Сем разоў падумай — адзiн раз зрабi
Сем разоў падумай — адзiн раз зрабi
На пытаннi адказваюць загадчык кафедры этналогii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук Янка КРУК i старшы выкладчык гэтай жа кафедры Аксана КАТОВІЧ. (Працяг. Пачатак у нумарах за 8, 13 мая) * — Добры дзень, вас турбуе Марына Станiславаўна з Дзяржынска. Дзесяць гадоў таму мая дачка выходзiла замуж. Тады бацькi маладога паехалi з iмi ў ЗАГС... А потым, калi вярнулiся, свякруха першая забегла перад iмi ў веснiчкi, прычым, перабегла iм дарогу... Потым жыццё ў маладых не склалася. Цi маглi паўплываць на гэта дзеяннi свякрухi? — У народзе заўсёды лiчылася дрэннай прыметай, калi дарогу перабягаў кот, баялiся, каб дарогу не перабег i заяц. Таму, калi маладыя ехалi, дык грымела ўсё — званочкi, бразготкi, шархуны — i ўся жыўнасць разбягалася. Самая дрэнная прымета — перайсцi дарогу. I нiводзiн чалавек, якi сябе паважае, не пяройдзе дарогу пахавальнай працэсii або вясельнаму картэжу... Як бачым, свякроў у вашай сiтуацыi выконвала ролю "зайца". Ну i што цяпер з ёю зрабiць? Нiчога. Безумоўна, яна справакавала недарэчную сiтуацыю. Але што за гэтым хавалася. Магчыма, ёй не спадабалася нявестка, вось яна i вырашыла нашкодзiць ёй. * — Непакоiць Таццяна з Вiлейскага раёна. Нашым дзецям-выпускнiкам сёлета зрабiлi выпускны альбом, дзе кожнага з вучняў змясцiлi ў "медальён". Якiя ў вас наконт гэтага будуць меркаваннi? — Нiякiх меркаванняў. Нiчога страшнага ў гэтым няма, не трэба драматызаваць сiтуацыю. — А яшчэ такое пытанне. Кажуць, калi беражэш у хаце ручнiк, на якiм апускалi труну ў магiлу, то дзецi потым могуць не выйсцi замуж * цi не ажанiцца). У нас так i здарылася. .. Мне б цяпер хацелася занесцi гэты ручнiк на могiлкi i павязаць на крыж, але ўсе нашы родныя былi пахаваны даўно, i на могiлках нашых "крыжоў" не засталося — толькi помнiкi. На якi крыж можна павязаць гэты ручнiк? — Вы, напэўна, пераблыталi ручнiкi, на якiх апускаюць труну, з перавясламi, якiмi перавязваюць рукi i ногi нябожчыку. Якраз ручнiкi можна захоўваць у хаце. Безумоўна, разам з пасцельнай бялiзнай, з вясельнымi ручнiкамi такiя рэчы ляжаць не могуць, але ж яны ўсё роўна не пазбаўляюцца "статусу" сямейнай рэлiквii. Таму ставiцца да iх трэба вельмi паважлiва, а захоўваць можна ў якiм-небудзь спецыяльна адведзеным для гэтага месцы. Iншая рэч — перавяслы * вяровачкi), якiмi перавязвалi рукi i ногi нябожчыка. Але зноў жа iх нельга захоўваць у хаце толькi ў той сiтуацыi, калi ў сям’i ёсць незамужняя дачка цi нежанаты сын. У такiм выпадку перавяслы развязваюць i кладуць каля ног памерлага чалавека, каб яны пайшлi на "той" свет. Калi няма патрэбы захоўваць пахавальны ручнiк, то яго можна павязаць на агароджу непасрэдна за помнiкам. * — Прывiтанне, вам тэлефануе Валянцiна Мiкалаеўна з Буда-Кашалёўскага раёна. Пяць гадоў таму памёр мой былы муж. Мы да таго часу былi ўжо разведзеныя, але жылi ў адной хаце. Таму прыйшлося мне займацца пахаваннем. На 40 дзён i на год была ў царкве, i абодва разы тыя свечкi, што трымала ў руках, патухлi! Цi ёсць гэтаму якое-небудзь тлумачэнне? Можа, гэта нейкi знак мне? — Дазвольце задаць асабiстае пытанне: у вас дзецi сумесныя ёсць? — Ёсць дачка. Да гэтага нараджалiся хлопчыкi, але яны памерлi маленькiмi. — Думаю, калi свечкi патухалi, тым самым вам "падказвалi", што па мужчынскай лiнii ёсць некаторыя праблемы... Але паколькi цяпер у вас дачка, я думаю, напэўна, вы можаце спаць спакойна... А куды вы паклалi тую свечку, якая згасла? — Не памятаю, але дома, па-мойму, яе няма. — Вы, калi ласка, успомнiце. I калi яна ўсё ж знаходзiцца дома, занясiце яе ў храм. Калi па мужчынскай лiнii ў вас дзяцей няма, то i непакоiцца вам не варта. * — Добры дзень, звонiць Iрына Уладзiмiраўна. Да майго вяселля будучая свякруха была ўдавой. Але менавiта яна здымала з мяне вэлюм i павязвала хустку i фартух. Цi можна было ёй гэта рабiць? — Што тут скажаш? Прынцып народнай культуры "падобнае выклiкае падобнае" засцерагаў ад падобных дзеянняў. Таму не выключана, што i вас можа напаткаць такi ж самы лёс, як у вашай свекрывi. Дай Бог, каб гэта здарылася як мага пазней. — А яшчэ такое пытанне. Майго дзядулю, калi быў маладзейшым, запрасiлi сватам на вяселле * але без жонкi, маёй бабулi). I адна жанчына, якая раней вельмi па дзядулю, як кажуць, сохла, паклала ў кiшэню яго пiнжака жмут з нiтак i валасоў... Пазней, калi дзядуля прыехаў дахаты, мая бабуля знайшла гэты "падарунак" i спалiла яго ў печы... — Гэта яна правiльна зрабiла. — Але ж з таго часу ўсе нашы сваякi па мужчынскай лiнii пачалi злоўжываць алкаголем... — Тады справа ўскладняецца — тая жанчына нарабiла шкоды ўсяму вашаму мужчынскаму роду... Давайце зробiм так. Вы ўсю гэту сiтуацыю падрабязна выкажыце ў лiсце i пашлiце яго на адрас нашай кафедры. Мы знойдзем магчымасць вам дапамагчы. — Вялiкi вам дзякуй! * — Вас турбуе Вiктар з Рагачоўскага раёна. Чатыры месяцы таму мы пахавалi бабулю. Засталося зерне, у якiм свечкi стаялi, адзенне, у якiм бабуля памерла, а яшчэ цукеркi i пячэнне, што людзi прыносiлi... Цi можна цяпер спалiць гэта адзенне? I што рабiць з зернем i цукеркамi? — Ну, пачнём па парадку. Зерне, у якiм стаялi свечкi, людзi нiколi не аддавалi свойскай жывёле i птушкам — яго закопвалi так, каб гэта зерне не прарасло. Што датычыцца цукерак i пячэння — iх можна занесцi на магiлы родных, толькi раскладаць трэба так, каб на кожнай магiлы атрымалася няпарная колькасць... Цяпер пра адзенне. Бялiзна, у якой памiраў чалавек * у жанчыны магла быць начная кашуля, у мужчыны — пiжама), спальваецца, а таксама спальваецца пасцельная бялiзна, на якой ён сканаў. Не падушка з коўдрай, а прасцiна, навалачка i падкоўдранiк. Адзенне можна праз 40 дзён раздаць людзям, але лепш зрабiць гэта праз год пасля смерцi. Калi вы не паспелi спалiць бялiзну адразу, можаце зрабiць гэта цяпер. * — Мяне завуць Вера, тэлефаную з Навагрудскага раёна. Мы з мужам разам хрысцiлi ў брата дачку. А потым даведалася, што нельга мужу i жонцы станавiцца хроснымi аднаго i таго ж дзiцяцi. Чаму? I як гэта выправiць? — Тыповае пытанне... Звычайна пары * муж i жонка), якiя пахрысцiлi адно дзiця, хутка разыходзяцца. Бо "перадаюць" сваю добрую долю дзiцятку. Што такое хросныя бацькi? Гэта ў першую чаргу духоўныя бацькi, якiя даюць абяцанне весцi па жыццi свайго хрэснiка. I шлюбным жыццём яны жыць не павiнны. Таму ў канцы ХIХ i пачатку ХХ стагоддзяў свяшчэннаслужыцелi пыталiся ў тых, хто браў шлюб, цi не з’яўляюцца яны духоўнымi бацькамi аднаго дзiцяцi. I калi тыя адказвалi станоўча, iх не вянчалi. * — Добры дзень, гэта Ала Адамаўна з Мiнска. Мая пажылая мацi прыгатавала для свайго пахавання адзенне барвовага колеру. Цi можа яно быць такiм? — Не. Паверце, ёсць вельмi многа прыкладаў таго, як чырвоны колер * цi яго адценнi) "цягне" за сабой кроўных сваякоў. Таму, калi ёсць магчымасць, пераканайце вашу маму падабраць ёй нешта iншае. Усё поўнасцю мяняць не трэба, але сукенку замянiце. Думаю, ваша мама вас зразумее правiльна. I калi вы падбераце ёй адзенне, можна пайсцi ў iм на якое-небудзь царкоўнае свята — на Вялiкдзень, на Тройцу, на Узнясенне — у храм, пастаяць там, а потым прыйсцi дадому, зняць i пакласцi ў шафу. Няхай ляжыць i чакае вашу маму да таго моманту, пакуль Бог не загадае... — Дзякуй вялiкi за параду. — Здароўя вашай маме! * — Тэлефануе Васiль Мiкiтавiч з Жыткавiцкага раёна. Падчас мiнулай "прамой лiнii" вы выказалi меркаванне, што нельга выразаць дрэвы на могiлках — гэта можа справакаваць сумныя наступствы. У нас усе перапалохалiся i не спiлоўваюць старыя дрэвы на могiлках. А яны ж могуць упасцi, сапсаваць агароджу i помнiк... I што рабiць? — I ўсё ж мы параiлi б чакаць, пакуль дрэва звалiцца само, i толькi пасля гэтага наводзiць парадак. * Але нi ў якiм разе не цягнуць гэта дрэва дахаты — спалiць яго каля могiлак, i ўсё...). Таму лепей не абсаджваць магiлы кустамi i маладымi дрэўцамi — у будучым, калi вырастуць, вы сутыкняцеся з праблемай, як iх зрэзаць. А пацверджанняў таму, што зразаць дрэвы на могiлках небяспечна, колькi хочаце. Можна ў гэта верыць цi не верыць, але мы настойваем на сваiм: няхай лепш дрэва звалiцца само... * — Прывiтанне, звонiць Вера Васiльеўна з Хоцiмскага раёна. Скажыце, што такое чацвярговая соль i калi трэба яе асвячаць? — Вы ўжо спазнiлiся з чацвярговай соллю. Гэта соль, якую пакiдаюць на "сямi вятрах" у сераду вечарам, на ноч перад чыстым чацвяргом — апошнiм чацвяргом напярэдаднi Вялiкадня. На адкрытае месца на двары ставяць у посудзе звычайную соль — кiлаграм цi паўкiлаграма, як заўгодна. А назаўтра ранiцай забiраюць яе ў хату. Частку пакiдаюць для ўжывання ў побыце, а частку — для выкарыстання ў рытуальных сiтуацыях * здымаць сурокi i г.д.). — А што рабiць, калi ноччу пойдзе дождж i ўся гэта соль размякне? — Трэба ставiць яе на адкрытае месца, але абавязкова прыкрытае — дахам, "казырком" i г.д. Гэта абаронiць ад намакання. Так што чакайце наступнага года i рабiце ўсё як мае быць. "Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Наталля КАРПЕНКА. (Працяг будзе)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi адказваюць загадчык кафедры этналогii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук Я |
|