Пчалiная тэрапiя — натуральнае выздараўленне
Пчалiная тэрапiя — натуральнае выздараўленне
Прамая лінія На пытаннi чытачоў адказвае загадчыца неўралагiчнага аддзялення Медыцынскага цэнтра Мiнскага трактарнага завода, кандыдат медыцынскiх навук Святлана РОЎДА. (Працяг. Пачатак у нумарах за 30 красавіка і 8 мая.) * — З Вiлейкi тэлефануе Соф’я Iванаўна. Якiя могуць быць пабочныя эфекты пры лячэннi метадам апiтэрапii? — Пабочныя эфекты могуць быць звязаны як з асаблiвасцямi стану хворага, так i з няправiльнай методыкай правядзення працэдуры, напрыклад, з хуткiм нарошчваннем дозы яду, перавышэннем лячэбнай дозы пры дадзенай паталогii, няправiльным спалучэннем кропак. Праяўляцца яны могуць рознымi вегетатыўнымi рэакцыямi, таксiчнымi i алергiчнымi станамi, пагаршэннем стану па асноўным цi спадарожных захворваннях. * — Сяргей з Клецка. Колькi часу цягнецца курс лячэння апiтэрапiяй? — Ёсць розныя курсы — у залежнасцi ад паталогii: кароткiя, доўгiя, падтрымлiваючыя. Напрыклад, пры захворваннях перыферычнай нервовай сiстэмы право-дзяцца сярэднiя або кароткiя курсы — 12—15 сеансаў праз дзень. Лячэнне займае каля 1,5 месяца. Калi гэта рэўматычная паталогiя, то часам робiцца да 500 пчолаўджаленняў, i лячэнне зацягваецца на 2—3 месяцы. Пры такiм захворваннi, як рассеяны склероз, курсы кароткiя i малымi дозамi. * — Андрэй Фiлiпавiч звонiць з Жыткавiцкага раёна. У мяне астэахандроз шыйнага аддзела пазваночнiка, пастаянны моцны боль у шыi, аддае на вочы, галаву, баляць рукi па начах, стаiць шум у вушах, трашчыць шыя. У раёне ўрачы дапамагчы не могуць. Прымаў розныя лекi. Апошнiмi былi найз i дыклафенак. Не дапамагаюць. Гiмнастыка таксама не дапамагае. Цi можа быць, што я больш узмацняю сваю хваробу вярчальнымi рухамi пазваночнiка, сцiраю храсток памiж пазванкамi? — Сапраўды, вельмi часта пацыенты робяць вярчальныя рухi, якiя не дапамагаюць, а часам абвастраюць працэс i могуць прыводзiць да ўскладненняў. Вам бы я параiла звярнуцца да iнструктара па лячэбнай фiзкультуры, якi пакажа правiльныя практыкаваннi. Дарэчы, стан яшчэ залежыць i ад узросту. У людзей сталага веку ўжо некалькi зменены сасуды. Вярчальныя рухi могуць правакаваць спазм пазваночнай артэрыi, якая праходзiць у канале жорсткага аддзела пазваночнiка. Ад гэтага i можа быць шум у вушах, галаўныя болi, праблемы з вачамi. * — Званю з Рагачоўскага раёна, завуць Святлана Мiхайлаўна. 13 лютага я ўдарыла плячо. Пачала балець рука ва ўсiх суставах, ажно да самых пальцаў. Рабiла ўколы з дыклафенакам, розныя мазi спрабавала, сродкi народнай медыцыны выкарыстоўвала. Нiчога не дапамагае. Як быць? — Паколькi была траўма, неабходна зрабiць рэнтгенаграму, выключыць посттраўматычныя змяненнi ў суставе з пашкоджаннем касцей. Калi гэтага няма, у наяўнасцi або ўдар, якi балiць вельмi доўга, або абвастрэнне на фоне траўмы астэахандрозу з такiмi неўралагiчнымi праявамi. З нетрадыцыйных метадаў лячэння можна парэкамендаваць пчолаўджаленне i прымяненне прадуктаў пчалярства. * — Званю са Стоўбцаў. Анатоль, мне 54 гады. Ёсць болi ў пятачнай частцы, перыядычныя, моцныя. Што параiце, як лячыць? — Хутчэй за ўсё, у вас iдзе нейрадыстрафiчны працэс мяккiх тканак вакол пятачнай косцi. Магчыма, ёсць i шып. Каб удакладнiць прычыну, трэба зрабiць здымак ступнi, непасрэдна пятачнай косцi. З метадаў лячэння эфектыўныя апiтэрапiя, лазератэрапiя, право-дзяцца доўгiя паўторныя курсы. Можна выкарыстоўваць ультрагук, гразевыя аплiкацыi. Прымяняецца разам з гэтым i стандартнае медыкаментознае лячэнне, якое ўключае нестэроiдныя супрацьзапаленчыя сродкi, прэпараты, якiя паляпшаюць мiкрацыркуляцыю, хондрапратэктары. * — Званю з Глыбокага, завуць Валянцiна. У маёй сястры дыягназ — цыроз печанi. А яшчэ ў яе вельмi баляць суставы. Цi можна пры цырозе прымаць радонавыя ванны, каб палегчыць боль у суставах? — Гэта павiнен вырашаць урач-фiзiятэрапеўт, якi будзе прызначаць такое лячэнне. Бо цыроз печанi бывае рознай ступенi выражанасцi, i функцыя гэтага органа можа быць у рознай ступенi парушана, i дозы радону могуць быць розныя. У кожным канкрэтным выпадку вырашае доктар. * — Тэлефануе Людмiла Васiльеўна з Бялынiцкага раёна. У мужа падагра. Акрамя таго, ёсць кардыялагiчныя праблемы. Кардыёлаг выпiсала яму энап. А ў iнструкцыi да прэпарату сказана, што пры падагры яго прымяняць нельга. Цi мела рацыю доктар, выпiсваючы энап? — Калi ў iнструкцыi сказана "нельга", значыць не трэба яго прымаць. Цяпер вельмi шмат розных добрых гiпатэнзiўных прэпаратаў. I трэба падабраць прэпарат, якi не супрацьпаказаны вашаму мужу. * — Зоя Iванаўна з Наваполацка. У мяне полiартрыт рукi, патаўшчэнне на ўсiх 10 пальцах. Яшчэ вельмi балiць калена. У гарадской палiклiнiцы няма рэўматолага. Абследавалася ў тэрапеўтаў, зрабiлi здымак, падазраюць, што гэта полiартрыт калена. Цi можна прыехаць да вас на кансультацыю, каб больш дакладна даведацца пра дыягназ? — На кансультацыю трэба ехаць не да мяне, бо я неўролаг, а да рэўматолага, разам з iм удакладнiць дыягназ. А потым, калi гэта будзе паказана, запрашаем да нас на апiтэрапiю. Прамую лiнiю правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае загадчыца неўралагiчнага аддзялення Медыцынскага цэнтра Мiнскага трактарнага завода, кандыдат медыцынскiх навук Святлана Р
|
|