Злодзея ўзялі на казырку царквы
Злодзея ўзялі на казырку царквы
Праваахоўнiкамi папярэджана спроба крадзяжу каштоўнага абраза. У Полацку 27-гадовы жыхар пасёлка Баравуха-1, якi месяц таму вызвалiўся з месцаў пазбаўлення волi, спрабаваў пранiкнуць у Дрэўлеправаслаўную паморскую царкву Успення Прасвятой Багародзiцы i авалодаць абразам Прасвятой паморскай Божай Мацi. Паводле даных старшага iнспектара групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Дэпартамента аховы МУС Аляксандра Герасiмава, у царкве спрацавала сiгналiзацыя i на месца здарэння выбыла група затрымання Полацкага аддзела Дэпартамента аховы. Спатрэбiлася ўсяго 2 хвiлiны, каб апынуцца ля храма: невядомы якраз у гэты час з казырка будынка спрабаваў улезцi ў царкву праз разбiты шклопакет. Прыблiзны ацэначны кошт абраза — каля 100 тысяч долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнiкамi папярэджана спроба крадзяжу каштоўнага абраза. У Полацку 27-гадовы жыхар пасёлка Баравуха-1, якi месяц таму вызвалiўся з месцаў пазбаў
|
|