Раскоша ў госці да нас. Не да ўсiх, вядома ж...
Раскоша ў госці да нас. Не да ўсiх, вядома ж...
Во даюць! З 21 па 24 мая ў Мiнску ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будзе праходзiць першая мiжнародная выстаўка раскошы. Як абяцаюць арганiзатары, на ёй будуць прадстаўлены ключавыя iгракi рынку раскошы ўласна як Беларусi, так i кампанii, што працуюць на мiжнародным узроўнi. Дарэчы, многiя з iх вырашылi захоўваць свой iнкогнiта да самага пачатку мерапрыемства, ёсць iнтрыга i ў тым, што ж дакладна будзе прадстаўлена на выстаўцы. З улiкам iнтарэсаў мэтавай аўдыторыi (трэба разумець, дзелавых i заможных людзей), яе праца будзе арганiзавана з 12 да 22 гадзiн. У першы дзень — сёння — выстаўка адкрыецца гала-прадстаўленнем ў 18 гадзiн. Дарэчы, кошт бiлетаў адпавядае спецыфiцы мерапрыемства: у першы дзень за iх трэба будзе выкласцi па 50 тысяч рублёў, у наступныя — па 20 тысяч рублёў. Самы мiнiмальны кошт прадстаўленых на выстаўцы экспанатаў, як паведамiлi арганiзатары, будзе пачынацца прыкладна ад 2 тысяч умоўных адзiнак (кошт халоднай зброi ручной работы), а максiмальны — даходзiць да 1 мiльёна ўсё тых жа "ўмоўных адзiнак" (за катэдж у элiтным пасёлку). Праца выстаўкi будзе арганiзавана ў "салонным фармаце", г.зн. тавары i паслугi будуць прадстаўлены для наведвальнiкаў у салонах "Ювелiрныя вырабы", "Антыкварыят i сучаснае мастацтва", "Прадметы раскошы", "Элiтныя транспартныя сродкi", "Элiтная нерухомасць", "Прыгажосць i здароўе", "Элiтны турызм", "Эксклюзiўныя напоi i прадукты харчавання". Скажам, перад вачамi наведвальнiкаў абяцаюць прадставiць аўтамабiлi, якiя больш нiдзе ўбачыць будзе нельга, нi на якiх iншых выставах цi салонах. Такiя аўтамабiлi вырабляюцца ў адзiнкавых экзэмплярах i ўпрыгожваюць гаражы шэйхаў, прынцаў, бiзнэсменаў, "зорак". А як вам дамская сумачка са скуры кракадзiла з залатой спражкай коштам амаль у 30 тысяч долараў? Мала таго, што гэта кошт аўтамабiля, як заўважаюць арганiзатары, дык за ёй яшчэ трэба пастаяць у чарзе два-тры гады, бо за тыдзень дом мод стварае толькi пяць такiх сумачак. Будзе прадэманстраваны таксама персiдскi дыван коштам 50 тысяч долараў. Ён быў выраблены ў правiнцыi Курдыстан 250 гадоў таму. Другому па калекцыйнай значнасцi дывану 70 гадоў, а яго аўкцыённы кошт пачынаецца з 25 тысяч долараў. Словам, для тых, хто патрапiць на выстаўку, напэўна, будзе што паглядзець i, магчыма, не толькi. Чакаецца, што экспазiцыю наведаюць каля 5 тысяч прадстаўнiкоў культурнай i бiзнэс-элiты як нашай краiны, так i гасцей. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 па 24 мая ў Мiнску ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будзе праходзiць першая мiжнародная выстаўка раскошы. Як абяцаюць арган
|
|