Нацбанк Беларусі забяспечыў выкананне важнейшых параметраў грашова-крэдытнай палiтыкi ў 2007 годзе
Нацбанк Беларусі забяспечыў выкананне важнейшых параметраў грашова-крэдытнай палiтыкi ў 2007 годзе
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 272 "Аб зацвярджэннi справаздачы Нацыянальнага банка за 2007 год". Нацыянальны банк ажыццяўляў сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2007 год, зацверджанымi Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 2006 г. № 703, з улiкам iснуючых макраэканамiчных умоў. Аналiз грашова-крэдытнай сферы i валютнага рынку паказвае, што Нацыянальным банкам сумесна з урадам у асноўным забяспечана выкананне Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi. У прыватнасцi, забяспечана стабiльнасць беларускага рубля да долара ЗША, пашыраны ўдзел банкаўскай сiстэмы ў крэдытаваннi нефiнансавага сектара эканомiкi. Так, патрабаваннi банкаў да эканомiкi за 2007 год павялiчылiся на Br9,63 трлн (на 46,3 працэнта пры iх прагназуемым росце на 21—24 працэнты). У 2007 годзе Нацыянальным банкам не выкананы тры з даведзеных яму паказчыкаў: знiжэнне iндэкса спажывецкiх цэнаў да 6—8 працэнтаў i стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка да 7—9 працэнтаў, змяненне афiцыйнага курсу беларускага рубля да расiйскага рубля (+ 4 працэнты). Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка за 2007 год, справаздачы аб прыбытку i стратах за 2007 год пацверджана мiжнароднай аўдытарскай кампанiяй — замежным таварыствам "Эрнст энд Янг". На 1 студзеня 2008 г. актывы Нацыянальнага банка склалi Br15,06 трлн, яны павялiчылiся за 2007 год на Br7,78 трлн (у 2,1 раза), абавязацельствы адпаведна — Br14,25 трлн i на Br7,68 трлн (у 2,2 раза). Па вынiках работы за 2007 год Нацыянальным банкам атрыманы даходы ў суме Br435,56 млрд, у справаздачным годзе iм зроблены расходы на Br353,9 млрд, прыбытак склаў Br81,66 млрд. У параўнаннi з 2006 годам даходы ўзраслi на Br175,98 млрд (на 67,8 працэнта), расходы — на Br123,99 млрд (на 53,9 працэнта), прыбытак — амаль на Br52 млрд (у 2,75 раза). Прыбытак, што застаецца ў яго распараджэннi, складае Br16,33 млрд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ № 272 "Аб зацвярджэннi справаздачы Нацыянальнага банка за 2007 год".
|
|