Жыллёвы "бум" у краiне выклiкаў дэфiцыт будаўнiчых матэрыялаў для насельнiцтва?
Жыллёвы "бум" у краiне выклiкаў дэфiцыт будаўнiчых матэрыялаў для насельнiцтва?
Пагалоска аб гэтым была выклiкана паведамленнямi асобных iнфармацыйных агенцтваў аб тым, што менавiта ўвесну прыватныя забудоўшчыкi пачалi актыўна ўзводзiць iндывiдуальныя дамы, таму i ўзнiклi перабоi з набыццём будматэрыялаў... Сiтуацыю каментуе начальнiк упраўлення прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Людмiла Рафiенкава: — Праблем з забеспячэннем будаўнiчым матэрыялам патрэб насельнiцтва сёння ўвогуле не iснуе. Зараз на складах прадпрыемстваў галiны знаходзiцца пэўная колькасць нерэалiзаванай будаўнiчай прадукцыi, таму гэтыя гаспадаркi маюць цяжкасцi з недахопам фiнансавых сродкаў. Магчыма, у асобных крамах не хапае дастатковага асартыменту будаўнiчых матэрыялаў, але ў гэтых выпадках гутарка iдзе ўжо аб недапрацоўках структур Мiнгандлю. Сёння нiякага дэфiцыту па ўсiх пазiцыях будматэрыялаў для насельнiцтва ва ўсiх рэгiёнах краiны няма. У свой час такая праблема iснавала. Але сёння Саўмiнам ужо знята забарона па экспартных паўстаўках будаўнiчых матэрыялаў. Да гэтага на працягу двух месяцаў прамысловасць будаўнiчых матэрыялаў нiчога не рэалiзавала на экспарт, калi ўсе аб’ёмы такога экспарту былi накiраваны на айчынны спажывецкi рынак i ў фiрменны гандаль. Сяргей ПАЛІНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагалоска аб гэтым была выклiкана паведамленнямi асобных iнфармацыйных агенцтваў аб тым, што менавiта ўвесну прыватныя забудоўшчыкi пачалi актыўна ўзв
|
|