Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
ЗША могуць размясціць у Грузii элементы ПРА ЗША могуць размясцiць у Грузii высокачастотны радар Х-дыяпазону. Грузiнскае ваеннае ведамства адмаўляецца каментаваць дадзеную iнфармацыю, але мясцовыя эксперты не выключаюць магчымасцi з’яўлення амерыканскай ПРА на Паўднёвым Каўказе, пiша "Независимая газета". Аб жаданнi Пентагона ўсталяваць высокачастотны радар на тэрыторыi Грузii i Турцыi не раз казаў былы кiраўнiк Агенцтва ЗША па ПРА генерал Генры Аберынг. У прыватнасцi, год таму, калi ўзнiклi складанасцi ў перамовах памiж Вашынгтонам i Прагай аб фiнансавым баку пытання размяшчэння такога радара на тэрыторыi Чэхii, ён заявiў аб магчымасцi размяшчэння падобнай РЛС у Грузii. Прычын таму можа быць некалькi. Па-першае, ЗША па-ранейшаму не ўдалося дамовiцца з Прагай i Варшавай аб размяшчэннi на iх тэрыторыi элементаў трэцяга пазiцыйнага раёна амерыканскай стратэгiчнай ПРА. Падпiсанне дамовы памiж ЗША i Чэхiяй аб дасягненнi згоды на пачатак работ па стварэннi тэхнiчнай пляцоўкi для Х-радара недалёка ад Прагi, вызначанае на пачатак мая, так i не адбылося. Не пераадоленыя складанасцi i ў дамоўленасцях на будаўнiцтва базы для 10 супрацьракет на польскай зямлi. Варшава, паводле меркавання Вашынгтона, запатрабавала занадта вялiкi кошт за рызыкi для сваёй бяспекi. Да таго ж у сваёй большасцi жыхары Польшчы i Чэхii (54 i 52 працэнты адпаведна) не хочуць размяшчэння сiстэмы ПРА ЗША ў сваiх краiнах. Лiтва зрабiла Дзень бацькi дзяржаўным святам Сейм Лiтвы абвясцiў Дзень бацькi дзяржаўным святам. Яно будзе адзначацца ў рэспублiцы ў першую нядзелю чэрвеня. Цi будзе гэты дзень кампенсавацца за кошт аднаго з працоўных дзён, парламентарыi маюць намер вырашыць у хуткiм часе. Паводле слоў прадстаўнiка Сацыял-дэмакратычнай партыi Альгiрдаса Сысаса, увядзенне новага дзяржаўнага свята абумоўлена неабходнасцю ўмацавання сям’i ў лiтоўскiм грамадстве. Дзяржаўны статус у рэспублiцы ўжо мае Дзень мацi, якi адзначаецца ў першую нядзелю мая. Расiйскiя бiзнэсмены прапанавалi ўвесцi карткi на харчаванне Расiйскiя бiзнэсмены, якiя выступалi на пасяджэннi "круглага стала" ў Грамадскай палаце, прапанавалi ўвесцi ў краiне адмысловыя карткi на харчаванне. У Мiнэканамразвiцця ўжо адзначылi, што катэгарычна супраць такой iнiцыятывы. Неабходнасць прыняцця тэрмiновых мераў па абароне спажыўцоў ад высокай iнфляцыi паўстала пасля таго, як увосень 2007 года моцна выраслi цэны на прадукты харчавання. У кастрычнiку Ўрад дамовiўся з вытворцамi сацыяльна значных тавараў аб замарозцы коштаў, аднак тэрмiн дамовы мiнуў у пачатку мая. У вынiку хуткiм часам у Расii можа адбыцца яшчэ адзiн скачок iнфляцыi на асноўныя прадукты. З-за забастоўкi медсясцёр у Швецыi адкладзена больш за пяць тысяч аперацый У Швецыi ўжо чацвёрты тыдзень працягваецца страйк медсясцёр, якiя патрабуюць павышэння зарплаты. У сувязi з гэтым на нявызначаны тэрмiн адкладзеныя як мiнiмум 5,5 тысячы аперацый i 20,5 тысячы абследаванняў. На сёння ў забастоўцы бяруць удзел больш за сем тысяч медыкаў. Члены прафсаюзаў медработнiкаў патрабуюць павышэння мiнiмальнага заробку да 2,3 тысячы еўра i яго росту з будучага года на 180 еўра. Сёння сярэдняя зарплата шведскай медсястры складае 2534 еўра ў месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША могуць размясцiць у Грузii высокачастотны радар Х-дыяпазону. Грузiнскае ваеннае ведамства адмаўляецца каментаваць дадзеную iнфармацыю, але мясцовы
|
|