Аўтэнтычныя бабулькi i сучасныя "таўкачыкi"
Аўтэнтычныя бабулькi i сучасныя "таўкачыкi"
Беларускiя этнаграфiчныя калектывы, польскiя i ўкраiнскiя музыкi, адраджэнне паўзабытых абрадаў — усё гэта абяцаецца на ІV Мiжнародным фестывалi сучаснага фальклору "Таўкачыкi на Юр’я", якi праходзiць 14—15 мая ў Мiнску. Арганiзатарамi выступiлi Польскi iнстытут у Мiнску i творчая лабараторыя Юрыя ("Франца") Выдронка, а вось ва ўдзельнiках — прадстаўнiкi самых розных плыняў. Тут i ўжо згаданыя "аўтэнтычныя бабулькi" з Гомельскай вобласцi (спявачкi з Веткаўскага i Жыткавiцкага раёнаў), i дзiцячы этнаграфiчны калектыў сталiчнай СШ № 3, i майстры смыкавай музыкi з капэлы Алеся Лася, i ансамбль этнiчнага сюрэалiзму "Нагуаль", i польская "Транскапела" ды ўкраiнскiя "Карпацяны". Усе са сваiм адметным каларытам, але аб’яднаныя схiльнасцю да "каранёвай" музыкi, захаваннем традыцый нашых продкаў. Што адметна, перш чым прыйсцi на сцэну сталiчнага Палаца культуры ветэранаў, праект прайшоў "палявыя выпрабаваннi". Сёлета на Радаўнiцу ў некалькiх вёсках — Чэрнiчы, Дзякавiчы, Хiльчыцы, Пагост, Семурадцы — быў рэканструяваны старажытны абрад Юр’я: першы выган кароў на пашу, абарона жывёлiн ад злых духаў i чараў, "адмыканне" прабуджанай зямлi, каб яна набiрала моц i ўрадлiвасць. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя этнаграфiчныя калектывы, польскiя i ўкраiнскiя музыкi, адраджэнне паўзабытых абрадаў — усё гэта абяцаецца на ІV Мiжнародным фестывалi сучас |
|