Зберажэнні: плюс $65
Зберажэнні: плюс $65
На пачатку гэтага года ў сярэднiм на аднаго беларуса прыходзiлася 1 мiльён 103 тысячы рублёў зберажэнняў ва ўкладах, аблiгацыях i ашчадных сертыфiкатах (513 долараў ЗША), паведамiў на сустрэчы з журналiстамi старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч. На 1 мая "кашалькi" нашых грамадзян патаўсцелi на 65 долараў i цяпер у сярэднiм на аднаго чалавека прыпадае ўжо 578 долараў ва ўкладах. Мiж iншым, на 1 мая адносна 1 студзеня 2006 года прыцягнутыя банкамi сродкi на душу насельнiцтва ў доларавым эквiваленце павялiчылiся ў 2,1 раза. Як мяркуецца, да канца гэтага года на аднаго беларуса ва ўкладах будзе прыпадаць каля 690 долараў. Ігар ГРЫШЫН.Дынаміка прыцягнення сродкаў на душу насельнiцтва ў Беларусi ў доларавым эквiваленце, 2001—2008 гг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку гэтага года ў сярэднiм на аднаго беларуса прыходзiлася 1 мiльён 103 тысячы рублёў зберажэнняў ва ўкладах, аблiгацыях i ашчадных сертыфiката
|
|