21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* 11 — 12 мая — Сусветны дзень пералётных птушак. Ён упершыню пачаў адзначацца два гады таму. Менавіта ў сярэдзiне мая ў Еўропе назiраецца пiк мiграцыi пералётных птушак.

* Па вынiках iнвентарызацыi музейных фондаў, якую ўпершыню ў Беларусi правялi летась, музеi недалiчылiся 2743 адзiнкі захоўвання, сказаў учора на сустрэчы з журналiстамi намеснiк мiнiстра культуры краiны Вiктар Кураш. Гэта зусiм нямнога, падкрэслiў ён. З iх 345 адзiнак утрымлiваюць каштоўныя металы, у асноўным гэта ўзнагароды перыяду апошняй вайны, страчаныя яшчэ ў 80-я гады. Не выключана, што iнвентарызацыя фондаў стане штогадовай. Зараз музейны фонд краiны налiчвае 2 млн 857 тыс. 700 адзiнак захоўвання.

* Сумесны пiлотны праект па генеалагiчным турызме ў Гомельскай вобласцi маюць намер ажыццявiць Маскоўскi iнстытут сацыяльнай памяцi i кафедра маркетынгу Гомельскага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя П. Сухога. Сутнасць праекта — арганiзацыя пастаянна дзеючых турыстычных маршрутаў па месцах родавай памяцi. Першы тур "Масква—Гомель—Ветка—Рагачоў—Масква" плануецца правесцi ў канцы мая — пачатку чэрвеня для ўраджэнцаў Веткаўскага i Рагачоўскага раёнаў, якiя жывуць у Маскве.

* Пецярбургскiя бiзнэсмены прапанавалi арыгiнальны спосаб разгрузкi гiстарычнага цэнтра горада ад аўтамабiльнага транспарту. Яны могуць ездзiць у метро. Для гэтага прадпрымальнiкi гатовыя аплацiць выраб i закупку вагонаў павышанай камфортнасцi, якiя чаплялiся б да кожнага саставу падземкi, i плацiць за праезд ад 100 да 150 еўра ў месяц. Праезд для пенсiянераў i iнвалiдаў яны прапануюць зрабiць бясплатным за кошт прыбыткаў ад сваiх спецвагонаў. Такiя вагоны будуць адрознiвацца больш зручнымi крэсламi i наяўнасцю мiнi-бараў, дзе дзелавы чалавек мог бы паснедаць. Прадпрымальнiкi не толькi агучылi iдэю, але i распрацавалi iнвестыцыйны праект для яе ажыццяўлення. Аднак метрапалiтэн пакуль не гатовы ажыццявiць iдэю — няма дастойных эскалатараў для багатых клiентаў.

* Самая незвычайная ў свеце сiстэма ацяплення знаходзiцца ў Шведскiм гатэлi Wар*о. Заснаваная яна на самым звычайным малацэ. Малаком гатэль забяспечваюць 1100 кароў з фермы, што знаходзiцца непадалёк. Пры гэтым малако застаецца свежым, бо, аддаючы сваю энергiю, яно ахалоджваецца, i ў любы момант можна дазволiць сабе смачны малочны кактэйль.

* Сто трэцяя ўнучка нарадзiлася ў майскiя святы ў сям’i Аляксея Шапавала, 73-гадовага жыхара Навакузнецка. Дзяўчынка стала 15-м па лiку дзiцем у сям’i шостага сына. У дзядулi Шапавала 117 нашчадкаў — 13 дзяцей, 103 унукi i адзiн праўнук. Першы сын у яго нарадзiўся амаль паўвека таму, затым на свет з’явiлiся яшчэ 10 сыноў i 2 дачкi. Пры гэтым у дзядулi-рэкардсмена 51 унучка i 52 унукi. Часцей за ўсё ўнукi нараджалiся вясной i восенню.

* У Японii распрацоўваецца сiстэма, якая дазволiць аўтаматам, што гандлююць цыгарэтамi, правяраць узрост пакупнiка па зморшчынах. У гэтай краiне забаронена прадаваць тытунёвыя вырабы людзям, якiм няма 20 гадоў, i некаторыя юныя курыльшчыкi прызвычаiлiся набываць цыгарэты ў гандлёвых аўтаматах, i гэта турбуе ўрад. Таму з лiпеня аўтаматы будуць абсталяваныя лiчбавымi камерамi i сiстэмай, якая параўноўвае асаблiвасцi твару чалавека (прыметы старэння скуры, лiк зморшчынак вакол вачэй i iнш.) з базай даных, дзе захоўваюцца аналагiчныя характарыстыкi больш за 100 тыс. чалавек. Як сцвярджаюць распрацоўшчыкi, сiстэма працуе беспамылкова ў 90 працэнтах выпадкаў. Астатнiх папросяць ўставiць у аўтамат вадзiцельскiя правы або iншае пасведчанне асобы.

* Унiверсiтэт у Калгары неахвотна прыняў ад студэнта чацвёртага курса аплату за навучанне ў памеры 1037 долараў манетамi вартасцю 5 i 10 цэнтаў агульнай вагой больш за 100 кг, якiя ён прывёз на цялежцы. Па словах самога студэнта, якi вучыцца на факультэце палiталогii, такiм чынам ён выказаў пратэст супраць адмены магчымасцi аплаты навучання з дапамогай крэдытных картак. Такое правiла ўводзiцца ва ўнiверсiтэце з сёлетняга лiпеня.

Поўны абзац

* Вадзiцель у Аўстралii быў аштрафаваны на 750 аўстралiйскiх долараў (каля 710 долараў ЗША) за тое, што замест дзiцяцi, якое знаходзiлася ў машыне, прышпiлiў рамянём бяспекi скрынку пiва. Дзiця сядзела пасярод салона на падлозе, а скрыня з пiвам была замацаваная на заднiм сядзеннi з дапамогай рамянёў бяспекi. "Упершыню на маёй памяцi пiва стала важнейшым за дзiця", адзначыў палiцэйскi. Дарэчы, не так даўно ў Амерыцы быў зарэгiстраваны падобны выпадак, калi палiцэйскi спынiў жанчыну, якая праехала на чырвонае святло. У салоне сядзела непрышпiленае дзiця ўзростам 1,5 года, а на пярэднiм сядзеннi стаяла скрынка пiва, перавязаная рамянём бяспекi.

Паводле паведамленняў  карэспандэнтаў "Звязды"  і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 — 12 мая — Сусветны дзень пералётных птушак. Ён упершыню пачаў адзначацца два гады таму. Менавіта ў сярэдзiне мая ў Еўропе назiраецца пiк мiграцыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика