Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
У Каліфорнii забаранiлi звальняць за камунiстычныя погляды Калiфарнiйскi сенат 15 мая адмянiў закон, паводле якога жыхары штата маглi быць звольненыя з працы ў дзяржаўных установах з-за прыналежнасцi да Камунiстычнай партыi, перадае Аssосiаtеd Рrеss. ЕБРР панiзiў прагноз росту эканомiкi для трох рэспублiк былога СССР Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця панiзiў прагноз на 2008 год па росце ВУП Украiны, Казахстана i Таджыкiстана, пiша Thе Finаnсiаl Timеs. Паводле меркавання экспертаў, вялiкi ўплыў на эканомiку гэтых краiн меў фiнансавы крызiс. Акрамя таго, унутраная эканамiчная нестабiльнасць у пералiчаных дзяржавах таксама будзе спрыяць панiжэнню тэмпаў росту ВУП. Прагноз для Ўкраiны быў панiжаны з 6 да 5,5 працэнта, аднак ЕБРР адзначае ў гэтай краiне самы высокi ўзровень iнфляцыi сярод еўрапейскiх дзяржаў — у гадавым вымярэннi iнфляцыя ў гэтай рэспублiцы перасягнула 30-працэнтны парог. Украiнская грыўня будзе рэвальвiравана Нацыянальны банк Украiны заявiў аб рэвальвацыi грыўнi. Павышэнне курсу ўкраiнскай валюты можа быць праведзена ўжо 22 мая. Паводле слоў кiраўнiка Нацбанка Уладзiмiра Стэльмаха, цяперашнi афiцыйны курс стаў "дысанансам рэальнасцi". Сярод галоўных прычын рэвальвацыi Стэльмах назваў выдатны стан плацежнага балансу з-за перавагi экспарту над iмпартам. За першыя чатыры месяцы НБУ павялiчыў свае золатавалютныя рэзервы на 868,2 мiльёна долараў. На наяўным i мiжбанкавым рынку рэальная рэвальвацыя адбылася ў канцы сакавiка — курс дасягнуў 4,77 грыўнi за долар. Афiцыйны курс, аднак, застаўся нязменным на ўзроўнi 5,05 грыўнi за долар. Параметры новага курсу пакуль застаюцца прадметам абмеркавання. Чынгiз Айтматаў перавезены на лячэнне ў Германiю Пiсьменнiк Чынгiз Айтматаў шпiталiзаваны ў пятнiцу ў Казанi, ўчора адпраўлены для працягу лячэння ў адну з клiнiк Германii. У казанскую Рэспублiканскую клiнiчную бальнiцу Айтматаў патрапiў з дыягназам "нырачная недастатковасць". Пiсьменнiк прыбыў у Казань, дзе праходзяць здымкi фiльма паводле яго рамана "І даўжэй за стагоддзе доўжыцца дзень". Чынгiз Айтматаў, лаўрэат трох Дзяржпрэмiй СССР, да сакавiка 2008 года займаў пасаду пасла Кiргiзii ў Бельгii, Нiдэрландах, Люксембургу i Францыi. Восем з дзесяцi брытанцаў не ўмеюць варыць яйкi i гатаваць курыцу 79 працэнтаў жыхароў Вялiкабрытанii не ўмеюць варыць яйкi, а 83 працэнты прызналiся, што не ведаюць, як падсмажыць курыцу. Каля трэцi жыхароў туманнага альбiёна не ўяўляюць, як i з чаго гатуецца традыцыйная брытанская страва — бульбяная запяканка з мясам. Аб гэтым сведчаць вынiкi апытання паўтары тысячы чалавек, праведзенага сеткай супермаркетаў Sоmеr-fiеld.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калiфарнiйскi сенат 15 мая адмянiў закон, паводле якога жыхары штата маглi быць звольненыя з працы ў дзяржаўных установах з-за прыналежнасцi да Камунi |
|