Чалавека забілi, каб скрасцi аўтамабiль
Чалавека забілi, каб скрасцi аўтамабiль
У Кiраўскiм раёне забiлi маладога мужчыну, каб скрасцi яго аўтамабiль. У дачыненнi да злачынства падазраецца вучань 10-га класа. А 6-й гадзiне ранiцы 17 мая ў вёсцы Новыя Дваранiнавiчы ў мелiярацыйным канале знайшлi цела 22-гадовага рабочага СВК "Чырвоны баец". Ён памёр гвалтоўнай смерцю — на целе былi рэзаныя раны. Праз дзве гадзiны ў горадзе Бабруйску супрацоўнiкi ДАІ затрымалi двух чалавек, якiя спрабавалi прадаць аўтамабiль "Сiтраен-Ксанцiя" 1995 года выпуску, якi належаў забiтаму вяскоўцу. Падазраюцца ва ўчыненнi злачынства 22-гадовы мужчына, якi нiдзе не працуе, i вучань 10-га класа вясковай школы, якому цяпер 17 гадоў. Абодва раней былi асуджаны за крадзяжы. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кiраўскiм раёне забiлi маладога мужчыну, каб скрасцi яго аўтамабiль. У дачыненнi да злачынства падазраецца вучань 10-га класа. А 6-й гадзiне ранiцы |
|