21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сэкс, мода i ланцугi Гiменея, альбо Чаго хочуць жанчыны?

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сэкс, мода i ланцугi Гiменея, альбо Чаго хочуць жанчыны?

                   Мужчынская тэрыторыя

Кароценькiя спаднiчкi, глыбокiя дэкальтэ, аголеныя рукi i плечы — гэта ўсё сапраўдныя прыметы надыходу майскага цяпла. Устойлiвы тэмпературны рэжым "плюс ...-ццаць" значна пашырыў жаночы арсенал "зброi". Пры гэтым прама прапарцыянальна ўзраслi i патрабаваннi, якiя прыгожая палова прад’яўляе да свайго гардэроба. Мы можам цэлы дзень прысвяцiць шопiнгу, гадзiнамi круцiцца перад люстэркам, камбiнуючы памiж сабой элементы нашага ўбрання — ўсё дзеля адной мэты: спадабацца ЯМУ. Быць моднай, стыльнай, сэксуальнай — справа гонару любой паважаючай сябе жанчыны.

Кажуць, што моду нельга прадказаць, аднак мы сёння паспрабуем даказаць адваротнае. Вядомы чытачам "Звязды" астролаг Уладзiмiр Васюк расказаў нашаму карэспандэнту пра найбольш актуальныя фасоны, стылi i каляровую гаму, якiя не проста ўпрыгожаць нас вясной-летам гэтага года, але i дапамогуць заваяваць мужчынскiя сэрцы.

— На вясну прыпадае праходжанне планеты Венера па знаку Цялец, якi дыктуе неабходнасць ўвасаблення ў канкрэтных, адчувальных формах любовi, гармонii i прыгажосцi, — тлумачыць Уладзiмiр. — Веснавая энергетыка заўсёды непарыўна звязана з тэмай абнаўлення асабiстага жыцця, iмiджу. З пункту гледжання планет i зор, май — найлепшы перыяд для змен у знешнiм выглядзе i стылi, бо менавiта цяпер гэта атрымаецца зрабiць з мiнiмальнымi намаганнямi i ў адпаведнасцi з вашымi iдэаламi i памкненнямi. Распачатыя ў маi праграмы па змяненнi сябе, па ўпарадкаваннi ўзаемаадносiнаў з процiлеглым полам абавязкова прывядуць да значных станоўчых вынiкаў.

Абавязковай умовай гармонii i поспеху ў асабiстым жыццi ў блiжэйшыя месяцы будзе сiстэматычная работа над сабой. Нават калi вы задаволены тым, што маеце сёння, не лянуйцеся нешта ўдасканалiць (у знешнасцi, адносiнах), раiць Уладзiмiр, iнакш рызыкуеце быць адкiнутымi назад. У маi актыўная жыццёвая пазiцыя будзе куды больш паспяховай, чым пасiўнае чаканне перамен.

Актуальнай каляровай гамай будзе манахромнасць — спалучэнне чорнага i белага ў розных танальных варыяцыях. Лiнiя сiлуэта будзе дамiнаваць над колерам. Простая майка ў чорна-белую палоску з чорнай спаднiцай будзе больш прывабнай, чым стракатыя ўборы. У маi папулярнасць атрымае спалучэнне мяккiх адценняў зялёнага з чорным i белым. Пры гэтым зоркі раяць пазбягаць лiшнiх упрыгажэнняў i аксесуараў. Падыход да фармiравання свайго стылю, выбару паўсядзённага i святочнага адзення павiнен быць выключна функцыянальным. Вельмi актыўны рытм жыцця, адпачынку i кантактавання, характэрны для трэцяга веснавога месяца года, запатрабуе ўнiверсальных убораў, якiя падыдуць i для работы ў офiсе, i для вечарыны, i для начнога клуба. У гэты час у моду ўвойдуць прычоскi, простыя ў стварэннi. Доўгiя валасы будуць прыносiцца ў ахвяру кароткiм стрыжкам. Натуральны прыродны колер валасоў будзе пераважаць над "штучным".

Асноўнымi тэндэнцыямi стылю паводзiнаў ўсяго 2008 года з’яўляюцца стрыманасць i кантроль над сабой. Павысiцца жаданне прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця. Асаблiвую актуальнасць гэтая тэндэнцыя набудзе ў сярэдзiне лета, калi захапленне спортам i аздараўленне арганiзма стане масавым.

Характэрнай рысай мая-чэрвеня 2008 года будзе лёгкасць у завязваннi новых кантактаў. Камунiкатыўныя здольнасцi большасцi людзей у гэты перыяд будуць на высокiм узроўнi, таму толькi надзвычай лянiвы чалавек у маi гэтага года не здолее знайсцi сабе пару, стварыць цi (калi ёсць патрэба) пашырыць кола зносiнаў.

Жанчыны ў маi будуць лёгка iсцi на кантакт i... гэтак жа лёгка мяняць свае перавагi, густы i памкненнi. А мужчыны будуць шукаць не столькi прыгод, колькi сур’ёзных трывалых адносiнаў. Таму май стане райскiм часам як для адзiнокiх жанчын, якiя атрымаюць цудоўную магчымасць пашырыць "радыус" кантактавання i палепшыць сваё асабiстае жыццё, так i для халастых мужчын, якiя жадаюць знайсцi сваю "палавiнку", сваю АДЗIНУЮ. Галоўнае — не трэба ў гэты перыяд баяцца быць незразуметым: вашы пачуццi, выказаныя шчыра, хутчэй за ўсё, знойдуць водгук у душы аб’екта кахання.

— У маi i летам 2008 года праявiць сябе адна яскрава выражаная тэндэнцыя сэксуальных паводзiнаў жанчын, — адзначыў астролаг. — Яны пажадаюць папоўнiць недахоп вопыту i адчуванняў у гэтай сферы. Хоць празмерна агрэсiўнымi ў сэксуальным плане яны не стануць, аднак свае патрэбы ў iнтымнай блiзкасцi будуць задавальняць з такой жа рэгулярнасцю, як патрэбы ў сне, харчаваннi i г.д. Падсвядома яны будуць шукаць партнёраў, якiя зарыентаваны на стабiльныя працяглыя адносiны.

Чэрвень будзе перыядам рамантызму i перавагi яскравых i жыццярадасных тонаў, каляровых гам. Для таго, каб асабiстае жыццё складвалася гарманiчна, пастарайцеся "выпраменьваць" пазiтыў. Нават калi не ўсё складваецца так, як вам хацелася, i каханы чалавек паводзiць сябе не лепшым чынам, — знайдзiце адну-дзве прычыны прыўзняць свой настрой i стварыць сабе iмiдж лёгкага, кантактнага, здольнага хутка мяняцца чалавека. Асабiстыя адносiны, якiя могуць завязацца з 25 мая па 22 чэрвеня, павiнны прайсцi выпрабаваннi на трываласць часам. Большасць з iх можа хутка парушыцца з-за празмерна прынцыповай пазiцыi абодвух бакоў наконт недахопаў партнёра.

У маi-чэрвенi значныя змены перажыве i мужчынская мода. Асноўнай задачай для прадстаўнiкоў моцнай паловы стане пошук "залатой сярэдзiны" памiж грамадскiмi стандартамi i непаўторным iндывiдуальным стылем. "Дзелавая" i "паўсядзённая" мода будзе вылучацца кансерватызмам i стрыманасцю а-ля "людзi ў чорным" (белая кашуля, чорны касцюм i нiякiх кiдкiх i дарагiх лiшкаў). Прастата i строгасць будуць вiтацца i ў выбары вячэрнiх убораў. Уменне "паднесцi" сябе будзе самым важным патрабаваннем да мужчын, дазволiць iм прыцягнуць увагу i "растапiць лёд" нават самых непрыступных жанчын.

— Большасць прадстаўнiц прыгожага полу ў гэты перыяд не стане шукаць "мачо" цi "тоўсты пар- таманет", — адзначыў Уладзiмiр Васюк. — Iм будзе патрэбны добры суразмоўца, якi ўмее цанiць жанчыну такой, якая яна ёсць, i пры гэтым не хавае ўласных недахопаў i комплексаў. Ад самiх жанчын энергетыка планет запатрабуе ўмелага спалучэння стылю бiзнэс-ледзi i "кошкi, якая гуляе сама па сабе". Пажадана стварыць вобраз занятай мэтанакiраванай асобы, якая крыху стамiлася ад жыцця i сярод мноства падзей i перамен шукае простага i шчырага кантактавання. У чэрвенi можна будзе заваяваць мужчыну не столькi знешнасцю, колькi розумам, тонкiм разуменнем яго станоўчых якасцяў i недахопаў, а самае галоўнае — уменнем прызнаваць за сваiм абраннiкам права быць слабым i няздольным самастойна вырашаць праблемы.

У чэрвенi i лiпенi энергетыка планет зменiцца, адпаведна з ёй — i модныя тэндэнцыi. На першы план выйдуць асаблiвасцi стылю, якiя будуць падкрэслiваць iндывiдуальнасць чалавека. Узрасце значэнне дэкаратыўнай касметыкi i парфумы. У адзеннi чорна-белая каляровая гама саступiць месца шэраму ў спалучэннi з салатавым, зялёным, цёплымi i няяркiмi адценнямi чырвонага. Дамiнаваць у гэты перыяд будуць спартыўны i свабодны стыль, без кiдкiх аксесуараў. Для таго, каб заваяваць прызнанне навакольных, трэба стварыць уражанне, што вы — чалавек, свабодны ад стэрэатыпаў i прадузятасцi, якi здольны самастойна вырашаць усе праблемы, лёгка перажывае i падарункi лёсу, i страты. Ад жанчын перыяд запатрабуе рэдкага спалучэння "кашачага" i "хатняга" стылю паводзiнаў. Калi патрэбна дабiцца ўвагi процiлеглага полу — варта перайсцi да актыўных дзеянняў. Нешта атрымаць у гэты перыяд можна толькi цаной мэтанакiраваных намаганняў.

— Вось толькi "гульня" павiнна быць тонкай: прадастаўце мужчыну магчымасць заваяваць вас i тады ён з задавальненнем зробiць першы крок насустрач, — падкрэслiў астролаг. — Вялiкiм попытам будуць карыстацца жанчыны, якiя здолеюць спалучаць гонар, незалежны стыль паводзiнаў з уменнем быць ласкавай, адданай i вернай. На людзях можна трымаць сябе адасоблена, а сам-насам з каханым праяўляць клопат i пяшчоту.

Жанчыны павiнны дакладна размяжоўваць асабiстае жыццё i работу. Службовыя раманы не знойдуць паразумення нi з боку калег, нi з боку кiраўнiцтва.

У лiпенi-жнiўнi змены пацерпiць мужчынскi iмiдж. У гэты перыяд розум, логiка, уменне планаваць свае дзеяннi на некалькi крокаў наперад будуць вабiць жанчын куды больш, чым незалежнасць i ўпэўненасць у сабе. Сур’ёзнасць, грунтоўнасць ва ўсiх аспектах жыцця (i ў каханнi таксама), скiраванасць на будучыню стануць дамiнуючымi тэндэнцыямi.

Асоба астролаг вылучыў узроставы дэмакратызм у модзе, якi будзе панаваць летам. Прычым лаяльнасць распаўсюдзiцца не толькi на аб’ёмы i вагу цела, але i на "справы сардэчныя". Павышаным попытам будуць карыстацца жанчыны бальзакаўскага ўзросту, многiя з якiх гэтым летам сустрэнуць новае каханне.

— У цэлым, энергетыка 2008 года завяршае вялiкi цыкл развiцця моды, якi доўжыўся з 1997-га i завершыцца ў 2009-м, таму многiя тэндэнцыi i стылi зараз даволi размытыя, неакрэсленыя. Масавая свядомасць за 2008—2009 гады павiнна засвоiць папярэднi вопыт, што назапасiўся за 12 гадоў, каб у далейшым выпрацаваць новыя стылевыя адрозненнi, што будуць актуальныя ў наступны перыяд (2009—2022 гады). Неструктурыраванасць стылю i моды 2008 года, перавага манахромнай гамы i мноства стылявых адрозненняў, гарманiчнае ўспрыманне тэндэнцый апошнiх 12 гадоў якраз i з’яўляюцца адметнымi асаблiвасцямi пераходнай эпохi.

Увогуле, планеты i зоркі нiколi не прымушаюць чалавека, не заганяюць яго ў межы, якiя немагчыма пераадолець. У кожнага з нас ёсць выбар — выкарыстаць астралагiчныя парады цi дасягаць пажаданага самастойна — значна большымi намаганнямi i затратамi.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

Хто вы ў сэксе?

Тэст

1. У каханнi найбольш важна:

а) адзiнства душ, узаемаразуменне;

б) моцная страсць — яна хвалюе i прыцягвае;

в) поўнае злiццё з iншым чалавекам — тое, што не выказаць словамi;

г) глыбокае пачуццё задавальнення (галоўным чынам у сэксуальным сэнсе).

2. Каханне з першага погляду — гэта:

а) сумесь цягi i безразважнасцi, што не мае нiчога агульнага з сапраўдным пачуццём;

б) iскра, без якой не можа прыйсцi сапраўднае каханне;

в) толькi першы крок на шляху да больш сур’ёзнага пачуцця;

г) сэксуальная прыхiльнасць, якая можа сустрэцца з падобным заклiкам у адказ i перарасцi ў пастаяннае пачуццё.

3. Сэкс з новым партнёрам — гэта:

а) надзвычай эратычная прыгода, незалежна ад таго, хто побач;

б) штосьцi цудоўнае, калi вы закаханы;

в) тое, на што не так лёгка адважыцца;

г) заўсёды невядомасць i рызыка.

4. Сэкс без кахання:

а) гэтак жа добра (а часам i больш цiкава), як сэкс з пастаянным партнёрам;

б) не выклiкае такiх эмоцый, як сэкс з любiмым чалавекам;

в) апашляе адносiны;

г) можа быць цудоўным, i тады следам за iм можа прыйсцi каханне.

5. Каб каханне з цягам часу не згасла:

а) яно павiнна быць заснавана не толькi на сэксе, але i на агульнасцi iнтарэсаў, думак, заняткаў;

б) у яго падмурку павiнна ляжаць моцнае пачуццё, усведамленне таго, што вас звёў лёс;

в) патрэбна трывалая эмацыянальная сувязь;

г) неабходна сэксуальнае задавальненне, вам разам павiнна быць добра.

6. Узбагачаць сэксуальнае жыццё навiзной:

а) неабходна, каб сэкс не страцiў сваёй эратычнасцi;

б) можна, але толькi калi вы натуральным чынам падышлi да гэтага, а не задалiся такой мэтай;

в) неабавязкова, паколькi задавальненне ў сэксуальных адносiнах залежыць ад таго, што вы адчуваеце адно да аднаго, а не ад "тэхнiкi выканання";

г) пажадана, каб зразумець, што вам падабаецца, а што не, але гэта не надта iстотна.

7. Калi ў вас знiкла жаданне дзялiцца адно з адным тым, што на душы:

а) вы адчуваеце горыч i пустэчу;

б) адчуваеце сябе нiкому не патрэбным (-ай);

в) не звяртаеце на гэта ўвагi: галоўнае не выказаць словамi;

г) лiчыце, што гэта нармальна, толькi б у адносiнах не з’явiлася пачуцця варожасцi.

8. Вырашаць праблемы, якiя ўзнiкаюць памiж вамi, "шляхам перамоў":

а) неабходна, толькi так iх i можна вырашыць;

б) магчыма, аднак сама наяўнасць праблем гаворыць аб тым, што каханне сыходзiць;

в) цяжка — размовы не кранаюць пачуццяў;

г) не варта, паколькi гэта толькi выклiкае раздражненне. Каб памiрыцца, лепей моўчкi абняць любiмага чалавека або заняцца сэксам.

9. Сапраўдная блiзкасць — гэта:

а) пастаянны абмен меркаваннямi, агульнасць думак;

б) пастаянная праява кахання i вернасцi;

в) непадробнае пачуццё;

г) поўнае задавальненне ў iнтымным жыццi i адчуванне фiзiчнай блiзкасцi.

Калi вы галоўным чынам выбiралi адказы варыянта А, значыць вы належыце да мастацкага тыпу. У сэксе такiя людзi аддаюць перавагу пераменам, разнастайнасцi, але ў цэлым не надаюць гэтаму баку жыцця асаблiвага значэння. Iм куды больш важна мець побач з сабой блiзкага чалавека, з якiм можна падзялiцца думкамi. Людзi гэтага тыпу давяраюць розуму больш, чым сэрцу.

Рамантыкі выбiралi варыянт Б. Iх iдэал — яднанне сэрцаў, узаемнае пакланенне. Iм неабходна адчуваць асаблiвыя адносiны да сябе з боку свайго партнёра, яны прагнуць абажання i захаплення. Гэтыя людзi цэняць высокiя рамантычныя пачуццi. Калi iх няма, каханне для iх наўрад цi магчымае i сэкс тады нецiкавы. Аднак гэтым узвышаным натурам не падабаецца наладжаная размеранасць адносiнаў.

Тыя, каго адносяць да эмацыянальнага тыпу, выбiралi ў адказах варыянт В. Паводле iх меркавання, самы незабыўны сэкс узнiкае на аснове эмацыянальнай сiмпатыi адно да аднаго, прычым часам гэтыя эмоцыi прыносяць боль, часам — радасць. Сэкс для iх адыгрывае важную ролю, але iм мала толькi фiзiчнага захаплення, неабходна поўнае злiццё. Глыбокае пачуццё ў такiх людзей здольна перарасцi ў сапраўдную манiю. Яны ва ўсiм кiруюцца эмоцыямi, а не розумам.

Тыя, хто належыць да пачуццёвага тыпу, у адказах схiльныя выбiраць варыянт Г. Гэтым людзям патрэбны спакой i надзейнасць, таму добры сэкс для iх толькi "прадчуванне" трывалых доўгатэрмiновых адносiнаў. Яны не здольныя згубiць галаву i адназначна аддаюць перавагу спакойнай радасцi перад неўтаймоўнымi страсцямi. Сэкс для iх зводзiцца да чыста фiзiчнага кантакту. Калi ён добры, яны не будуць шукаць у сваiх адносiнах з партнёрам асаблiвай рамантычнай падставы або iмкнуцца да разнастайнасцi i навiзны.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароценькiя спаднiчкi, глыбокiя дэкальтэ, аголеныя рукi i плечы — гэта ўсё сапраўдныя прыметы надыходу майскага цяпла. Устойлiвы тэмпературны рэжым &q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика