Стоп! Чакаецца патоп
Стоп! Чакаецца патоп
Моцныя навальніцы могуць выклiкаць патоп на некаторых вулiцах беларускай сталiцы. Паводле звестак упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi ГУУС Мiнгарвыканкама, 20 мая пад вадой могуць апынуцца плошча Бангалор, нiзкiя ўчасткi праспектаў Дзяржынскага, Пушкiна (на перакрыжаваннi з вулiцай Прытыцкага), Пераможцаў (на перакрыжаваннi з вулiцай Ігнаценкi), а таксама вулiц Нямiга, Харкаўская, Сталетава i Маскоўская (на перасячэннi з вулiцай Талстога). Зрэшты, на iншых сталiчных магiстралях у сувязi з капрызамi надвор’я могуць быць заторы. Так што Дзяржаўтаiнспекцыя раiць вадзiцелям лепш скарыстацца ў гэты дзень грамадскiм транспартам. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцныя навальніцы могуць выклiкаць патоп на некаторых вулiцах беларускай сталiцы.
|
|