21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi належыць даплата за вучоную ступень сумяшчальнiку?

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi належыць даплата за вучоную ступень сумяшчальнiку?

Пытальнiк

 

З пачатку гэтага года дзейнiчае новы парадак устанаўлення даплат за вучоныя ступенi i званнi. У сувязi з гэтым хацелася б даведацца, цi можа даплата за вучоную ступень i званне быць прызначана выкладчыку-сумяшчальнiку? А таксама цi могуць быць устаноўлены такiя даплаты ў прыватных установах адукацыi? Як i за кошт якiх сродкаў?

Я.Ш., г. Мiнск.

Як патлумачыў намеснiк старшынi ЦК Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi Раман Дапiра, згодна з пунктам 3 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Аб устанаўленнi даплат за вучоныя ступенi i званнi", даплаты за вучоныя ступенi i званнi выкладчыкам-сумяшчальнiкам выплачваюцца па месцы працы (службы) прапарцыянальна фактычна адпрацаванаму часу цi аб’ёму выконваемых работ. Такiм чынам адмова ў прызначэннi выкладчыку даплаты за вучоныя ступенi i званнi за фактычна адпрацаваны час цi аб’ём выконваемых работ у арганiзацыi адукацыi, дзе ён працуе па сумяшчальнiцтву, па прычыне прызначэння такой даплаты па асноўным месцы працы супярэчыць Указу i пагаршае ўмовы аплаты працы работнiкаў у параўнаннi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Зыходзячы з таго, што Указ устанаўлiвае даплаты за вучоныя ступенi i званнi, а таксама парадак iх прызначэння адпаведным катэгорыям педагагiчных работнiкаў выключна дзяржаўных арганiзацый адукацыi, прыватныя ўстановы адукацыi могуць самастойна ўстанаўлiваць памеры i парадак прызначэння аналагiчных даплат. У адпаведнасцi з артыкулам 63 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь формы, сiстэмы i памеры аплаты працы работнiкаў, у тым лiку i дадатковыя выплаты стымулюючага i кампенсуючага характару, устанаўлiваюцца наймальнiкам на падставе калектыўнага дагавора, пагаднення i працоўнага дагавора, г.зн. за кошт уласных сродкаў. Такiм чынам, рашэнне аб памерах i парадку прызначэння даплат за вучоныя ступенi i званнi можа быць прынята шляхам унясення змяненняў i дапаўненняў у калектыўны дагавор i (цi) працоўныя дагаворы (кантракты) з адпаведнымi работнiкамi.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку гэтага года дзейнiчае новы парадак устанаўлення даплат за вучоныя ступенi i званнi. У сувязi з гэтым хацелася б даведацца, цi можа даплата з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика