Калi ў вас у хаце газ...
Калi ў вас у хаце газ...
На гэта лета мы плануем еўрарамонт: збiраемся памяняць у кватэры вокны, дзверы, сантэхнiку, плiтку... Заадно хацелася б зрабiць перапланiроўку: павялiчыць памер кухнi за кошт дзiцячага пакоя (дзецi раз’ехалiся). Аднак суседзi кажуць, што якраз гэта нам не дазволяць, бо дом стары, абсталяваны газавымi плiтамi. Цi так гэта? В. Мiранюк, г. Брэст. Па-першае, перапланiроўка жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах можа ажыццяўляцца толькi з дазволу мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Па-другое, пры правядзеннi такой перапланiроўкi будуць парушаны патрабаваннi будаўнiчых нормаў. Расшырэнне плошчы кухнi, абсталяванай газавай плiтой, за кошт жылога пакоя прывядзе да таго, што кухня будзе размяшчацца над i пад жылымi пакоямi нiжняга i верхняга паверхаў, што катэгарычна не дапускаецца. Такое патрабаванне змяшчаецца ў п. 7.16. СНБ 3.02.04-03 "Жылыя будынкi". Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэта лета мы плануем еўрарамонт: збiраемся памяняць у кватэры вокны, дзверы, сантэхнiку, плiтку... Заадно хацелася б зрабiць перапланiроўку: павялi
|
|