Камiсiя парушэнняў пры звальненнi не ўстанавiла
Камiсiя парушэнняў пры звальненнi не ўстанавiла
Рэха публiкацыi На "гарачую лiнiю" газеты звярнулася Вера Васiльеўна Кошына з вёскi Леткаўшчына Слуцкага раёна. Яе муж, вадзiцель малакавоза аднайменнай гаспадаркi, 23 сакавiка трапiў у не вельмi прыемную сiтуацыю. Паводле слоў жонкi, калi ў гэты дзень ён ехаў з вёскi Веткi ў Леткаўшчыну, работнiца завода папрасiла "падкiнуць" ёй два бiтоны бярозавiку. Адхiленне ад звыклага маршруту склала не болей за паўкiламетра. Калi муж прыехаў i пачаў выгружаць той сок, ахоўнiк пацiкавiўся: у чым справа. А праз нейкi час вадзiцелю патэлефанавала кiраўнiцтва i загадала прыехаць на службовым транспарце. Калi той з’явiўся, пачуў: ключы ад машыны на стол, ты звольнены паводле артыкула. "Але ў вынiку прымусiлi мужа напiсаць заяву па ўласным жаданнi. Ён потым двойчы хацеў яе забраць, дык не аддалi", — гаварыла Вера Васiльеўна. Гэтую гiсторыю мы выклалi ў "Звяздзе" ад 3 красавiка пад загалоўкам "Падкiнуў" два бiтоны бярозавiку, i за гэта прымусiлi звольнiцца?" Тады ж, спасылаючыся на артыкул 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, далi на пастаўленае пытанне адказ у агульных рысах. Справа ў тым, што жанчына выкладала сiтуацыю эмацыянальна i крыху блытана, да таго ж, неабходна была праверка выкладзеных фактаў. Што па просьбе рэдакцыi i зрабiў Слуцкi райвыканкам. Нам паведамiлi, што зварот правераны з выездам на месца. Факт выкарыстання службовага аўтамабiля вадзiцелем меў месца, што пацвярджаецца адпаведнымi дакладнымi запiскамi намеснiка начальнiка аховы ад 23 сакавiка i тлумачальнай запiскi самога вадзiцеля ад 27 сакавiка. 28 сакавiка апошнi падаў заяву аб звальненнi i загадам ад таго ж дня быў звольнены па жаданнi работнiка (арт. 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь). Далей у лiсце з райвыканкама гаворыцца, што камiсiяй па працоўных спрэчках СВК "Леткаўшчына" разгледжана заява вадзiцеля аб законнасцi яго звальнення. "Парушэнняў дзеючага заканадаўства пры звальненнi камiсiя па працоўных спрэчках не ўстанавiла (пр. № 1 ад 1 красавiка). Правам адклiкаць заяву на звальненне на працягу ўстаноўленага тэрмiну ён не скарыстаўся". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "гарачую лiнiю" газеты звярнулася Вера Васiльеўна Кошына з вёскi Леткаўшчына Слуцкага раёна. Яе муж, вадзiцель малакавоза аднайменнай гас |
|