляд старонняга назiральнiка на школьную рэформу

Ёсць меркаванне

Вось ужо 10 гадоў з пераменным поспехам iдзе спрэчка дзвюх партый у адукацыi, якiм шляхам трэба iсцi нашай сярэдняй школе. Адзiн бок адстойвае 11-гадовую школу, другi — 12-годку. Большасць жа насельнiцтва Беларусi знаходзiцца на нейтральнай паласе, i прытрымлiваецца старой класiчнай школьнай праграмы. Менавiта той школьнай праграмы, якая дасталася нам у спадчыну ад Савецкага Саюза.

Як вы мяркуеце, чаму ў Савецкiм Саюзе быў дасягнуты высокi ўзровень падрыхтоўкi ў школах? Таму што ў яе аснову была пакладзена сiстэма падрыхтоўкi гiмназiстаў да 1917 года. Бальшавiкi гэту сiстэму не зламалi, а, наадварот, узялi на ўзбраенне, што дало iм магчымасць перамагчы i пабудаваць iндустрыяльна развiтую дзяржаву з высокiм узроўнем ведаў навучэнцаў у школах i ВНУ краiны. Хачу вярнуць чытачоў у 50—60-я гады ХХ стагоддзя, калi амерыканцы ўпершыню зацiкавiлiся, чаму Савецкi Саюз абагнаў iх у асваеннi космасу, развiццi навукi i тэхнiкi... Высветлiлася, што ўзровень адукацыi савецкай школы быў на парадак вышэйшы, чым амерыканскай. Дык чаму, скажыце, мы павiнны адыходзiць ад класiчнай школы i размываць яе пад выглядам 12-гадовай рэформы, беручы на ўзбраенне амерыканскiя ўзоры i тэсты?

Асабiста я перакананы, што падрастаючае пакаленне павiнна развiвацца рознабакова, i не трэба яшчэ ў школе дзялiць вучняў на будучых iнжынераў, юрыстаў, токараў i ўрачоў. На мой погляд, у школе павiнна быць 75—80 працэнтаў выкладчыкаў-мужчын. Гэта мера дазволiць павысiць узровень адукацыi i дысцыплiны ў школе. Але для прыцягнення ў навучальныя ўстановы педагогаў-мужчын трэба распрацаваць дзяржаўную стратэгiю.

Выкажу яшчэ адно меркаванне старонняга назiральнiка. Неабходна прывесцi ўсе школы, гiмназii i лiцэi да адной дзяржаўнай роўнiцы: школы або гiмназii. Мне больш даспадобы перайменаваць усе школы ў гiмназii, i тым самым зняць штучны падзел на элiтарнасць адных i ўшчэрбнасць у назве iншых. Сярэдняя школа павiнна быць аднароднай па сваёй вучэбнай праграме, з адзiнай дзяржаўнай адукацыйнай праграмай як у Мiнску, так i ў Столiне. А што мы назiраем на практыцы? Прыём у гiмназii i лiцэi адбываецца на конкурснай аснове. Са звычайных школ забiраюць i адсейваюць адораных вучняў, тым самым знiжаюць узровень агульнай паспяховасцi i адбiваюць жаданне вучыцца ў iншых. На каго, скажыце, iм раўняцца? Яны адчуваюць сябе людзьмi другога гатунку. Разам з тым у вучня за 11 гадоў вучобы бываюць перыяды ўзлётаў i падзенняў.

Прывяду асабiсты прыклад. У 4-м класе мы сапернiчалi ў вучобе з маiм аднакласнiкам. На адным тыднi яго i мой дзённiкi былi выстаўлены на школьнай вiтрыне паспяховасцi: у мяне за тыдзень 28 "пяцёрак", а ў яго — 26. У хуткiм часе бацькоў сябра перавялi ў iншы горад. У мяне ў дзённiку з’явiлiся "тройкi" i "чацвёркi", а школу я скончыў сераднячком. Затое пазней дзве ВНУ я скончыў з чырвонымi дыпломамi, таму што ў мяне зноў з’явiлiся стымулы да вучобы.

Выкладчык павiнен даваць штуршок i накiроўваць вучня па дарозе ведаў. А на практыцы ён заняты рознымi справаздачамi i праверкамi. Раней у гарана iшлi працаваць метадысты, выкладчыкi, якiя працавалi прадметнiкамi i завучамi ў школе па 15—20 гадоў i маглi многаму навучыць школьнага настаўнiка, а цяпер там працуюць людзi, далёкiя ад рэальных праблем i патрэбаў вучняў i школы.

Дазвольце выказацца мне яшчэ па адным пытаннi. Часта бывае сорамна глядзець па тэлевiзары розныя "iнтэлектуальныя шоў", дзе 25—30-гадовыя людзi не могуць даць адказ на элементарныя пытаннi. Пры гэтым яны прадстаўляюцца менеджарамi, эканамiстамi, выкладчыкамi замежных моў i г.д. Атрымлiваецца, што развiты i адукаваны яны аднабакова, кожны ў сваёй сферы. Дарэчы, 12-гадовая школа робiць акцэнт якраз на навучанне па адным—двух прадметах. Цiкава, адкуль такая методыка? А гэта, мiж iншым, амерыканская школа, вучань якой не ведае, дзе знаходзiцца Арктыка i Антарктыка, ды i наогул не цiкавiцца нiчым за межамi Амерыкi. Гэта, дарэчы, не датычыцца выпускнiкоў элiтарных школ, дзе ўзялi на ўзбраенне нашу савецкую школу (дакладней, яе методыку i праграмы навучання).

Хачу звярнуць увагу на яшчэ адзiн важны аспект з жыцця школы. Пазакласнае чытанне лiтаратуры практычна знiкла з практыкi школ. А што ў рэальным жыццi? У школьнай або гарадской бiблiятэцы ў картцы старшакласнiка 7—8 прачытаных з горам папалам кнiг па школьнай праграме. Прычым наведваюць бiблiятэкi не больш як 20 працэнтаў школьнiкаў. Цалкам падтрымлiваю думку навукоўцаў Рубiнава i Мяснiковiча па 11-гадовай школе, разам з тым прапаноўваю для вучняў 7—11 класаў распрацаваць на 5 гадоў абавязковы спiс лiтаратуры для самастойнага прачытання з 350—400 кнiг. Гэтыя кнiгi павiнны дапоўнiць i сiстэматызаваць веды вучня па лiтаратуры, гiсторыi, геаграфii, хiмii, матэматыцы, астраномii, бiялогii, педагогiцы, псiхалогii, медыцыне, фантастыцы, рэлiгii i г.д. Вынiкам iх прачытання павiнен стаць экзамен-субяседаванне ў канцы навучання ў сценах сярэдняй школы i на ўступных экзаменах у ВНУ.

Ёсць у школе i яшчэ адзiн важны бок жыцця. Не трэба забываць, што вучань павiнен быць фiзiчна развiты i здаровы. Таму нi ў якiм разе нельга змяншаць у школьнай праграме гадзiны па фiзiчнай культуры i занятках спортам. Клапацiцца аб здароўi падрастаючага пакалення трэба яшчэ ў школьных сценах.

Уладзiмiр КСЁНЗ.

г. Лiда.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо 10 гадоў з пераменным поспехам iдзе спрэчка дзвюх партый у адукацыi, якiм шляхам трэба iсцi нашай сярэдняй школе. Адзiн бок адстойвае 11-гадо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика