Судныя дні "даiшнiкаў"
Судныя дні "даiшнiкаў"
"Гучная" справа Завершана расследаванне крымiнальнай справы, узбуджанай супраць "даiшнiкаў", якiя падазраюцца ў стварэннi 2 сакавiка гэтага года "жывога шчыта" на шашы Мiнск — Мiкашэвiчы. Як паведамiла "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна Калiнiна, першапачаткова па гэтай "гучнай" справе праходзiлi чатыры супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi. Аднак у дачыненнi да дваiх "даiшнiкаў" крымiнальны пераслед быў спынены, паколькi пракуратура не выявiла ў iх дзеяннях складу злачынства. Абвiнавачванне прад’яўлена двум супрацоўнiкам ДАI Кастрычнiцкага раёна Мiнска. Яны падазраюцца ў парушэннi часткi 1 артыкула 426 Крымiнальнага кодэкса, якiм прадугледжваецца адказнасць за перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў. Неўзабаве гэтая "гучная" справа будзе перададзена ў суд Мiнскага раёна. У выпадку, калi суд прызнае вiну "даiшнiкаў", iм пагражае штраф альбо пазбаўленне волi тэрмiнам да 2 гадоў. Апроч таго, паводле слоў Таццяны Калiнiнай, людзi, якiя мiжволi апынулiся ў "жывым шчыце" i прынялi на сябе ўдар аўтамабiля, якiм кiраваў п’яны "лiхач" (у той аварыi пацярпелi 6 чалавек), патрабуюць ад супрацоўнiкаў Дзяржаўтаiнспекцыi грашовую кампенсацыю: 50 мiльёнаў рублёў за нанясенне маральнай шкоды i 25 мiльёнаў рублёў — за матэрыяльныя страты. Адметна, што галоўны вiноўнiк таго надзвычайнага здарэння Раман Мянцюк, якi на хуткасцi каля 180 км/г уцякаў ад мiлiцэйскай пагонi i пратаранiў "жывую заслону", знаходзiцца ў вышуку. Супраць яго ўзбуджана крымiнальная справа не толькi за парушэнне Правiлаў дарожнага руху, але i за крадзеж. Ужо хаваючыся ад правасуддзя, гэты зламыснiк "абчысцiў" сваю былую сяброўку. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завершана расследаванне крымiнальнай справы, узбуджанай супраць "даiшнiкаў", якiя падазраюцца ў стварэннi 2 сакавiка гэтага года "жывог
|
|