21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iндывiдуальны лiмiт

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iндывiдуальны лiмiт Падрабязнасці   Беларуская мытня ўвяла абмежаваннi на ўвоз тавараў для асабiстага карыстання

Дрэнная навiна для асобаў, якiя займаюцца гэтак званым "чаўночным бiзнэсам": iмпартуюць дробныя партыi тавараў нiбыта для асабiстага карыстання, а насамрэч гандлююць iмi на рынках.  

Як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Сяргей Барысюк, з 15 мая на шляху памянёнай катэгорыi грамадзян будзе створана заслона. Для тых, хто пастаянна, у мэтах асабiстага абагачэння ездзiць у блiзкае замежжа, вызначаны лiмiт увозу тавараў для асабiстага карыстання. Норма ўвозу залежыць ад таго, як часта i з якiмi мэтамi грамадзянiн будзе перасякаць гранiцу. У прыватнасцi, калi чалавек ездзiць за мяжу часцей чым 1 раз у тыдзень, то яму дазволена бесперашкодна, а, дакладней, без выплаты пошлiны, увезцi толькi адно найменне тавару для асабiстага карыстання. Раз у тыдзень можна захапiць не больш за тры найменнi тавараў, раз у месяц — не больш за 5 найменняў, раз у 2 месяцы — не больш за 10 найменняў. Штомесяц i раз у 2 месяцы дазволена iмпартаваць для асабiстага карыстання па адной адзiнцы бытавой тэхнiкi i прадметаў доўгатэрмiновага карыстання: верхняга адзення, абутку.

Сяргей Барысюк падкрэслiў, што гэтыя нормы датычацца толькi "прафесiйных чаўнакоў". На турыстаў, людзей, якiя часта ездзяць у службовыя камандзiроўкi цi працуюць за мяжой, памянёны лiмiт не распаўсюджваецца. У дачыненнi да iх дзейнiчае ранейшая норма: 35 кг рэчаў агульным коштам не больш за 1 тысячу еўра. Вылучаць "чаўнака" з агульнай плынi будуць прадстаўнiкi мытнi, якiя нясуць службу непасрэдна на мяжы. Да кожнага перавозчыка тавараў, як падкрэслiў намеснiк кiраўнiка ДМК, будзе iндывiдуальны падыход. Трапiць у "чорны спiс чаўнакоў" найперш рызыкуюць часова непрацуючыя. Менавiта такiя асобы найчасцей i займаюцца памянёным бiзнэсам. Таксама падазрэннi мытнiкаў будуць выклiкаць людзi, якiя часта перасякаюць гранiцу без важкiх падстаў.

У пунктах мытнага афармлення будзе прымацца i рашэнне аб прызначэннi тавару, гэта значыць, цi падпадае ён пад катэгорыю "для асабiстага карыстання". Пры гэтым, напрыклад, будзе брацца пад увагу склад сям’i чалавека, якi вязе невялiчкую партыю рэчаў, наяўнасць дакументаў на груз i, зноў жа, частата паездак за мяжу.

Прадстаўнiк ДМК падкрэслiў, што iндывiдуальны лiмiт уведзены дзеля таго, каб спынiць плынь "шэрага iмпарту" ў нашу краiну i абаранiць эканамiчныя iнтарэсы дзяржавы. Праўда, памер шкоды Сяргей Барысюк не ўдакладнiў. "Не буду называць парадак лiчбаў, аднак шкода дзяржаве ад такой дзейнасцi даволi вялiкая", — заявiў намеснiк кiраўнiка беларускай мытнi. Паводле яго слоў, найчасцей "чаўночным бiзнэсам" займаюцца жыхары памежных раёнаў, якiя часам па некалькi разоў на дзень ездзяць за гранiцу. А iмпартуюць яны ў нашу краiну зазвычай прадукты харчавання i дробныя тавары паўсядзённага попыту.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская мытня ўвяла абмежаваннi на ўвоз тавараў для асабiстага карыстання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика