Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй" Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 красавiка 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 красавiка 2008 годаАртыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882; 2006 г., № 78, 2/1212; № 179, 2/1267) наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1. У артыкуле 1: абзац другi пасля слоў "(будынак, збудаванне)," дапоўнiць словамi "незавершаны закансерваваны капiтальны будынак,"; абзац чацвёрты пасля слоў "аб дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы альбо iндывiдуальнага прадпрымальнiка," дапоўнiць словамi "чысло, месяц, год нараджэння iндывiдуальнага прадпрымальнiка,"; пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: "змяненне межаў зямельнага ўчастка — змяненне каардынат паваротных кропак i (або) плошчы зямельнага ўчастка, пры якiх кадастравы нумар i прызначэнне зямельнага ўчастка застаюцца нязменнымi;"; абзацы пяты — дваццаты лiчыць адпаведна абзацамi шостым — дваццаць першым; у абзацы шостым словы "iншыя памяшканне" замянiць словамi "iншыя памяшканнi"; абзац сёмы пасля слоў "(будынкі, збудаванні)," дапоўнiць словамi "незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка,"; абзац восьмы пасля слоў "(будынкаў, збудаванняў)" дапоўнiць словамi ", незавершаных закансерваваных капiтальных будынкаў"; абзац чатырнаццаты пасля слоў "плошча i" дапоўнiць словам "(або)", пасля слоў "(будынка, збудавання)," дапоўнiць словамi "незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка,"; з абзаца пятнаццатага словы "памылковае апiсанне месцазнаходжання або межаў нерухомай маёмасцi," выключыць. 2. У пункце 1 артыкула 3: з падпункта 1.2 словы ", незавершаныя закансерваваныя капiтальныя будынкi" выключыць; дапоўнiць пункт падпунктам 1.21 наступнага зместу: "1.21. незавершаныя закансерваваныя капiтальныя будынкi;". 3. Абзац трэцi артыкула 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "узнiкненне, пераход, спыненне правоў на нерухомую маёмасць, у тым лiку доляў у правах (далей — правы), за выключэннем доляў у праве агульнай уласнасцi на агульную маёмасць сумеснага домаўладання, i абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць у адпаведнасцi з гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;". 4. У пункце 1 артыкула 5 словы "i правоў на яе" замянiць словамi ", правоў на яе i здзелак з ёй". 5. У артыкуле 8: у пункце 2: падпункт 2.3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2.3. часовага карыстання зямельным участкам, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;"; дапоўнiць пункт падпунктамi 2.91 i 2.92 наступнага зместу: "2.91. арэнды, субарэнды часткi капiтальнага будынка (будынка, збудавання) на тэрмiн не менш як адзiн год; 2.92. арэнды, субарэнды часткi капiтальнага будынка (будынка, збудавання) на тэрмiн менш як адзiн год у выпадках, прадугледжаных пагадненнем бакоў;"; дапоўнiць пункт падпунктамi 2.111 — 2.113 наступнага зместу: "2.111. рэнты; 2.112. залогу зарэгiстраванага права арэнды на нерухомую маёмасць; 2.113. залогу зарэгiстраванай долi ў праве ўласнасцi на нерухомую маёмасць;"; дапоўнiць пункт падпунктам 2.151 наступнага зместу: "2.151. абмежаваннi (абцяжараннi) правоў у выкарыстаннi зямельных участкаў;"; падпункт 2.16 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2.16. iншых абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць, якiя ўзнiкаюць з прычыны заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь або ўстаноўлены ўпаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь."; пункт 3 дапоўнiць словамi "i засведчваюцца пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi". 6. У частцы першай пункта 3 артыкула 9: падпункт 3.2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3.2. аб iпатэцы, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;"; дапоўнiць частку падпунктамi 3.51 — 3.54 наступнага зместу: "3.51. арэнды, субарэнды часткi капiтальнага будынка (будынка, збудавання) на тэрмiн не менш як адзiн год; 3.52. залогу зарэгiстраванага права арэнды на нерухомую маёмасць; 3.53. залогу зарэгiстраванай долi ў праве ўласнасцi на нерухомую маёмасць; 3.54. вычлянення iзаляванага памяшкання з капiтальнага будынка (будынка, збудавання);"; дапоўнiць частку падпунктамi 3.8 i 3.9 наступнага зместу: "3.8. аб устанаўленнi або змяненнi доляў у праве ўласнасцi на нерухомую маёмасць; 3.9. аб змяненнi або скасаваннi зарэгiстраваных дагавораў з нерухомай маёмасцю.". 7. У пункце 3 артыкула 11 словы "у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання". 8. У артыкуле 12: пасля абзаца пятага дапоўнiць артыкул абзацамi наступнага зместу: "зацвярджае формы i правiлы вядзення дакументаў адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй, iншых дакументаў, што выкарыстоўваюцца рэгiстратарамi; устанаўлiвае парадак прысваення кадастравых i iнвентарных нумароў, а таксама нумароў запiсаў у рэгiстрацыйную кнiгу; устанаўлiвае пералiк характарыстык нерухомай маёмасцi, якiя падлягаюць апiсанню ў рэгiстрацыйнай кнiзе; вызначае адзiны парадак прысваення, змянення, спынення iснавання адрасоў аб’ектаў нерухомай маёмасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь; устанаўлiвае iншыя, акрамя вызначаных гэтым Законам, выпадкi ўнясення iнфармацыi ў кадастравую карту;"; абзацы шосты — трынаццаты лiчыць адпаведна абзацамi адзiнаццатым — васемнаццатым; абзац пятнаццаты пасля слова "рэгiстрацыi," дапоўнiць словамi "паведамлення аб унясеннi выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй, аб ануляваннi запiсу ў рэгiстрацыйнай кнiзе,"; у абзацы шаснаццатым: пасля слоў "ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў," дапоўнiць абзац словамi "унясенне выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй,"; словы "ажыццяўленне выпiсак з дакументаў" замянiць словамi "выраб копiй дакументаў i выпiсак з iх"; абзац семнаццаты выключыць; абзац васемнаццаты лiчыць абзацам семнаццатым. 9. Падпункты 1.3 — 1.5, 1.8 пункта 1 артыкула 13 выключыць. 10. У артыкуле 15: у абзацы другiм словы "журналаў рэгiстрацыi заяў," i "электронных" замянiць адпаведна словамi "кадастравых картаў, журналаў рэгiстрацыi заяў, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь," i "машынных"; у абзацы трэцiм словы "i арганiзацыi" замянiць словамi ", iншыя дзяржаўныя арганiзацыi". 11. У артыкуле 16: у пункце 1: з падпункта 1.6 словы "кадастравую карту i" выключыць; падпункт 1.7 выключыць; з пункта 5 словы "па ўзгадненнi з кiраўнiком рэспублiканскай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi" выключыць. 12. Падпункт 3.4 пункта 3 артыкула 17 выключыць. 13. У артыкуле 18: назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 18. Пячаць, штампы i бланкi рэгiстратара"; пункт 1 дапоўнiць словамi ", якi адпавядае коду рэгiстратара"; пункт 2 пасля слова "таксама" дапоўнiць словамi "асабiсты ключ подпiсу,". 14. Пункт 2 артыкула 19 пасля слоў "ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў," дапоўнiць словамi "унясенне выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй па заявах,", пасля слова "плата" дапоўнiць словамi ", за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь". 15. У артыкуле 22: пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Вядзенне рэгiстрацыйных кнiг, кадастравых картаў, журналаў рэгiстрацыi заяў ажыццяўляецца на машынных носьбiтах. Вядзенне рэгiстрацыйных спраў ажыццяўляецца на папяровых або машынных носьбiтах."; у пункце 3 словы "электронным (магнiтным)" замянiць словам "машынным". 16. Пункт 2 артыкула 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Рэгiстрацыйныя кнiгi, рэгiстрацыйныя справы, кадастравыя карты i журналы рэгiстрацыi заяў падлягаюць пастаяннаму захоўванню. Iх знiшчэнне, а таксама выемка з iх якiх-небудзь звестак i дакументаў не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.". 17. У артыкуле 24: пункт 2 пасля слоў "(будынках, збудаваннях)," дапоўнiць словамi "незавершаных закансерваваных капiтальных будынках,"; у пункце 3: з падпункта 3.2 словы "права гаспадарчага распараджэння або права аператыўнага кiравання," i "або асобе, якой нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кiравання (далей — уласнiк)" выключыць; з падпункта 3.4 словы "папярэдняга дагавора або" выключыць; падпункты 3.5 i 3.6 выключыць; дапоўнiць артыкул пунктам 31 наступнага зместу: "31. Рэгiстрацыйная кнiга таксама змяшчае: 31.1. адзнакi аб заявах, якiя паступiлi ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi (далей — адзнакi аб заявах): аб дзяржаўнай рэгiстрацыi: аб унясеннi выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй; зацiкаўленай асобы аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання здзелкi, права або абмежавання (абцяжарання) права, аб дзяржаўнай рэгiстрацыi якiх просiць iншая зацiкаўленая асоба; зацiкаўленай асобы аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання ажыццёўленага рэгiстрацыйнага дзеяння; зацiкаўленай асобы аб юрыдычных фактах, у вынiку якiх могуць адбыцца ўзнiкненне, пераход або спыненне правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць, у тым лiку аб гiбелi або знiшчэннi нерухомай маёмасцi; 31.2. адзнакi аб паступiўшых у арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi судовых пастановах або звестках з дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, якiя з’яўляюцца падставай для ўнясення выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй, а таксама звестках аб гiбелi або знiшчэннi нерухомай маёмасцi; 31.3. адзнакi аб прыпыненнi ажыццяўлення рэгiстрацыйнага дзеяння."; з пункта 4 словы ", пячатка i подпiс" выключыць; у пункце 5 словы "па рашэннi суда" замянiць словамi "на падставе судовай пастановы"; пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "6. Выпраўленне запiсу ажыццяўляецца шляхам унясення новага запiсу ў рэгiстрацыйную кнiгу. Ануляванне запiсу ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 281 гэтага Закона."; дапоўнiць артыкул пунктам 61 наступнага зместу; "61. Унясенне ў рэгiстрацыйную кнiгу запiсаў аб узнiкненнi або спыненнi сумеснага домаўладання не з’яўляецца дзяржаўнай рэгiстрацыяй правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на капiтальны будынак (будынак, збудаванне)."; у пункце 7 словы "рэспублiканскай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi" замянiць словамi "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання". 18. Пункт 3 артыкула 25 дапоўнiць словамi ", за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь". 19. Першы сказ артыкула 26 дапоўнiць словамi ", незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання". 20. Пункт 3 артыкула 27 выключыць. 21. Артыкул 28 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 28. Выпраўленнi ў дакументах адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй 1. Унясенне выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй (далей — унясенне выпраўленняў) ажыццяўляецца рэгiстратарам на падставе: 1.1. заявы праваўладальнiка, iншых зацiкаўленых асобаў альбо звестак дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, а таксама па iнiцыятыве рэгiстратара — пры ўнясеннi выпраўленняў, звязаных з тэхнiчнай памылкай; 1.2. судовай пастановы — пры ўнясеннi выпраўленняў, звязаных з памылкай нетэхнiчнага характару; 1.3. сумеснай заявы ўсiх зацiкаўленых асобаў у выпадку, калi адсутнiчае падстава меркаваць, што выпраўленне памылкi нетэхнiчнага характару можа нанесцi ўрон або парушыць правы i законныя iнтарэсы праваўладальнiкаў або трэцiх асобаў, якiя абапiралiся на адпаведныя запiсы, — пры ўнясеннi выпраўленняў, звязаных з памылкай нетэхнiчнага характару; 1.4. заявы праваўладальнiка альбо адпаведных звестак з дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый — пры ўнясеннi выпраўленняў, звязаных са змяненнем iдэнтыфiкацыйных звестак аб праваўладальнiках, назваў населеных пунктаў i вулiц, нумарацыi будынкаў i г.д. 2. Пры прыёме заявы або пры паступленнi судовай пастановы, адпаведных звестак з дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый аб унясеннi выпраўленняў рэгiстратар неадкладна ўносiць у рэгiстрацыйную кнiгу адзнаку аб iх прыёме (паступленнi). Аб унясеннi выпраўленняў адпаведныя праваўладальнiкi, кандыдаты ў праваўладальнiкi, а таксама iншыя зацiкаўленыя асобы паведамляюцца рэгiстратарам у пiсьмовай форме. 3. Унясенне выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй i выдача адпаведных паведамленняў альбо матываваная адмова ва ўнясеннi выпраўленняў ажыццяўляюцца на працягу трох рабочых дзён з дня падачы заявы, а таксама дакумента, якi пацвярджае ўнясенне платы за складанне i выдачу паведамлення (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных падпунктам 1.2 пункта 1 i пунктам 4 гэтага артыкула), i (або) паступлення iншых дакументаў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула. У выпадку неабходнасцi запыту звестак i (або) дакументаў з iншых дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый дадзены тэрмiн можа быць прадоўжаны да аднаго месяца, калi iншы тэрмiн не ўстаноўлены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 4. Выпраўленне памылак, дапушчаных рэгiстратарам, а таксама замена дакументаў, якiя змяшчаюць такiя памылкi, ажыццяўляюцца бясплатна.". 22. Дапоўнiць Закон артыкулам 281 наступнага зместу: "Артыкул 281. Ануляванне запiсу, унесенага ў рэгiстрацыйную кнiгу 1. Пры паступленнi ў рэспублiканскую або тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi ўступiўшай у законную сiлу судовай пастановы аб прызнаннi несапраўднай дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння, змянення, спынення iснавання нерухомай маёмасцi, узнiкнення, пераходу, спынення правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на яе, здзелкi з ёй не пазней за рабочы дзень, якi наступае за днём яе паступлення, ажыццяўляецца ануляванне адпаведнага запiсу ў рэгiстрацыйнай кнiзе. 2. У выпадку прызнання судом несапраўднымi некалькiх дзяржаўных рэгiстрацый iх ануляванне ажыццяўляецца ў адваротным парадку паслядоўнасцi дзяржаўнай рэгiстрацыi, устаноўленай артыкулам 10 гэтага Закона. 3. Пры ануляваннi запiсу, унесенага ўзамен запiсу, якi раней змяшчаўся ў рэгiстрацыйнай кнiзе, раней iснуючы запiс становiцца актуальным. 4. Аб ануляваннi запiсу, унесенага ў рэгiстрацыйную кнiгу, рэгiстратар на працягу трох рабочых дзён з дня яго анулявання ў пiсьмовай форме паведамляе суду, праваўладальнiкам i (або) кандыдатам у праваўладальнiкi.". 23. У артыкуле 29: пункт 1 пасля слова "абмежаваннi" дапоўнiць словам "(абцяжараннi)"; у падпункце 2.3 часткi першай пункта 2 словы "i iншым" замянiць словамi ", iншым дзяржаўным"; у пункце 6: пасля слова "трох" дапоўнiць пункт словам "рабочых"; дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу: "Iнфармацыя з адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй можа прадастаўляцца таксама шляхам забеспячэння дыстанцыйнага доступу да гэтага рэгiстра."; у пункце 7 словы "пячаткай рэгiстратара" замянiць словамi "яго пячаткай, альбо падпiсваецца iншай упаўнаважанай асобай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi i змацоўваецца пячаткай гэтай арганiзацыi, альбо падпiсваецца электронным лiчбавым подпiсам рэгiстратара або ўпаўнаважанай службовай асобы арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi". 24. У артыкуле 30: падпункт 2.3 пункта 2 пасля слоў "i абмежаванняў" дапоўнiць словам "(абцяжаранняў)"; у пункце 3: пасля слова "тэрмiну" дапоўнiць пункт словамi "адной i той жа асобе"; пасля трэцяга сказу дапоўнiць пункт сказам наступнага зместу: "Паўторнай не з’яўляецца выдача выпiскi, калi яе выдачы папярэднiчаюць ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў або ўнясенне выпраўленняў у дакументы адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй у дачыненнi да адпаведнага аб’екта нерухомай маёмасцi.". 25. Артыкул 31 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 31. Парадак ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў. Правы i абавязкi рэгiстратараў пры ажыццяўленнi рэгiстрацыйных дзеянняў 1. Рэгiстрацыйныя дзеяннi ажыццяўляюцца ў наступным парадку: 1.1. прыём дакументаў, прадастаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi; 1.2. прыняцце рашэння аб ажыццяўленнi рэгiстрацыйных дзеянняў; 1.3. ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў; 1.4. засведчанне ажыццёўленай дзяржаўнай рэгiстрацыi. 2. Рэгiстрацыйныя дзеяннi ажыццяўляюцца рэгiстратарамi тэрытарыяльных арганiзацый па дзяржаўнай рэгiстрацыi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных артыкуламi 40, 41 i 42 гэтага Закона. 3. Рэгiстрацыйныя дзеяннi могуць ажыццяўляцца любым рэгiстратарам адпаведнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi, за выключэннем выпадкаў, калi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь рэгiстрацыйныя дзеяннi павiнны быць ажыццёўлены пэўным рэгiстратарам. 4. Пры ажыццяўленнi рэгiстрацыйных дзеянняў рэгiстратар мае права: 4.1. запытваць з дзяржаўных органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый звесткi i дакументы, неабходныя для ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў; 4.2. вырабляць копii дакументаў i выпiсак з iх, засведчваць iх сапраўднасць; 4.3. даваць тлумачэннi i кансультацыi па пытаннях ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў; 4.4. прызначаць тэхнiчную iнвентарызацыю i праверку характарыстык нерухомай маёмасцi ў выпадках i парадку, устаноўленых спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання; 4.5. прызначаць экспертызу сапраўднасцi дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi, у выпадках i парадку, устаноўленых спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання; 4.6. прыпыняць ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў у выпадках, прадугледжаных пунктамi 3 i 4 артыкула 35 гэтага Закона; 4.7. адмовiць у ажыццяўленнi рэгiстрацыйных дзеянняў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 36 гэтага Закона. 5. Рэгiстратар абавязаны аказваць асобам, якiя звярнулiся па ажыццяўленне рэгiстрацыйных дзеянняў, садзейнiчанне ў рэалiзацыi iх правоў i абароне законных iнтарэсаў, растлумачваць iм правы i абавязкi, папярэджваць iх аб наступствах рэгiстрацыйных дзеянняў, якiя ажыццяўляюцца.". 26. У артыкуле 32: у пункце 1: падпункт 1.2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1.2. дакументы, якiя змяшчаюць iдэнтыфiкацыйныя звесткi, што падлягаюць занясенню ў рэгiстрацыйную кнiгу пры ажыццяўленнi рэгiстрацыйных дзеянняў, а таксама дакументы, што пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнiкоў i службовых асобаў, i (або) дакументы, што пацвярджаюць паўнамоцтвы асобаў, якiя падпiсалi дакумент, што перадае змест здзелкi, на яго падпiсанне. У выпадках, устаноўленых Урадам Рэспублiкi Беларусь, юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi гэтыя дакументы могуць не прадстаўляцца;"; дапоўнiць пункт падпунктам 1.5 наступнага зместу: "1.5. дакументы, што пацвярджаюць выплату дзяржаўнай пошлiны ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь."; у пункце 2: словы "судоў, iншых" выключыць; пасля слоў "для выканання" дапоўнiць пункт словамi ", выносiць судовыя пастановы"; у частцы другой пункта 5 словы "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання" замянiць словамi "Урадам Рэспублiкi Беларусь"; у пункце 6 словы "кiраўнiком адпаведнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi" замянiць словамi "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання"; дапоўнiць артыкул пунктам 7 наступнага зместу: "7. Дакументы, што змяшчаюць iдэнтыфiкацыйныя звесткi, могуць быць прадстаўлены ў выглядзе натарыяльна засведчаных копiй.". 27. У артыкуле 33: пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Форма заявы аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i парадак яе падпiсання ўстанаўлiваюцца спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання."; у пункце 3 словы "i (або)" замянiць словам "альбо". 28. У артыкуле 34: пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Арыгiналы дакументаў, што змяшчаюць iдэнтыфiкацыйныя звесткi, i дакументаў, што з’яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгiстрацыi, прадстаўленыя заяўнiкамi, падлягаюць вяртанню, а дакументы, запатрабаваныя або вырабленыя арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi, за выраб якiх заяўнiк заплацiў, — выдачы заяўнiку. Копii дакументаў, прадстаўленых заяўнiкам, запатрабаваных або вырабленых арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi, падлягаюць захоўванню ў рэгiстрацыйнай справе."; у пункце 4 словы "рэспублiканскай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi" замянiць словамi "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання"; пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "6. Пры прыёме дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi, а таксама запатрабаваных або вырабленых арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэгiстратар неадкладна ўносiць у журнал рэгiстрацыi заяў iнфармацыю аб заяўнiку, даце, часе паступлення i пералiку гэтых дакументаў."; у пункце 9 слова "неадкладна" замянiць словамi "не пазней за рабочы дзень, якi наступае за днём прыёму дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi.". 29. У артыкуле 35: у пункце 2: словы "i ўнясення платы за ажыццяўленне рэгiстрацыйнага дзеяння," выключыць; дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу: "У выпадку ажыццяўлення рэгiстрацыйнага дзеяння на падставе прадпiсання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi цячэнне тэрмiнаў, указаных у частцы першай гэтага пункта, пачынаецца з дня паступлення ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi прадпiсання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi альбо, калi такое прадпiсанне не змяшчае ўсiх неабходных для дзяржаўнай рэгiстрацыi звестак, з дня паступлення апошняга дакумента, якi змяшчае запытаныя рэгiстратарам недастатковыя звесткi."; пункт 4 дапоўнiць пятым сказам наступнага зместу: "Паўторная падача заявы адной i той жа зацiкаўленай асобай аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання здзелкi, права або абмежавання (абцяжарання) права, аб дзяржаўнай рэгiстрацыi якiх просiць iншая зацiкаўленая асоба, не прыпыняе ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў."; у пункце 5 словы "у трохдзённы тэрмiн" замянiць словамi "на працягу трох рабочых дзён". 30. У артыкуле 36: у пункце 1: падпункт 1.2 дапоўнiць словамi ", за выключэннем дзяржаўнай рэгiстрацыi ўзнiкнення, пераходу правоў на нерухомую маёмасць у парадку атрымання ў спадчыну, што ажыццяўляецца на падставе дадзеных дакументаў адзiнага дзяржаўнага рэгiстра нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй"; падпункт 1.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1.5. ёсць запiс аб рэгiстрацыi арышту або абмежавання распараджэння нерухомай маёмасцi, здзелка або правы ў дачыненнi да якой заяўлены да дзяржаўнай рэгiстрацыi, акрамя выпадкаў, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;"; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Рэгiстратар абавязаны на працягу трох рабочых дзён з даты прыняцця рашэння аб адмове ў ажыццяўленнi рэгiстрацыйнага дзеяння заказным пiсьмом або пад роспiс пры асабiстым звароце праiнфармаваць заяўнiка аб гэтым з указаннем матыву адмовы, а таксама парадку абскарджання адмовы."; у пункце 3 словы "рашэння суда" замянiць словамi "судовай пастановы". 31. Артыкул 37 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 37. Ажыццяўленне рэгiстрацыйнага дзеяння 1. Ажыццяўленне рэгiстрацыйнага дзеяння адбываецца шляхам унясення адпаведнага запiсу ў рэгiстрацыйную кнiгу. 2. Рэгiстратар уносiць адпаведныя дакументы ў рэгiстрацыйную справу, iнфармацыю ў кадастравую карту, а таксама iнфармацыю аб рэгiстрацыйным дзеяннi, якое ажыццяўляецца, i выдадзеных заяўнiку дакументах у журнал рэгiстрацыi заяў адначасова з ажыццяўленнем рэгiстрацыйнага дзеяння.". 32. У артыкуле 38: пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Засведчанне ажыццёўленай дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння, змянення, спынення iснавання нерухомай маёмасцi, узнiкнення, пераходу, спынення права, абмежавання (абцяжарання) права на нерухомую маёмасць ажыццяўляецца ва ўстаноўленым спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання парадку шляхам выдачы заяўнiку пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi. Засведчанне дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння, змянення, спынення iснавання нерухомай маёмасцi, узнiкнення, пераходу, спынення права, абмежавання (абцяжарання) права на нерухомую маёмасць, што праведзена на падставе абавязковага для выканання прадпiсання, судовай пастановы, якiя паступiлi ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi з дзяржаўных органаў, надзеленых у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь такiмi правамi, ажыццяўляецца шляхам накiравання зацiкаўленым асобам паведамлення аб дзяржаўнай рэгiстрацыi з наступнай выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi."; у пункце 2 словы "рэспублiканскай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi" замянiць словамi "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання". 33. У артыкуле 39, пункце 2 артыкула 40, пункце 4 артыкула 41 слова "прыняцця" замянiць словам "прыёму". 34. Дапоўнiць Закон артыкулам 411 наступнага зместу: "Артыкул 411. Рэгiстрацыйныя дзеяннi ў дачыненнi да зямельных участкаў у сувязi з рэгiстрацыяй утварэння, змянення i лiквiдавання тэрыторый спецыяльнага рэжыму выкарыстання Дзяржаўная рэгiстрацыя ўзнiкнення, пераходу, спынення абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на зямельныя ўчасткi ў сувязi з рэгiстрацыяй утварэння, змянення i лiквiдавання тэрыторый спецыяльнага рэжыму выкарыстання ажыццяўляецца рэгiстратарамi тэрытарыяльных арганiзацый па дзяржаўнай рэгiстрацыi па ўказаннi ўпаўнаважанай асобы рэспублiканскай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi ў парадку, устаноўленым спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання.". 35. Пункт 1 артыкула 43 пасля слова "альбо" дапоўнiць словамi "у трохмесячны тэрмiн". 36. У артыкуле 44: пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: "дазвол у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння капiтальнага будынка (будынка, збудавання), iзаляванага памяшкання, будаўнiцтва якiх было ажыццёўлена самавольна;"; абзацы пяты — восьмы лiчыць адпаведна абзацамi шостым — дзевятым. 37. У артыкуле 45: пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: "дазвол у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнай рэгiстрацыi змянення капiтальнага будынка (будынка, збудавання), iзаляванага памяшкання, надбудова, прыбудова, перабудова якiх былi ажыццёўлены самавольна;"; абзацы пяты — сёмы лiчыць адпаведна абзацамi шостым — восьмым; абзац шосты пасля слоў "(будынка, збудавання)," дапоўнiць словамi "незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка,"; пасля абзаца сёмага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: "заканчэнне будаўнiцтва незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка i ўвод у эксплуатацыю раней закансерваванага аб’екта;"; абзац восьмы лiчыць абзацам дзевятым. 38. У артыкуле 46: абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "прыняцце ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь дзяржаўным органам, якi ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне выкарыстання i аховы зямель, рашэння, якое прадугледжвае спыненне iснавання зямельнага ўчастка;"; абзац трэцi пасля слоў "(будынка, збудавання)," дапоўнiць словамi "незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка,". 39. Абзац трэцi артыкула 47 пасля слоў "устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь" дапоўнiць словамi "(акт прыёмкi нерухомай маёмасцi, заключэнне, iншы дакумент)", пасля слоў "нерухомай маёмасцi" дапоўнiць словамi ", а таксама калi пры стварэннi капiтальнага будынка (будынка, збудавання), незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка, iзаляванага памяшкання будаўнiчыя работы не ажыццяўлялiся". 40. У артыкуле 49: у назве артыкула i абзацы першым слова "утворанага" замянiць словам "пабудаванага"; дапоўнiць артыкул абзацам чацвёртым наступнага зместу: "тэхнiчны пашпарт на капiтальны будынак (будынак, збудаванне), iзаляванае памяшканне.". 41. Артыкул 50 дапоўнiць абзацам пятым наступнага зместу: "тэхнiчны пашпарт на незавершаны закансерваваны капiтальны будынак.". 42. У артыкуле 51: назву артыкула i пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 51. Падзел нерухомай маёмасцi. Асаблiвасцi дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi пры яе падзеле 1. Падзел нерухомай маёмасцi ажыццяўляецца на падставе дагавора аб падзеле нерухомай маёмасцi, якая з’яўляецца агульнай уласнасцю, на два або больш аб’екты нерухомай маёмасцi, заключанага ва ўстаноўленым парадку памiж саўласнiкамi i (або) асобамi, якiм нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кiравання, на падставе рашэння аб падзеле нерухомай маёмасцi на два або больш аб’екты нерухомай маёмасцi, прынятай ва ўстаноўленым парадку яе ўласнiкам або асобай, якой нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кiравання, або на падставе судовай пастановы. Дакументамi, што пацвярджаюць стварэнне, спыненне iснавання нерухомай маёмасцi ў вынiку падзелу, з’яўляюцца адпаведныя дагавор, рашэнне або судовая пастанова."; пункт 5 пасля слова "абмежаваннi" дапоўнiць словам "(абцяжараннi)"; дапоўнiць артыкул пунктамi 6 i 7 наступнага зместу: "6. Падзел капiтальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), у якiх узнiкла сумеснае домаўладанне, ажыццяўляецца паводле дагавора памiж усiмi ўласнiкамi iзаляваных памяшканняў, размешчаных у гэтых будынках (будынках, збудаваннях), або на падставе судовай пастановы. 7. Незавершаныя закансерваваныя капiтальныя будынкi падзелу не падлягаюць.". 43. У артыкуле 52: назву артыкула i пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 52. Вычляненне iзаляванага памяшкання з капiтальнага будынка (будынка, збудавання). Асаблiвасцi дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi пры вычляненнi iзаляванага памяшкання з капiтальнага будынка (будынка, збудавання) 1. Вычляненне iзаляванага памяшкання з капiтальнага будынка (будынка, збудавання) ажыццяўляецца на падставе рашэння ўласнiка капiтальнага будынка (будынка, збудавання), асобы, якой капiтальны будынак (будынак, збудаванне) належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кiравання, прынятага ва ўстаноўленым парадку, на падставе дагавора памiж саўласнiкамi i (або) асобамi, якiм нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кiравання, заключанага ва ўстаноўленым парадку, або на падставе судовай пастановы. Дакументамi, якiя пацвярджаюць стварэнне iзаляванага памяшкання ў вынiку вычлянення яго з капiтальнага будынка (будынка, збудавання), з’яўляюцца адпаведныя рашэнне, дагавор або судовая пастанова."; пункт 2 дапоўнiць часткамi другой i трэцяй наступнага зместу: "Пры вычляненнi iзаляванага памяшкання з капiтальнага будынка (будынка, збудавання) будаўнiчыя работы не ажыццяўляюцца. Не дапускаецца вычляненне iзаляванага памяшкання з капiтальнага будынка (будынка, збудавання), якi складаецца з аднаго iзаляванага памяшкання."; пункт 4 пасля слова "абмежаваннi" дапоўнiць словам "(абцяжараннi)". 44. У артыкуле 53: назву артыкула i пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 53. Злiццё нерухомай маёмасцi. Асаблiвасцi дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi пры злiццi 1. Злiццё нерухомай маёмасцi ажыццяўляецца на падставе дагавора аб злiццi двух або больш аб’ектаў нерухомай маёмасцi ў адзiн аб’ект нерухомай маёмасцi з утварэннем агульнай уласнасцi, заключанага ва ўстаноўленым парадку памiж уласнiкамi i (або) асобамi, якiм нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кiравання, на падставе рашэння аб злiццi двух або больш аб’ектаў нерухомай маёмасцi ў адзiн аб’ект нерухомай маёмасцi, прынятага ва ўстаноўленым парадку iх уласнiкам або асобай, якой нерухомая маёмасць належыць на праве гаспадарчага распараджэння альбо аператыўнага кiравання, або на падставе судовай пастановы. Дакументамi, якiя пацвярджаюць стварэнне, спыненне iснавання нерухомай маёмасцi ў вынiку злiцця, з’яўляюцца адпаведныя дагавор, рашэнне або судовая пастанова."; пункт 2 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: "У дачыненнi да капiтальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) магчымае таксама злiццё, калi ў вынiку правядзення будаўнiчых работ адбылося ўтварэнне адзiнага капiтальнага будынка (будынка, збудавання)."; пункт 6 пасля слова "абмежаваннi" дапоўнiць словам "(абцяжараннi)"; дапоўнiць артыкул пунктамi 7 i 8 наступнага зместу: "7. Злiццё капiтальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), у якiх узнiкла сумеснае домаўладанне, ажыццяўляецца паводле дагавора памiж усiмi ўласнiкамi iзаляваных памяшканняў, размешчаных у гэтых будынках (будынках, збудаваннях). 