21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Раіса Баравiкова: "Мы заўсёды былi лiтаратурнай школай"

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раіса Баравiкова: "Мы заўсёды былi лiтаратурнай школай"

Часопiс "Маладосць" адзначае сваё 55-годдзе

Для лiтаратурнага часопiса гады — гэта сапраўды багацце, таму што чым больш ён жыве, тым больш набыткаў трапляе ў скарбонку творчасцi, тым больш адкрыццяў i асобаў прадстаўляе. I гэта сапраўды яго маладосць, таму што багата лiтаратурных скарбаў было створана да яго з’яўлення, а колькi яшчэ будзе... Гэтую пераемнасць пакаленняў у беларускай лiтаратуры iмкнуцца захаваць такiя выданнi, як часопiс "Маладосць". Зразумелая i ўзнёсласць, з якою гаворыць пра часопiс яго рэдактар Раiса Баравiкова:

— Святочны нумар "Маладосцi" выйшаў яшчэ ў красавiку. Наш № 4 за гэты год атрымаўся выключна юбiлейны. У iм змешчана вельмi многа ўспамiнаў людзей, якiя прайшлi праз "Маладосць" i сталi вядомымi творцамi. Ёсць цiкавае iнтэрв’ю з Мiколам Аўрамчыкам, адным з найстарэйшых нашых паэтаў, якi працаваў у "Маладосцi" з першага дня яе заснавання. У гэтым нумары вельмi багата iлюстрацый, фотаздымкаў. Фотаздымкi з архiва Валянцiна Ждановiча, якi працаваў у "Маладосцi" шмат гадоў, прадставiла дачка майстра. Сярод iх ёсць вельмi рэдкiя, напрыклад, апошнi здымак Уладзiмiра Караткевiча, якi быў зроблены ў лiпенi 1984 года... Але мы жывём не толькi ўспамiнамi, мы працягваем адлюстроўваць сённяшняе лiтаратурнае жыццё. У святочным нумары чытачу прадстаўляем новы раман Леанiда Дайнекi "Назавi сына Канстанцiнам". Гэты пiсьменнiк таксама шмат гадоў працаваў у "Маладосцi" i нам прыемна, што былыя "маладосцеўцы" працягваюць радаваць сваiмi творамi.

— Як ацанiлi гэтую працу чытачы? I цi знаходзяць водгук новыя праекты, якiя, магчыма, не зусiм традыцыйныя для чосопiса?

— Гэты нумар атрымаўся сапраўды святочным, незвычайным, вельмi цiкавым. Гэта адзначылi многiя нашы чытачы, прыхiльнiкi, сябры. Нездарма мы атрымалi шмат званкоў, лiстоў з падзякамi i вiншаваннямi. Мы адчуваем цiкавасць да многiх нашых задум i новых праектаў.

Напрыклад, разам з Баранавiцкiм унiверсiтэтам мы стварылi "Бiблiятэку адной кнiгi", дзе кожны беларускi пiсьменнiк прадстаўлены адной кнiгай. Баранавiцкая бiблiятэка выдзелiла памяшканне пад яе. Мне здаецца, гэты праект дазваляе паказаць багацце нашай лiтаратуры ў асобах.

Магчыма, незвычайны для нас, але цiкавы праект "Зямля i людзi", дзе мы таксама знаёмiм з Беларуссю, толькi ўжо паказваем, якiя людзi працуюць дзеля багацця нашай краiны, якiя ёсць у нас выдатныя гаспадары. Адна з такiх публiкацый была прысвечана вытворчаму аб’яднанню "Астрамечава", якую ўзначальвае Анатоль Скакун, выдатны гаспадар, якi цяпер яшчэ з’яўляецца сенатарам. Прадстаўлялi мы камбiнат "Зара". У нас трывалыя сувязi з Брэстчынай. Напрыклад, два нумары мы цалкам прысвячалi лiтаратурнай Берасцейшчыне. Гэты рэгiён багаты на творчыя iмёны, мы рады, што маем магчымасць знаёмiць з iмi.

— Свята "Маладосцi" было ў красавiку, але адзначаеце вы яго сёння. Напэўна, да падрыхтоўкi вечарыны ў гонар часопiса вы рыхтавалiся вельмi адказна...

— Сёння ў нас узнёслы настрой найперш з-за таго, што "Маладосць" — вядомае выданне, якое цiкавае людзям. Гэтую ўзнёсласць мы адчуваем ужо амаль месяц — насамрэч святочная дата ў нас была 17 красавiка. I менавiта ў наш дзень нараджэння мы атрымалi вiншаванне ад Прэзiдэнта Беларусi. Iншая справа, што саму ўрачыстасць прыйшлося перанесцi з-за шматлiкiх святаў, якiя адзначалiся ў нашай краiне. Нам здаецца, што свята "Маладосцi" павiнна быць асаблiвым. Гэтую асаблiвую атмасферу "Маладосцi" мы паспрабуем стварыць на ўрачыстай вечарыне, якая адбудзецца 14 мая. Так, мы да яе рыхтавалiся. Гэта будзе свята слова. Слова мы адчуем i праз музыку, таму што запрошаны многiя маладыя барды i ўжо вядомы паэт i спявак Алесь Камоцкi. Нашы госцi сумаваць не будуць. Запрошаны многiя дзяржаўныя асобы, прадстаўнiкi ўнiверсiтэтаў, з якiмi мы сябруем, творчых саюзаў, у прыватнасцi з Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Радуе тое, што наша свята падзяляе лiтаратурная моладзь — перадусiм "Маладосць" iснуе менавiта дзеля яе. Наша задача — выхоўваць маладых лiтаратараў у лепшых традыцыях пiсьменства. Шмат пакаленняў беларускiх лiтаратараў прайшло праз наша выданне. Мы заўсёды былi своеасаблiвай лiтаратурнай школай.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часопiс "Маладосць" адзначае сваё 55-годдзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика