21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэсціраванню — так, карупцыi — не

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэсціраванню — так, карупцыi — не

Палеміка

 

Прачытаўшы артыкул "Уступны экзамен, тэсцiраванне: што мы атрымлiваем i што губляем", апублiкаваны 8 мая ў газеце "Звязда", мы вырашылi ўступiць у палемiку з яе аўтарамi — вядомымi вучонымi-педагогамi вышэйшай школы, паколькi памылковыя палажэннi i няправільная аргументацыя, якiя ўтрымлiваюцца ў артыкуле, могуць дэзарыентаваць грамадскую думку. Пастараемся абгрунтаваць нашу пазiцыю. 

1. Аўтары сцвярджаюць, што цэнтралiзаванае тэсцiраванне (далей — ЦТ) не выключыла паступленне ў ВНУ "па блату". Iх аргументацыя такая: а) магчыма падробка ўжо запоўненых бланкаў; б) улiк сярэдняга бала школьнага атэстата захоўвае няроўныя ўмовы паступлення ў ВНУ.

Сапраўды, тэарэтычна нельга выключаць падробку бланкаў або iх падмену. Аднак супраць гэтых злоўжыванняў заўсёды можна знайсцi простыя спосабы барацьбы: напрыклад, прадугледзець элементы абароны на бланках, стварыць групы незалежных назiральнiкаў за iх апрацоўкай i г.д. Не будзем жа мы адмаўляцца ад вытворчасцi лекавых прэпаратаў толькi па той прычыне, што дзесьцi могуць наладзiць вытворчасць недабраякасных падробак. Што ж датычыцца шкоднасцi ўлiку сярэдняга бала атэстата пры паступленнi ў ВНУ, то ў гэтым пытаннi з думкай аўтараў артыкула нельга не пагадзiцца. Толькi ўзнiкае рытарычнае пытанне, а прычым тут ЦТ? Больш за тое, пасаж, якi ўтрымлiваецца ў артыкуле, пра школьнiка з нiзкiм сярэднiм балам атэстата i высокiм балам на ЦТ, "якi пасля стаў паспяховым студэнтам прэстыжнага медыцынскага ўнiверсiтэта", якраз i даказвае адпаведнасць ацэнак ЦТ узроўню ведаў абiтурыента — з аднаго боку, i поўную прафанацыю сярэдняга бала школьнага атэстата — з другога.

Цалкам згодныя, што карупцыя перамясцiлася з ВНУ ў школы, але гэта зусiм не азначае, што яе трэба вярнуць назад, у "альма-матэр". Больш эфектыўным будзе выкаранiць апошнiя яе фарпосты, выключыўшы сярэднi бал атэстата з уступных кампанiй.

2. Аўтары ўзгадваюць пра "людзей-тугадумаў, не здольных па прычыне сваiх псiхалагiчных асаблiвасцяў" адэкватна рэагаваць на вялiкую колькасць заданняў (сёлета ў тэстах па матэматыцы прапаноўваецца 30 задач).

На наш погляд, кожнае дзiця (i нават дарослы) адчувае пэўны стрэс пры любой форме кантролю ведаў i незалежна ад колькасцi заданняў. Калi прытрымлiвацца логiкi аўтараў, то трэба адмянiць усе вiды ўступных iспытаў, каб захаваць "роўныя" магчымасцi для ўсiх грамадзян Рэспублiкi Беларусь. Але ў ВНУ экзамены праводзяцца кожныя паўгода, не лiчачы перманентных калёквiумаў, залiкаў i кантрольных работ, i нi для каго камфортныя ўмовы спецыяльна не ствараюцца... На наш погляд, ЦТ тым i адрознiваецца ў лепшы бок ад прыёмных экзаменаў, што абiтурыент пазбаўлены "шчасця" непасрэдна кантактаваць з экзаменатарамi, многiя з якiх, як паказаў вопыт мiнулага, куды хутчэй могуць увагнаць у шокавы стан учарашняга школьнiка, чым бяскрыўдны i нямы бланк з заданнямi.

3. Аўтары сцвярджаюць, што арыентацыя школы i вучняў на тэсцiраванне дыктуе новыя (чытай, выпусташаныя) падыходы ў вывучэннi матэматыкi: школьнiкаў не вучаць рашаць задачы на доказы, даказваць геаметрычныя тэарэмы, фармуляваць свае думкi, абгрунтоўваць вынiкi вылiчэнняў i г.д.

Па-першае, як пацвярджаюць самi аўтары, "барацьба з доказамi пачалася яшчэ да ўвядзення ЦТ". Па-другое, многiя школьнiкi, акрамя ўсяго пералiчанага вышэй, не ўмеюць складаць дробы, прыводзiць да агульнага назоўнiка, раскрываць дужкi, пераносiць выражэннi з левай часткi ў правую, i наадварот. I што ж, зноў вiнавата ЦТ, або прычына хаваецца ўсё-такi ў iншым? Па-трэцяе, для вяртання ў школу "доказаў" не абавязкова адмяняць ЦТ — дастаткова дакладна сфармуляваць у новым адукацыйным стандарце па матэматыцы ўменнi i веды, звязаныя з доказамi, i строга кантраляваць выкананне гэтага стандарту, у тым лiку i на выпускных экзаменах.

4. Аўтары дэкларуюць: "ЦТ дае магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю тым, хто не мае мiнiмальных ведаў". Пры гэтым iх аргументацыя вельмi эклектычна: а) "магчымасць угадаць нейкую колькасць адказаў на ЦТ"; б) наяўнасць вялiкай колькасцi недзяржаўных ВНУ, дзе "вышэйшая адукацыя, як правiла, не атрымлiваецца за кошт працы, а як бы купляецца ў растэрмiноўку...".

Тут аўтары ўхiтраюцца замянiць прычыну вынiкам. Звесцi да мiнiмуму працэнт угаданых адказаў можна праз удасканаленне заданняў для ЦТ: нарошчванне варыянтаў адказаў, iх шматварыянтнасць i г.д. Акрамя таго, статыстычна можна загадзя разлiчыць працэнт тэстаў, выкананых "наўгад", i адсячы iх, рэгулюючы мiнiмальную колькасць балаў, за якую выстаўляецца станоўчая адзнака. Што ж датычыцца дзейнасцi недзяржаўных ВНУ, то гэта пытанне наогул знаходзiцца па-за кампетэнцыяй аўтараў артыкула. Пры Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь маецца дэпартамент кантролю якасцi адукацыi, якi праводзiць планавую атэстацыю i акрэдытацыю вышэйшых навучальных устаноў. I менавiта ён адказны перад грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь за якасць ведаў i ўзровень спецыялiстаў, якiя выпускаюцца недзяржаўнымi ВНУ. I ЦТ не мае да гэтага нiякiх адносiнаў. Больш за тое, з гэтага года ва ўсiх недзяржаўных ВНУ забаронена праводзiць унутраныя экзамены, якiя замянялi ў мiнулыя гады ЦТ. Тым самым закрыты "пралаз" для паступлення ў ВНУ абiтурыентаў, якiя ўмудралiся атрымлiваць нездавальняючыя адзнакi на ЦТ (у мiнулыя гады ў некаторыя з недзяржаўных ВНУ паступалi нават тыя школьнiкi, якiя атрымлiвалi не больш за 4 (са 100) балаў на ЦТ).

5. Моцнае абурэнне аўтараў артыкула выклiкае пазбаўленне БДУ асаблiвага статусу ва ўступнай кампанii гэтага года. У прыватнасцi, з гэтага года пры паступленнi на механiка-матэматычны факультэт ужо не будзе праводзiцца ўнутраны экзамен i не будуць улiчвацца вынiкi традыцыйнай факультэцкай алiмпiяды па матэматыцы. Аднак аўтары чамусьцi сцiпла маўчаць аб тым, што летась па вынiках унутранага экзамену на мехмат залiчвалiся ўсе студэнты, якiя рашылi хоць бы адну (!) з прапанаваных задач. Дарэчы, на ЦТ для атрымання станоўчай адзнакi рашэння адной задачы зусiм недастаткова. У той жа час, наяўнасць такога экзамену адпудзiла многiх абiтурыентаў, якiя паспяхова прайшлi тэсцiраванне i разважаюць прагматычна, зарыентаваўшы iх на роднасныя спецыяльнасцi iншых ВНУ.

Што ж датычыцца алiмпiяд па матэматыцы, то праводзiць iх трэба, стымулюючы iнтарэс да творчасцi. I адсутнасць тут чыста меркантыльнага фактару, якiм з’яўляецца паступленне ў ВНУ, якраз i дапаможа выявiць людзей, якiя iдуць у гэту прафесiю па прызваннi. Дарэчы, адзiн з нас у 70-х гадах быў пераможцам матэматычных алiмпiяд усесаюзнага i мiжнароднага значэння i не меў пры гэтым нiякiх прывiлей пры паступленнi. Тым не менш, у свой час паспяхова паступiў на мехмат БДУ (калi конкурс там даходзiў да 4 чалавек на месца), з адзнакай яго закончыў, пасля абаранiў кандыдацкую i доктарскую дысертацыi па матэматыцы.

6. I нарэшце, аўтары шкадуюць, што "падае ўзровень паступаючых на мехмат БДУ", i "праз 5—8 гадоў узровень студэнтаў БДУ зраўняецца з узроўнем студэнтаў абласных ВНУ". З гэтым цяжка не пагадзiцца. Але цяжка таксама ўбачыць тут "iнтрыгi" ЦТ або новых правiлаў прыёму ў ВНУ. Прэстыж фiзiка-матэматычных спецыяльнасцяў педагагiчных ВНУ ў цэлым i БДУ, у прыватнасцi, падае з-за прэстыжу выкладчыцкай працы, якi коцiцца ўнiз, нiзкiх зарплат настаўнiкаў i маладых спецыялiстаў адпаведнага профiлю. Але гэта ўжо тэма для iншай палемiкi.

Аркадзь ЧАРНЯК, доктар фiзiка-матэматычных навук, лаўрэат прэмii Акадэмii навук БССР, прафесар кафедры матэматыкi БДПУ iмя М. Танка. Жана ЧАРНЯК, кандыдат фiзiка-матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкi БДУIР.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытаўшы артыкул "Уступны экзамен, тэсцiраванне: што мы атрымлiваем i што губляем", апублiкаваны 8 мая ў газеце "Звязда", мы выр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика