21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абарона правоў сацыяльных сірот — клопат усяго грамадства

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абарона правоў сацыяльных сірот — клопат усяго грамадства

Сёння ў Беларусi жыве больш як 30 тысяч сiрот, з якiх большасць — сацыяльныя сiроты, гэта значыць, дзецi, у якiх жывыя бацькi, але адказнасць за выхаванне i ўтрыманне якiх вымушана была ўзяць на сябе дзяржава. Трэба сказаць, што фармiраванне сiстэмы дзяржаўных гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот ажыццяўлялася на працягу некалькiх апошнiх дзесяцiгоддзяў, а ўвядзенне тых або iншых гарантый, як правiла, увязвалася з сацыяльна-палiтычнымi задачамi свайго часу. Па меры павелiчэння сацыяльнай арыентаванасцi грамадства дзяржава брала на сябе ўсё больш функцый па абароне iнтарэсаў дзяцей-сiрот. Напрыклад, у лiстападзе 2006 года быў прыняты Дэкрэт Прэзiдэнта краiны № 18, якi датычыўся дадатковых мераў дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях. Аб тым, як iдзе выкананне гэтага дакумента, iшла гаворка на ўчарашнiм сумесным пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў i Калегii Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Яно прайшло ў Доме Ўрада пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага i кiраўнiка прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi Генадзя Нявыгласа.

Гэты дэкрэт замацаваў, як было падкрэслена, беспрэцэдэнтныя меры па абароне правоў дзяцей, па ўзмацненнi адказнасцi бацькоў, прафiлактыцы сацыяльнай неўладкаванасцi. Дакумент не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. За час яго рэалiзацыi ўдалося дасягнуць станоўчых вынiкаў. Не ўсiх, вядома, але тое, што 48 працэнтаў дзяцей вернуты ў свае сем’i, а многiя бацькi адноўленыя ў сваiх бацькоўскiх правах, — гэта ўжо добра.

У той жа час, як адзначыў Сяргей Сiдорскi, сацыяльнае сiроцтва працягвае заставацца адной з самых складаных праблем беларускага грамадства. І хутчэйшае вырашэнне яе — абавязак усiх органаў дзяржаўнага кiравання, пачынаючы з мясцовых Саветаў. Прэм’ер адзначыў, што дагэтуль iснуе праблема пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi з боку нядбайных бацькоў. З 74 млрд рублёў (сума, якая падлягае спагнанню на 1 красавiка гэтага года) добраахвотна гэтыя людзi заплацiлi толькi амаль 21 мiльярд (у параўнаннi з мiнулым годам, праўда, рост у два разы), але 5555 чалавек ухiляецца ад выплаты выдаткаў. Таму ёсць неабходнасць шукаць нейкiя новыя меры па спагнаннi запазычанасцяў. Трэба больш сур’ёзна акцэнтаваць увагу на працаўладкаваннi гэтых асобаў, мясцовым органам улады неабходна больш актыўна займацца пытаннямi здачы ў арэнду часова свабоднага жылля дзяцей, якiя знаходзяцца на ўтрыманнi дзяржавы. Такiя памяшканнi неабходна здаваць па дамове наймання (паднайме) у якасцi атрымання дадатковай крынiцы сродкаў для пакрыцця выдаткаў па ўтрыманнi дзяцей. Дарэчы, паводле iнфармацыi Мiнюста, па ўсёй краiне для гэтых мэтаў выкарыстоўваецца толькi 36 памяшканняў.

Сярод iншых праблем, якiя выяўленыя падчас рэалiзацыi дакумента, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас назваў ухiленне гора-бацькоў ад працаўладкавання i работы, якая iм прадастаўляецца, адсутнасць у iх прафесiйных навыкаў i матывацыi да працы, а таксама ўзровень зарплаты, якi не дазваляе выконваць свае абавязкi перад дзяржавай у поўным аб’ёме.

Мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў лiчыць, што для больш паспяховага выканання палажэнняў Дэкрэта ў краiне неабходна стварыць адзiны банк даных дзяцей i бацькоў, у якi былi б уключаныя ўсе звесткi аб няўдалых сем’ях, аб дзецях, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, аб тым, хто i за што павiнен несцi тут адказнасць. Як было адзначана на пасяджэннi, "вузкаведамасныя падыходы да рэалiзацыi Дэкрэта не спрыяюць яго эфектыўнасцi".

Неабходна не толькi абаранiць дзяцей ад сямейнай неўладкаванасцi, забяспечыць рэалiзацыю iх канстытуцыйных правоў, але i стварыць умовы, пры якiх нядбайныя бацькi проста не змогуць ухiляцца ад выканання сваiх абавязкаў, гаварылi ўдзельнiкi сумеснай калегii, сярод якiх былi прадстаўнiкi мiнiстэрстваў унутраных спраў, працы i сацыяльнай абароны, адукацыi, iншых ведамстваў.

Анатоль СЛАНЕЎСКI.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Беларусi жыве больш як 30 тысяч сiрот, з якiх большасць — сацыяльныя сiроты, гэта значыць, дзецi, у якiх жывыя бацькi, але адказнасць за выхав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика