У Беларусі адменены 5-працэнтныя абмежаваннi рэнтабельнасцi пры будаўнiцтве жылля ў сельгасарганiзац
У Беларусі адменены 5-працэнтныя абмежаваннi рэнтабельнасцi пры будаўнiцтве жылля ў сельгасарганiзацыях
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 277 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па пытаннях будаўнiцтва". Дакумент уносiць дапаўненнi i змяненнi ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь: ад 7 лютага 2005 г. № 58, ад 30 жнiўня 2005 г. № 405, ад 16 лiстапада 2006 г. № 676. Сутнасць змяненняў зводзiцца да таго, што ў мэтах скарачэння тэрмiнаў будаўнiцтва аб’ектаў, спрашчэння працэдур у будаўнiцтве i стварэння ўмоў для развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы будаўнiчай галiны ўказам прадастаўляецца права Савету Мiнiстраў без правядзення падрадных таргоў вызначаць праектную i падрадную арганiзацыi па будаўнiцтве аб’ектаў, уключаных у дзяржаўную iнвестыцыйную праграму, а аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму — па будаўнiцтве аб’ектаў, уключаных у iнвестыцыйныя праграмы абласцей i г. Мiнска. Таксама ўказам устанаўлiваецца неабавязковасць правядзення таргоў пры будаўнiцтве жылых дамоў, што будуюцца ў асноўным для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, пры будаўнiцтве панэльнага, буйнапанэльнага i аб’ёмна-блочнага домабудавання, а таксама аб’ектаў у сельскагаспадарчых арганiзацыях, аграгарадках i iншых населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек. Указам прадугледжваецца адмена 5-працэнтнага абмежавання рэнтабельнасцi пры будаўнiцтве жылля ў сельскагаспадарчых арганiзацыях, а таксама магчымасць дэлегавання паўнамоцтваў па будаўнiцтве жылля з дзяржаўнай падтрымкай ад адзiных дзяржаўных заказчыкаў (камунальных унiтарных прадпрыемстваў па капiтальным будаўнiцтве) iншым арганiзацыям. Цяпер на УКБ ускладзены функцыi па будаўнiцтве жылых дамоў для грамадзян, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Прыцягненне да названага будаўнiцтва разам з УКБ iншых забудоўшчыкаў дасць магчымасць павялiчыць аб’ём жыллёвага будаўнiцтва для грамадзян, якiя маюць у iм патрэбу. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі адменены 5-працэнтныя абмежаваннi рэнтабельнасцi пры будаўнiцтве жылля ў сельгасарганiзац Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 277 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь п
|
|