Беларускія хлопцы танкаў не баяцца
Беларускія хлопцы танкаў не баяцца
Ведай нашых! Днямi на тэрыторыi гiсторыка-культурнага комплексу "Лiнiя Сталiна" беларускiя асiлкi Кiрыл Шымко i Павел Сарока ўстанавiлi свой чарговы рэкорд у сiлавым мнагабор’i. Хлопцы з першай спробы зрушылi з месца i працягнулi на адлегласць 5 метраў 10 сантыметраў... танк Вялiкай Айчыннай вайны Т-34 масай звыш 30 тон. Рэкардсмены цягнулi танк пры дапамозе асаблiва трывалых рамянёў, якiя выкарыстоўваюцца для буксiроўкi грузавых фур. Карэспандэнт "Звязды" павiншавала з дасягненнем асiлкаў i пацiкавiлася ў iнiцыятара iдэi Кiрыла Шымко, дзе ён бярэ сiлы i натхненне для такiх рэкордаў.— Каб былi сiлы, патрэбна правiльна харчавацца, — тлумачыць асiлак. — У рацыёне павiнны быць кашы, мяса, больш вугляводнай ежы. Аднак галоўнае — добра высыпацца. Патрэбна не менш за 9 гадзiн сну. Праўда, напярэдаднi рэкорда ў мяне не атрымалася адпачыць як трэба, бо я займаўся ўсiмi арганiзацыйнымi пытаннямi. — А пасля ўстанаўлення рэкорда вам хоць добра спалася? — Безумоўна, танк жа адабраў многа сiлаў. Я толькi прачнуўся (быў поўдзень. — Аўт.). — Як у вас наогул з’явiлася iдэя зрушыць з месца танк? — Я даўно хацеў здзейснiць нешта такое, што яшчэ нiхто ў свеце не рабiў. У сiлавым мнагабор’i мы з Паўлам першыя, каму ўдалося стаць аўтарамi своеасаблiвай сенсацыi, ды яшчэ з першай спробы. Мала хто верыў, што такое магчыма. Я хачу выказаць падзяку дырэктару гiсторыка-культурнага комплексу "Лiнiя Сталiна", якi дапамог ажыццявiць маю задуму. Чаму ўсё ж танк? Гэта ж сiмвал перамогi, а Дзень Перамогi быў не так даўно, таму свой рэкорд мы прысвяцiлi гэтаму святу. Акрамя таго сёлета — Год здароўя. А яшчэ наша дасягненне дапаможа развiццю сiлавога мнагабор’я ў нашай краiне. — Раней вы зрушылi з месца i працягнулi самалёт. Танк лягчэйшы за яго i, магчыма, гэты рэкорд вам даўся лягчэй? — Наадварот! Вядома ж, танк лягчэйшы, але ў яго плошча судатыкнення з грунтам большая. Самалёт было цяжка зрушыць з месца, а далей ён ехаў па накатанай каляiне. Танк жа нам даводзiлася цягнуць пастаянна, каб зрушыць яго з месца, бо ў яго складаны механiзм. Танк не едзе па iнерцыi... Iрына ПРЫМАК. Фота Пятра ФАМІНА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi на тэрыторыi гiсторыка-культурнага комплексу "Лiнiя Сталiна" беларускiя асiлкi Кiрыл Шымко i Павел Сарока ўстанавiлi свой чарговы рэко |
|