Новы парадак распараджэння прыбыткам уведзены для цэментных заводаў
Новы парадак распараджэння прыбыткам уведзены для цэментных заводаў
Прэзідэнт Беларусi 13 мая падпiсаў указ № 252 "Аб дадатковых паступленнях у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця i напрамках iх выкарыстання". Указам прадугледжана, што з 1 красавiка 2008 года па 31 снежня 2010 года цэментныя заводы штомесяц будуць уносiць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця 80 працэнтаў прыбытку, якi застаўся ў iх распараджэннi пасля выплаты ва ўстаноўленым парадку падаткаў i збораў. Таксама ў гэты фонд будзе накiравана 90 працэнтаў падатку на прыбытак, якi выплачваецца цэментнымi заводамi. З 1 красавiка 2008 года на ўнутраным рынку ўстаноўлена адпускная цана за 1 тону (у тары) айчыннага цэменту, роўная цане на iмпартуемы цэмент, — $135 (без улiку ПДВ). У вынiку ўвядзення адзiнай цаны арганiзацыi, якiя вырабляюць цэмент, атрымаюць дадатковы прыбытак. Напрыклад, у 2008 годзе паступленнi ў бюджэт ад увядзення адзiнай цаны на цэмент складуць амаль Br240 млрд. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусi 13 мая падпiсаў указ № 252 "Аб дадатковых паступленнях у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця i напрамках iх |
|