8. Незавершаныя закансерваваныя капiтальныя будынкi злiццю не падлягаюць.". 45. У назве артыкула 54 словы "гiбелi або знiшчэння (зносу)" замянiць словамi "пры гiбелi або знiшчэннi (зносе)". 46. У артыкуле 55: у абзацы чацвёртым слова "рашэння" замянiць словам "пастановы"; пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацамi наступнага зместу: "копii актаў судовага выканаўцы аб таргах, якiя прайшлi (аб набыццi на таргах маёмасцi), а таксама акты судовага выканаўцы аб перадачы маёмасцi патрабавальнiку; пратаколы аб вынiках публiчных таргоў (аўкцыёнаў) у дачыненнi да нерухомай маёмасцi, накiраванай у даход дзяржавы i рэалiзаванай згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на публiчных таргах (аўкцыёнах);"; абзацы пяты i шосты лiчыць адпаведна абзацамi сёмым i восьмым. 47. У артыкуле 56 i падпункце 1.2 пункта 1 артыкула 57 словы "рашэнне суда" замянiць словамi "судовая пастанова". 48. У артыкуле 59 словы "права на памяшканне ў сумесным домаўладаннi i непарыўна звязанае з iм права на агульную маёмасць сумеснага домаўладання" i "рэспублiканскай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi" замянiць адпаведна словамi "пераход права ўласнасцi на капiтальны будынак (будынак, збудаванне) i ўзнiкненне, пераход, спыненне права, абмежаваннi (абцяжараннi) права на зямельны ўчастак" i "спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кiравання". 49. У артыкуле 63: пункт 1 пасля слоў "нерухомая маёмасць" дапоўнiць словамi "судовым выканаўцам,"; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Арышт, накладзены на нерухомую маёмасць, адмяняецца (здымаецца) на падставе рашэння органа (службовай асобы), якi наклаў арышт, або судовай пастановы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 50. Дапоўнiць Закон артыкулам 651 наступнага зместу: "Артыкул 651. Асаблiвасцi дзяржаўнай рэгiстрацыi спынення тэрмiновых правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на нерухомую маёмасць 1. Зарэгiстраваныя права, абмежаванне (абцяжаранне) права на нерухомую маёмасць, якiя маюць тэрмiн дзеяння, спыняюцца ў момант заканчэння тэрмiну iх дзеяння без ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi iх спынення, за выключэннем права арэнды капiтальнага будынка (будынка, збудавання), iзаляванага памяшкання або права давернага кiравання нерухомай маёмасцю, дагаворы арэнды або давернага кiравання якой не прадугледжваюць магчымасцi спынення гэтых дагавораў у сувязi з заканчэннем тэрмiну iх дзеяння. 2. Права арэнды капiтальнага будынка (будынка, збудавання), iзаляванага памяшкання або права давернага кiравання нерухомай маёмасцю, дагаворы арэнды або давернага кiравання якой не прадугледжваюць магчымасцi спынення гэтых дагавораў у сувязi з заканчэннем тэрмiну iх дзеяння, спыняюцца з моманту дзяржаўнай рэгiстрацыi iх спынення.". 51. У пункце 3 артыкула 66: у першым сказе словы "права пераважнай" замянiць словамi "пераважнага права"; другi сказ выключыць. 52. Дапоўнiць Закон артыкулам 661 наступнага зместу: "Артыкул 661. Дзяржаўная рэгiстрацыя здзелкi з некалькiмi аб’ектамi нерухомай маёмасцi Калi прадметам здзелкi з’яўляюцца некалькi аб’ектаў нерухомай маёмасцi, у дачыненнi да такой здзелкi ажыццяўляецца адна дзяржаўная рэгiстрацыя.". 53. У пункце 2 артыкула 67; першы сказ дапоўнiць словамi "альбо падпiсаны iншай упаўнаважанай асобай у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь"; другi сказ дапоўнiць словамi ", а пры адсутнасцi пячаткi — натарыяльна засведчаны альбо засведчаны рэгiстратарам". 54. У пункце 4 артыкула 73 словы "капiтальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) i памяшканняў, якiя эксплуатуюцца) замянiць словамi "аб’ектаў нерухомай маёмасцi, якiя эксплуатуюцца (выкарыстоўваюцца)". Артыкул 2. Рэгiстрацыйныя кнiгi, журналы рэгiстрацыi заяў, сфармiраваныя да ўступлення ў сiлу гэтага Закона на папяровых носьбiтах, падлягаюць здачы ў архiў у выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 3, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 2 мая 2008 года, г. Мiнск. № 335 — З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёй" |
|