Ці быў галадамор на Беларусі?
Цi быў галадамор на Беларусi? Гэтай тэме была прысьвечаная мiжнародная навуковая канфэрэнцыя, якая на мiнулыя выходныя адбылася ў Менску. Сустрэча беларускiх i ўкраiнскiх гiсторыкаў была прысьвечана гадавiне Барысаўскага галоднага бунту.
Тэматыка галадамору на Беларусi практычна нiяк не дасьледаваная ў беларускай гiстарыяграфii й не прадстаўленая ў СМI. Тым часам у суседняй Украiне на дасьледаваньне гэтай тэматыкi накiроўваюцца велiзарныя сродкi. Арганiзатары канфэрэнцыi, чальцы сэкцыi Мэмарыял пры Беларускiм добраахвотным таварыстве аховы помнiкаў гiсторыi й культуры маюць намер узьняць цiкавасьць да гэтага гiстарычанга факту ў беларускай гiсторыi й распачаць дыскусiю на гэтую тэму. Гаворыць галоўная арганiзатарка канфэрэнцыi Надзея Сычугова. Н. Сычугова: Гэтая канфэрэнцыя была першым крокам у дадзеным накiрунку. Гэта першая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўвалася гэтае пытаньне. Мы спадзяемся, што такiм чынам пакладзены пачатак разьвiцьця i ўвагi гэтай тэмы. Удзельнiкi канфэрэнцыi наведалi таксама Барысаў i мясьцiны, зьвязаныя з падзеямi галоднага бунту 1932 году. Выступленьне барысаўчан супраць абмежаваньня выдачы харчаваньня было жорстка разагнанае мясцовымi ворганамi ўлады, а яго ўдзельнiкi пакараныя. Дасьледаваў гэтую тэму эмiгранцкi гiсторык Юрка Вiцьбiч. Н. Сычугова: Нагодай для барысаўскага галоднага бунту было тое, што былi значна зьменшаныя нормы выдачы харчаваньня. Яны дайшлi да таго, што можна было iх параўноўваць з нормамi ў блякадным Ленiнградзе, гэта 200 грамаў хлеба для рабочых на дзень. А дзецi й iншыя чальцы сям"i ўвогуле пазбаўлялiся гэтай нормы. Людзям проста не было чаго есьцi. Жанчыны-мацi першымi пачалi гэты бунт, якi адбыўся ў горадзе Барысаве. Людзi намагалiся захапiць хлебную лаўку й сховiшча хлеба. Гэтая сытуацыя трывала два-тры днi, потым да iх далучылiся мужчыны, i гэта прыняло даволi арганiзаваную форму барацьбы супраць улады. Гэты бунт быў жорстка падаўлены. Юрка Вiцьбiч пiша пра 200 расстраляных, 1200 высланых у Сiбiр. Сталiнская "рэвалюцыя зьверху" выклiкала моцны супрацiў сялян i рабочых, якi набываў нярэдка даволi радыкальныя формы. Вынiшчэньне сялянства ў 30-ыя гады - гэта спроба лiквiдацыi беларускага народу - гаворыць старшыня сэкцыi "Мэмарыял" Вячаслаў Сiўчык. В. Сiўчык: Гвалтоўная калектывiзацыя й масавыя рэпрэсii супраць беларускага сялянства былi спробай вынiшчэньня беарускай нацыi. Аднак бальшавiкi ня здолелi гэтага зрабiць, але наступствы гэтых трагiчных падзеяў уплываюць i на сёньняшнiя рэалii. Гэты пэрыяд - адна зь белых плямаў у гiсторыi беларускага гароду. Практычна, кожны беларусы праз сваякоў вымушаны сустракацца з наступствамi тых падзеяў. Гэта былi адны з самых страшных падзеяў у нашай гiсторыi. Нават за апошнiя 20 гадоў, калi, здавалася, можна было i пiсаць, i казаць, пра гэта было мала iнфармацыi. Вельмi патрэбна, каб хоць некалькi гiсторыкаў зацiкавiлiся гэтым пэрыядам i пачалi яго дасьледаваць. Менавiта дзеля гэтага мы праводзiлi канфэрэнцыю. У канфэрэнцыi ўзялi ўдзел украiнскi гiсторык i публiцыст Раман Кабачый, журналiстка, загадчыца аддзела гiсторыi ў агульнаўкраiнскай газэце "Украiна молода", аўтарка канцэпцыi па стварэньнi Музэю галадамору ў Кiеве Яраслава Музычэнка. Зь беларускага боку выступалi гiсторыкi Iгар Кузьняцоў, Якаў Басiн, Iрына Раманава. Вынiковыя матэрыялы канфэрэнцыi пабачаць сьвет адным выданьнем. Дзьмiтры Гурневiч Польскае радые для замежжа Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|