Песенныя гонкi пачалiся
Песенныя гонкi пачалiся
"Еўрабачанне-2008" Дэлегацыя Белтэлерадыёкампанii накiравалася ў Бялград, дзе з 20 па 24 мая пройдзе мiжнародны конкурс песнi "Еўрабачанне-2008". Учора ў сербскай сталiцы адбылася першая рэпетыцыя прадстаўнiка Беларусi Руслана Аляхно з песняй "Asta la Vista". Таксама апрабавалі сцэну прадстаўнiкi Iсландыi, Швецыi, Турцыi, Украiны, Лiтвы, Албанii, Швейцарыi i Чэхii. Пасля рэпетыцыi кожны з артыстаў дае 30-хвiлiнную прэс-канферэнцыю для СМI, акрэдытаваных на конкурсе. Другая прэс-канферэнцыя, на 10 хвiлiн карацейшая, прадугледжана пасля другой рэпетыцыi — у Руслана Аляхно яна запланаваная 17 мая. Увогуле "Еўратыдзень" — актыўная падрыхтоўка ўдзельнiкаў да конкурсу — пачаўся з гэтай нядзелi, а ўжо ўвечары 18 мая адбудзецца афiцыйная вечарынка адкрыцця конкурсу. Сёлета ён, нагадаем, самы маштабны — за перамогу будуць змагацца прадстаўнiкi 43 краiн, з iх, напрыклад, Азербайджан i Сан-Марына ўдзельнiчаюць у "Еўрабачаннi" ўпершыню. Беларускi выканаўца выступiць пад нумарам 9 у другiм паўфiнале, 22 мая. Яго, а таксама першы паўфiнал i фiнал конкурсу, незалежна ад вынiкаў гэтага выступлення, пакажа Першы канал. Дарэчы, беларусы адны з нямногiх убачаць абодва паўфiналы, бо "цана пытання" — кошт трансляцыi — аказалася прымальнай. Праўда, галасаваць мы зможам толькi за выканаўцаў з таго паўфiналу, у якiм выступае Руслан Аляхно. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя Белтэлерадыёкампанii накiравалася ў Бялград, дзе з 20 па 24 мая пройдзе мiжнародны конкурс песнi "Еўрабачанне-2008".
|
|